мінерал падкласа гідрааксідаў, гідрааксід алюмінію HAlO2. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Крышталі тонкапласціністыя, таблітчастыя, слупкаватыя. Агрэгаты ліставатыя або тонкалускаватыя. Колер шэры, белы, жаўтавата-буры, чырванаваты, зялёны. Бляск шкляны. Крышталі празрыстыя да паўпразрыстых. Цв. 6,5—7. Крохкі. Шчыльн. 3,2—3,5 г/см³. Пры награванні каля 575 °C ператвараецца ў карунд. Паходжанне пераважна кантактава-метасаматычнае і экзагеннае. Пашыраны ў радовішчах баксітаў. Выкарыстоўваецца як руда на алюміній, вогнетрывалы і абразіўны матэрыял.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЙКО́Ў (Мікалай Пятровіч) (снеж. 1922, пас. Ялоўскі Ярскага р-на Удмурцкай Рэспублікі — 1.3.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Камандзір асобнага кулямётнага артыл. батальёна лейтэнант Ж. у баі за вышыню каляв. Мормаль Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. ў рашаючы момант закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. Калі праціўнік зноў адкрыў агонь, ст. сяржант П.М.Мазілін паўтарыў подзвіг Ж., і батальён авалодаў вышынёй. У в. Мормаль на месцы іх подзвігу пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУЛІ́, Жэгулі,
горы на правым беразе р. Волга, у яе лукавіне (Самарская Лука), ч.Прыволжскага ўзвышша, у Самарскай вобл. Расіі. Даўж.каля 75 км, выш. да 375 м. Складзены пераважна з вапнякоў і даламітаў. Глыбокія яры і лагчыны. Вяршыні — Лысая гара, уцёс Шалудзяк, Бахілава гара, Вярблюд і інш. вельмі маляўнічыя. На паўн. схілах шыракалістыя і хваёвыя лясы, на паўд. — лесастэпы. У раёне Ж. Волжская (Куйбышаўская) ГЭС. Жыгулёўскі запаведнік. Прыродны нац. парк Самарская Лука. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУ́ЧЫЯ, кнідарыі (Cnidaria),
тып кішачнаполасцевых. 4 кл.: гідроідныя, сцыфоідныя, каралавыя паліпы і выкапнёвыя кануляты (Conulata). Каля 9 тыс. сучасных і 20 тыс. вымерлых відаў.
Пашыраны ва ўсіх морах. Ёсць прэснаводныя віды (гідры), у т. л. на Беларусі.
Адзінкавыя або каланіяльныя арганізмы. 2 жыццёвыя формы: прымацоўваюцца да субстрату (паліпы) або плаваюць (медузы). Цела з 2 слаёў — эктадэрмы і энтадэрмы. Паміж імі студзяністападобная мезаглея. У эктадэрме ёсць жыгучыя клеткі. Большасць раздзельнаполыя. Размнажэнне палавое і бясполае. Кормяцца беспазваночнымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗАБРО́ДДЗЕ»,
каменны метэарыт, які ўпаў у 1893 каляв. Заброддзе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. Маса 3155 г. Належыць да хандрытаў. Асн. частка метэарыта зберагаецца ў музеі Віленскага ун-та, 195 г — у калекцыі Адэскага ун-та, 3 г — у Брытанскім музеі. Муляж метэарыта знаходзіцца ў Ін-це геал. навук Нац.АН Беларусі. Гл. таксама Метэарыты.
Літ.:
Бордон В.Е., Давыдов М.Н. Рожденные в космосе. Мн., 1982. С. 37—38.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВІЛЕ́ЙСКАЯ ЗЯМЛЯ́, Завілейская Літва,
назва ў бел. летапісах 15—17 ст. тэрыторыі каляр. Вілія ў больш раннія часы. Дакладнае месцазнаходжанне не вызначана. У «Хроніцы літоўскай і жамойцкай» і Хроніцы Быхаўца гаворыцца, што жамойцкія князі рухаліся па З.з. з ПнЗ на Пд і ПдУ, гэта значыць па тэр. на Пд ад р. Вілія. У некат. месцах летапісаў гэта тэр. названа Завілейскай Літвой. У інш. летапісах пад З.з. разумелі правабярэжжа Віліі (на Пн ад яе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТУ́ХІНСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., каляв. Залатуха. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1972, распрацоўваецца з 1973, Паклады нафты пл. 15,6 км² прымеркаваны да міжсалявых і падсалявых адкладаў на Пн Прыпяцкага прагіну, у межах Маладушынскай зоны падняццяў. Глыб. залягання нафтаносных гарызонтаў 1950—3615 м. Пароды-калектары — кавернава-трэшчынаватыя мергелі, вапнякі, даламіты. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, высокасмалістая, парафінавая, з удз. в. 0,84—0,87 г/см³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРУ́ЖАННЕ, Ружына,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лукомка, за 20 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,37 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі каля 3,2 км. Пл. вадазбору 9,44 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 2 м), пад хмызняком, на Пн, ПнЗ і У разараныя. Берагі нізкія, пераважна забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Несіна. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-АЎСТРАЛІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
паніжэнне дна ва ўсх.ч. Індыйскага ак. Акаймоўваецца на Пд Заходне-Аўстралійскім хр., на З Усходне-Індыйскім хр., на Пн падводнымі гарамі паміж а-вамі Какосавымі і Раства, на У мацерыковым схілам Аўстраліі. Пераважае расчлянёны пагоркавы рэльеф. Каля Аўстраліі буйныя горныя масівы, магчыма, рэшткі стараж. мацерыковых структур. Глыб. да 5000—6500 м, на асобных падняццях памяншаецца да 1555 м. Грунты — чырв. гліны, радыялярыевыя і фарамініферавыя глеі. Шырока развіты жалеза-марганцавыя канкрэцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-САСНО́ЎСКАЕ РАДО́ВІШЧА НА́ФТЫ,
у Светлагорскім р-не Гомельскай вобл., за 18 км на ПдЗ ад г. Светлагорск. Уваходзіць у Прыпяцкі нафтагазаносны басейн. Адкрыта ў 1984, распрацоўваецца з 1988. Паклады нафты пл.каля 2,2 км² прымеркаваны да міжсалявых адкладаў верхняга дэвону на Пн Прыпяцкага прагіну ў межах Рэчыцка-Вішанскай тэктанічнай зоны. Глыб. залягання нафтаноснага гарызонта 2812 м. Пароды-калектары — порыста-кавернозна-трэшчынаватыя вапнякі і даламіты. Нафта лёгкая, малавязкая, маласярністая, маласмалістая, сярэднепарафінавая.