гука́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. гукаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Тамаш сядзеў у бары і не падаваў ніякага голасу на гуканне жонкі. Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жвя́канне, ‑я, н.
Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. жвякаць, а таксама гукі гэта дзеяння. [Кухар] пачуў у пуньцы хрумстанне, жвяканне і ціхае вурчэнне... Харты нешта жаруць! Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заваёва, ‑ы, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. заваёўваць — заваяваць.
2. звычайна мн. (заваёвы, ‑ёў). Тое, што заваявана, набыта, дасягнута. Рэвалюцыя заклікала народ абараняць заваёвы Кастрычніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заляга́нне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. залягаць — залегчы (у 1 знач.).
2. Размяшчэнне ў зямной кары (народ, руды і пад.). Глыбіня залягання каменнага вугалю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вя́ленне, ‑я, н.
Дзеянне і працэс паводле знач. дзеясл. вяліць.
вяле́нне, ‑я, н.
Разм. Загад, распараджэнне. Праз Тэклю Марта перадала Зосі вяленне ехаць зябліць папар. Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апра́ўка, ‑і, ДМ ‑раўцы; Р мн. ‑равак; ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аправіць.
2. Спец. Прыстасаванне для замацавання на металарэзных станках інструменту або дэталі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адназна́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Тоесны паводле сэнсу, значэння. Адназначныя выразы.
2. Які мае толькі адно значэнне. Адназначнае слова.
3. Які складаецца з аднаго знака. Адназначны лік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пало́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
1. Дзеянне паводле дзеясл. паламаць (у 1 знач.).
2. Паламанае, пашкоджанае месца. [Асмалоўскі:] Я агледзеў, паломка нязначная, выправім на хаду. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памі́лаванне, ‑я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. памілаваць (у 1 знач.); дараванне (у 1 знач.).
2. Рашэнне аб вызваленні асуджанага ад пакарання або змякчэнні яму кары.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пахра́пванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. пахрапваць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Чутно было пахрапванне, некаторыя ў сне ўскрыквалі, сёй-той нешта незразумелае мармытаў. Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)