абласная грамадска-паліт. газета. Выдаецца з 10(23).1.1918 у Магілёве. Выходзіць 2 разы на тыдзень на бел. і рус. мовах. У 1918 (№ 1—10) наз. «Известия Могилевского Совета рабочих и солдатских депутатов», з № 11 «Известия Могилевского губернского исполнительного комитета Советов крестьянских и рабочих депутатов», у ліст.—снеж. — «Известия Могилевского губернского революционного комитета». У сак.—кастр. 1918 у час акупацыі Магілёва ням. войскамі не выходзіла. Са студз. 1919 наз. «Соха и молот», з 10.10.1924 — «Магілёўскі селянін», з ліст. 1929 да 1941 — «Камунар Магілёўшчыны». У Вял.Айч. вайну выходзіла ў падполлі пад назвай «За Радзіму» як орган Магілёўскага падп. абкома КП(б)Б (№ 1 выйшаў 24.3.1943). З 12.8.1956 наз. «Магілёўская праўда». Асвятляе пытанні грамадска-паліт., эканам. і культ. жыцця вобласці, рэспублікі. Змяшчае матэрыялы па пытаннях культуры, л-ры і мастацтва. З 1984 мае штотыднёвы дадатак «Днепровская неделя».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНЬКО́ЎСКІ Ігнат Антонавіч (каля 1765, Віцебшчына — 11.1.1832),
бел. публіцыст. З 1783 на дзярж. службе — саветнік Бел. губернскага праўлення, віцебскі губернскі пракурор, віцэ-губернатар. З 1817 у адстаўцы, жыў у сваім маёнтку Мілае каля Віцебска Супрацоўнічаў у рус. часопісах. У «Пісьме з Віцебска» («Сын Отечества», 1813) асуджаў агрэсію Напалеона, услаўляў гіст. подзвіг народаў Расіі ў вайне 1812. У 1831 узнаг. залатым медалём Вольнага эканам.т-ва ў Пецярбургу за конкурсны твор «Адказ на задачу, прапанаваную імператарскім Вольным эканамічным таварыствам: «Якім чынам лёгка і танна выправіць сялянскія пабудовы або зрабіць у іх карысныя ўдасканаленні?» (выд. 1833), у якім патрабаваў паляпшэння быт. умоў сялян, выказваў каштоўныя думкі па пытаннях сельскай гаспадаркі, аховы прыроды. Публіцыстыка М. вылучаецца эмацыянальнасцю, спавядальнасцю, шырынёй кругагляду. Мяркуюць, што пісаў і па-беларуску, некат. даследчыкі лічаць яго аўтарам «Энеіды навыварат».
Літ.:
Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ОКТЯ́БРЬ»,
літаратурна-мастацкі і публіцыстычны часопіс. Выдаецца з 1924 у Маскве на рус. мове штомесячна. Мае раздзелы: «Проза і паэзія», «З літаратурнай спадчыны», «Публіцыстыка і нарысы», «Літаратурная крытыка» і інш. Асвятляе пытанні грамадска-паліт. і культ. жыцця краіны. Змяшчае літ.-крытычныя артыкулы і рэцэнзіі, успаміны, матэрыялы па пытаннях культуры і мастацтва. Знаёміць з новымі кнігамі. У часопісе надрукаваны маст. творы К.Ваншэнкіна, В.Каверына, Э.Казакевіча, Ю.Морыц, К.Паустоўскага, А.Рыбакова, У.Салаухіна, А.Сафронава, А.Талстога, А.Твардоўскага, А.Фадзеева, Л.Філатава, А.Чакоўскага, М.Шолахава і інш. Сярод бел. пісьменнікаў, творы якіх друкаваліся ў «О.», П.Броўка, Я.Брыль, В.Быкаў, М.Гарэцкі, У.Калеснік, Я.Колас, Я.Купала, І.Навуменка, А.Савіцкі, М.Танк, І.Шамякін і інш.Гал. рэдактары: А.Серафімовіч (1926—29), Ф.Панфёраў (1931—60, з перапынкамі), У.Кочатаў (1961—73), А.Ананьеў (з 1973).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́Д Вячаслаў Іванавіч (10.2.1887, пас. Ракаў Свентакшыскага ваяв., Польшча — 26.5.1964),
