*Мелава́ць, мелова́ць ’гнесці, таптаць, мясіць’ (ТС). Польск. велікапольск. międlowac ’церці лён’, варм.-мазур. tarlica międlowna ’церніца’. Утворана ад наз. mędlo, якое да męti ’мяць, мясіць’. Аб пераходзе ę > бел. я > е гл. Карскі, 1, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мокрадзь ’мокрае месца, балота’ (Гарб.), мокраць ’макрата’ (паст., ашм., Сл. ПЗБ). Да прасл. mokrʼadь, mokradь < mokrъ > мокры (гл.). Аб суф. ‑адзь гл. Сцяцко, Афікс. наз., 13; Слаўскі, SP, 1, 64; Аткупшчыкоў, Из истории, 149 і наст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мі́лка ’любая’ (Нас.; петрык., Мат. Гом.), мілок ’любы, дарагі’ (Нар. Гом.). З рус. милка ’любімая’, ’жонка’, милок ’любімы чалавек, мілы чалавек’ (аб пашырэнні гэтых лексем у рус. гаворках гл. СРНГ, 18, 161–162). Да мі́лы (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ку́каўка 1 ’зязюля’ (Мал., Шн.). Да кукаваць (гл.). Параўн. кукуля (гл.).
Ку́каўка 2 ’ятрышнік шыракалісты, Orchis latifolia L.’ (Кіс ). Да кукаукаі. Аб сувязі назвы гэтай расліны з зязюляй сведчаць сінонімы: кукулка, кукулька, кукушка, зязюлька (Кіс., 89).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэпе́ша ’дэпеша’ (БРС). Рус. депе́ша, укр. депе́ша. Запазычанне з ням. Depesche ’тс’ (< франц.) або прама з франц. dépêche ’тс’ (аб гісторыі франц. слова гл. у Фасмера, 1, 499; гл. яшчэ Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 73).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пахадня́, пахаду́ха, походу́ха ’непаседлівая жанчына’, ’пасялуха, пахатуха’ (беласт., Сл. ПЗБ; бяроз., івац., Сл. Брэс.; в.-дзв., Шатал.). Да па‑ і хадзіць (гл.). Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58). Параўн. серб.-харв. походница ’госця, наведвальніца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Песчура́, пешчура, п ішчура, nitu чу рына, пя шчура ’пясчанае поле’ (полац., беш., талач., навагр., карэл., ЛА, 2; маст., Сцяшк. Сл.). Польск. piaszczura, pieszczura. Да пясок (гл.). Аб суф. ‑ур‑а гл. Слаўскі, SP, 2, 27.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пло́тны ’дзябёлы, тоўсты’ (Ян.), ’добра складзены’ (ТС), параўн. паўн.-рус. плотный (арханг. плотно́й) ’цвёрды (аб зямлі), нядрузлы, моцны, непранікальны’, арханг. ’моцны (дождж)’, славен. poltén ’плоцевы’, ’юрлівы’. Прыметнік (стараж.-рус. плътьнъ) ад прасл. *plъtь > бел. плоць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прамі́зна ’прамы шлях’ (Нас.). Да прамы (гл.) з суф. ‑ізна, аб якім гл. Карскі, 28 і наст.; Сцяцко, Афікс. наз., 41. Сюды ж прамава́ць ’ісці напрамкі, напрасткі’ (гом., Нар. лекс.). Гл. таксама Куркіна, Этымалогія–1968, 67.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Снава́дла ‘прылада для снавання красён’, ‘станок для снавання красён’ (в.-дзв., ігн., Сл. ПЗБ), снаві́дла ‘тс’ (паст., вільн., Сл. ПЗБ). З польск. snowadło, аб чым сведчыць суф. ‑dło; польскае слова ўзыходзіць да прасл. *snowadło < *snovati ‘снаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)