верхняе зімовае мужчынскае і жаночае адзенне з аўчын. Вядомы ў многіх народаў, асабліва ўсх. славян. У беларусаў шылі з нядубленых, пазней з вырабленых аўчын жоўта-карычневага, вохрыста-цаглянага, радзей белага колераў. Паводле крою былі прамыя, прыталеныя і з «вусам» (ушытым па баках ад таліі шырокім клінам; характэрныя для Палесся). Святочныя К. багата аздаблялі нашыўкамі паскаў белай або чорнай аўчыны воўнай наверх, паскамі і лапікамі сукна, тонкай скуры, плеценымі тасёмкамі, пярэстым шнурам, вышыўкай гладдзю. Сярод традыц. К. маст. афармленнем, дасканаласцю крою і шытва вылучаюцца мотальскія, калінкавіцкія, магілёўскія.
М.Ф.Раманюк.
Маладзіца ў мотальскім кажуху. Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобл. 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРО́МВЕЛА ЦЯЧЭ́ННЕ, экватарыяльнае падпаверхневае проціцячэнне Ціхага акіяна. Рухаецца на У пад Паўднёвым Пасатным цячэннем ад раёна Новай Гвінеі да а-воў Галапагас; даўж. 15 тыс.км, шыр. каля 300 км. Ядро К.ц. з хуткасцю да 5—6 км/гадз рухаецца ўздоўж экватара або адхіляецца ад яго на адлегласць да 100 км. На З акіяна ядро знаходзіцца на глыб. 200 м, на У —50 м і пры аслабленні пасатных вятроў выходзіць на паверхню. Расход вады 25—40 млн.м³/сек. К.ц. з’яўляецца кампенсацыйным і важным у цыркуляцыі водных мас Ціхага ак. ў экватарыяльных шыротах. Адкрыта ў 1952 экспедыцыяй ЗША пад кіраўніцтвам акіянографа Т.Кромвела, названа яго імем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ДСКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Засн. і адкрыты ў 1959 у г. Ліда Гродзенскай вобл.Пл. экспазіцыі 317 м², больш за 31 тыс. адзінак асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў карысныя выкапні, чучалы жывёльнага свету Лідчыны, знаходкі з археал. раскопак стараж. паселішчаў, Лідскага замка, друк. выданні і абразы 19 — пач. 20 ст., дакументы і матэрыялы пра вайну 1812, паўстанне 1863—64, нац.-вызв. барацьбу ў Зах. Беларусі, пра дзейнасць патрыят. падполля і партыз. рух у Вял.Айч. вайну, аднаўленне гаспадаркі горада і раёна ў пасляваенны час. Экспануюцца нар. адзенне, узоры дэкар.-прыкладнога мастацтва (разьба па дрэве, вышыванкі, ткацтва), вырабы шклозавода «Нёман» і інш. прадпрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (сапр.Мардвішаў) Аркадзь Рыгоравіч
(27.1.1896, с. Жураўліха Пачынкаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 23.7.1964),
расійскі архітэктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). Член Усерас.т-вапралет. архітэктараў (1929—32). У 1943—47 старшыня К-та па справах буд-ва і архітэктуры пры СМСССР, у 1950—55 прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР. Ініцыятар паточна-скараснога метаду буд-ва жылых дамоў у Маскве (на вул. Горкага, 1937—39, 1940; і інш.). Адзін з аўтараў праекта вышыннага будынка гасцініцы «Украіна» (1957); кіраўнік планіроўкі і забудовы раёна Новыя Чаромушкі (1956—64), Камсамольскага праспекта (1958—65) — усе ў Маскве. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯМЕ́Й (Niamey),
горад, сталіца Нігера. Адм. ц. дэпартамента Ніямей. 420 тыс.ж. (1994). Вузел аўтадарог. Порт на р. Нігер. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая (бойня, з-ды мукамольны, мылаварны, піваварны, безалкагольных напіткаў і інш.), тэкст., буд. матэрыялаў. Вытв-сць вырабаў з пластмасы, мэблі, с.-г. інвентару. Рамёствы (выраб скур, упрыгожанняў з золата і серабра, ганчарных вырабаў і інш.). Гандл. цэнтр с.-г.раёна (вываз жывёлы, скур, арахісу, бавоўны). Ун-т. Нац. музей. Паблізу ЦЭС.