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Акад.АН Беларусі (1950), і Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д-рс.-г.н. (1944), праф. (1923). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Новаалександрыйскі ін-т сельскай гаспадаркі і лесаводства (1911, Польшча). Працаваў у навуч. установах г. Пскова, Кастрамы, Вятлугі. З 1921 у Бел. ін-це сельскай і лясной гаспадаркі і БДУ; з 1925 праф.БСГА, Бел. лесатэхн. ін-та. З 1946 заг. сектара лесу, у 1949—54 дырэктар Ін-та лесу АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях лесаводства, эканомікі, геаграфіі, статыстыкі, гісторыі лясной гаспадаркі Беларусі. Распрацаваў лесаэканам. раянаванне Беларусі, абгрунтаваў геагр. профіль пры вывучэнні лясоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЯРЦІ́НСКІ Іван Іванавіч (3.12.1902, г. Віцебск — 11.2.1944),
расійскі гісторык музыкі, тэатра, літаратуры. Скончыў Ленінградскі ун-т (1924). З 1929 працаваў у Ленінградскай філармоніі (з 1940 маст. кіраўнік), з 1936 адначасова ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1939 праф.). Абуджэннем цікавасці да муз. мастацтва, веданнем сімф. рэпертуару ў многім абавязаны М.Малько. Выступаў як лектар і крытык-публіцыст па пытаннях мастацтва, эстэтыкі, псіхалогіі. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку праблем класічнай муз. спадчыны, сімфанізму, опернай і балетнай драматургіі, паўплываў на творчасць Дз.Шастаковіча. Аўтар артыкулаў па зах.-еўрап.муз. класіцы, харэаграфіі, тэатр. мастацтве, л-ры, а таксама па тагачаснай замежнай і сав. музыцы.
Тв.:
Исторические этюды. Критические статьи. Т. 1—2. 2 изд. Л., 1963;
Статьи о балете. Л., 1973.
Лит.: Шостакович Д. И.И.Соллертинский // Сов. музыка. 1946. № 2—3; Памяти И.И. Соллертинского: Воспоминания, материалы, исслед. 2 изд. Л., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМЦЭ́ВІЧ Сямён Андрэевіч (27.7.1902, в. Дакудава Крупскага р-на Мінскай вобл. — 30.5.1985),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Брат В.А.Самцэвіча і П.А.Самцэвіча. Чл.-кар.АН Беларусі (1967). Д-рбіял.н. (1954), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1924), Валагодскі малочна-гасп.ін-т (1930). У 1934—38 у Ін-це біял. навук АН Беларусі. Потым працаваў на Украіне. З 1964 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі (заг. лабараторыі, у 1966—73 заг. аддзела). З 1977 навук. кансультант Ін-та мікрабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях узаемадзеяння мікраарганізмаў глебы і вышэйшых раслін, магчымасцях кіравання гэтым працэсам. Вывучыў прыроду сімбіёзу клубеньчыкавых бактэрый і бабовых раслін.