У 19 ст. рыбацкае паселішча. З 1900 адм. ц.ваен. аўтаномнай тэр. Зіндэр (з 1910 ваен.тэр. Нігер). З 1926 адм. ц.франц. калоніі Нігер, з 1960 стал ша незалежнай Рэспублікі Нігер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛУПА́НАЎ Андрэй Васілевіч (14.9.1888, ст. Ханжонкава Днепрапятроўскай вобл., Украіна — 5.12.1956),
удзельнік грамадз. вайны ў Беларусі. Скончыў Прамысл. акадэмію. З 1909 на Чарнаморскім флоце. Са студз. 1918 камандзір атрада маракоў, накіраванага ў Кіеў для барацьбы з Цэнтр. радай, камендант Кіева; потым на Усх. фронце, камандзір браняпоезда «Свабода або смерць!». У сак.—вер. 1919 камандуючы Дняпроўскай ваеннай флатыліяй (базіравалася і ў Гомелі). Удзельнічаў у баях з польск. войскамі пад Туравам, у абароне Гомельскага ўмацаванага раёна. З ліп. 1920 камандзір брыгады, начальнік бронечасцей 6-й арміі. Пасля грамадз. вайны на парт., сав. і гасп. рабоце. Аўтар кнігі «Свабода або смерць!» (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУГА́НАЎ Віктар Паўлавіч (9.2.1901, г. Астрахань, Расія — 24.6.1941),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1940). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1928). У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны 1918—20. У пач.Вял.Айч. вайны камандзір 22-й танк. дывізіі, якая з 22.6.1941 вяла абарончыя баі на рубяжы Зах. Буга на Пд ад Брэста, 23 чэрв. ў час контрудару сав. войск з раёнаг. Жабінка разграміла мотакалону ням. войск, разам з часцямі 28-га стралк. корпуса на ПнЗ ад г. Кобрын змагалася супраць 2 танк., 1 матарызаванай і некалькіх пях. дывізій ворага. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙДА,
горад на Пд Лівана. Адм. ц. мухафазы Паўд. Ліван. Вядомы з 4-га тыс. да н.э.; адзін з найстараж. фінікійскіх гарадоў-дзяржаў. Да 16 ст.наз. Сідон. Каля 300 тыс.ж. з прыгарадамі (2000). Порт на Міжземным м., канцавы пункт нафтаправода з Саудаўскай Аравіі, вузел аўтадарог. Прам-сцьнафтаперапр. і харчовая. Гандл. цэнтр с.-г.раёна (цытрусавыя, аліўкі, вінаград, збожжавыя). Рыбалоўства. Археал. музей. Арх. помнікі: руіны фінікійскага храма і некропаля (10—5 ст. да н.э.); руіны замка св. Людовіка (12 ст.) і замка крыжаносцаў (13 ст.); вял. мячэць, караван-сарай (16—18 ст.). У горадзе і наваколлі — лагеры палесцінскіх бежанцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУЧЖО́Ў, Усянь,
горад на У Кітая, у прав. Цзянсу. Засн. ў 5 ст. да н.э. Каля 1 млн.ж. (2001). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на Вялікім канале, паблізу воз. Тайху. Цэнтр с.-г.раёна (рыс, пшаніца, рапс, чай) і шаўкаводства. Прам-сць: шаўковая, металургічная, хім., шкляная, керамічная, папяровая. Саматужная вытв-сць, у т. л.маст. вышыўкі на экспарт. Арх. помнікі 3—16 ст., у т. л. пагады Бэйсыта (6 ст., перабудавана ў 15—16 ст.), Жуйгуанта (3 ст., перабудавана ў пач. 10 ст.), Хуцюта (7 ст., перабудавана ў 10 ст.), Шуанта (10 ст.). Шматлікія масты цераз пратокі і каналы; гіст. помнікі, сады, паркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНДЗІ́Н Г’ЯТСО́, Далай-лама 14-ы (н. 6.7.1935, в. Амдо, прав. Цынхай, Кітай), духоўны кіраўнік будыстаў-ламаістаў. У 1940 абвешчаны перараджэннем (рэінкарнацыяй) Далай-ламы 13-га. У 1950 афіцыйна прыняў сан далай-ламы і стаў духоўным і свецкім правіцелем Тыбета. Пасля ўступлення кіт. войск у Тыбет вымушаны ў 1951 прызнаць суверэнітэт Кітая над Тыбетам У 1954—59 дэп. Усекіт. сходу нар. прадстаўнікоў, адначасова ў 1955—59 — старшыня падрыхтоўчага к-та па стварэнні Тыбецкага аўт.раёна. Пасля паўстання 1959 у Тыбеце эмігрыраваў у Індыю, дзе пасяліўся ў в. Дхарамсала. Выступае за незалежнасць Тыбета, але падтрымлівае выключна мірныя сродкі барацьбы. Нобелеўская прэмія міру 1989.