Тв.:
Взаимоотношения микроорганизмов почвы и высших растений // Микроорганизмы почвы и растение. Мн., 1972;
Фитотоксические свойства почвенных микроорганизмов. Л., 1978 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЭ́МЮЭЛСАН, Сэмуэльсан, Самуэльсан (Samuelson) Пол Энтані (н. 15.5.1915, г. Гэры, штат Індыяна, ЗША), амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Гайдпаркскую вышэйшую школу, Чыкагскі і Гарвардскі ун-ты. З 1940 выкладае ў Масачусецкім ун-це (з 1966 праф.). У 1961—68 дарадчык прэзідэнта Дж.Кенэдзі па пытаннях эканомікі. Выступаў за выкарыстанне найноўшых матэм. метадаў у агульнай тэорыі і метадалогіі эканам. навукі. У галіне тэорыі эканам. дынамікі сфармуляваў прынцып адпаведнасці, паводле якога стат. прадказанні эканам. мадэлі і яе дынамічныя паводзіны ўзаемазвязаны («Асновы эканамічнага аналізу», 1948). У галіне тэорыі эканам. дабрабыту распрацаваў крытэрыі, па якіх вызначаецца магчымасць павелічэння дабрабыту ў выніку пэўных змен. У навук. працах па праблемах міжнар. гандлю даказаў, што свабодны міжнар. гандаль садзейнічае зніжэнню адрозненняў паміж даходамі ад працы і капіталу ў розных краінах. У галіне дзярж. фінансаў распрацаваў тэорыю дзярж. расходаў, дзе імкнуўся вызначыць аптымальнае размеркаванне рэсурсаў. Аўтар сусветна вядомага падручніка «Эканоміка» (1945). Нобелеўская прэмія 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВА́РАВА Галіна Уладзіміраўна (н. 29.10.1953, Вена),
бел. вучоны-эканаміст. Дачка У.П.Уварава. Д-рэканам.н. (2000). Скончыла Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1975) і да 1977 працавала ў ім. У 1980—94 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. З 1997 у Ін-це прыватызацыі і менеджменту. З 2001 у кансалцінгавай фірме «BEP-Engineering and Consulting». Навук. працы па праблемах эканам. арганізацыі прадпрыемства (кантролінг), сучасных тэхналогій кіравання фінансамі і эканомікай прадпрыемства, сістэмы і структуры менеджменту, прафес. кансалцінгу прадпрыемстваў па пытаннях эканомікі і фінансаў. Распрацавала спец. тэхналогію фін. аналізу для прыняцця кіраўніцкіх рашэнняў на бел. прадпрыемствах.
Тв.:
Innovationen im System des gegenwärtigen Finanzkapitals // Wissenschaftliche Zeitschrift. Finanzkapital im Wirkungsmechanismus der ōkonomischen Gesetze. 1989. Jg. 38, heft 5;
Экономический советник менеджера. Мн., 1996 (разам з В.А.Анташовым);
Стратегия реструктуризации предприятий (подходы и решения). Мн., 1997;
Управление финансами предприятия (разам з В.Анташовым) // Директор. 2002. № 11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОК Уладзімір Аляксандравіч (22.12.1898, С.-Пецярбург — 27.12.1974),
расійскі фізік. Акад.АНСССР (1939, чл.-кар. 1932). Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Петраградскі ун-т (1922). У 1919—23 і 1928—41 у Дзярж. аптычным ін-це, у 1924—36 у Ленінградскім фізіка-тэхн. ін-це, у 1934—41 і 1944—53 у Фіз. ін-це АНСССР. Навук. працы па квантавай механіцы, квантавай электрадынаміцы, агульнай тэорыі адноснасці, тэорыі гравітацыі, распаўсюджанні эл.-магн. хваль, філас.пытаннях фізікі. Прапанаваў рэлятывісцкае хвалевае ўраўненне (ураўненне Клейна—Ф.), метад набліжанага апісання ўзаемадзеяння ў многаэлектронных сістэмах (метад Хартры—Ф.). Распрацаваў метад другаснага квантавання для сістэм з пераменнай колькасцю часціц. Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1960.
Тв.:
Теория пространства, времени и тяготения. 2 изд. М., 1961;
Квантовая физика и философские проблемы. М., 1970;
удмурцкі пісьменнік, этнограф. Вучыўся ў Вышэйшым літ.-маст. ін-це (1922—25). Друкаваўся з 1914. Пісаў на удм. і рус. мовах пад псеўд. Кузебай Герд. Рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1958. У зб-ках вершаў «Гусляр» (1922), «Квітнеючая зямля» (1927), «Ступені» (1931) тэмы жыцця і працы удмуртаў, рэвалюцыі і грамадз. вайны, калектывізацыі. Аўтар паэм «Вайна» (1916), «Завод» (1921), «Дзесяць гадоў» (1931), п’ес, вершаў і апавяданняў для дзяцей, падручнікаў і кніг для пач. школы, артыкулаў і навук. прац па пытаннях фальклору, літ.-знаўства, лінгвістыкі, этнаграфіі, педагогікі. На удм. мову пераклаў верш Я.Купалы «А хто там ідзе?» (1915, апубл. 1922 пад наз. «Хто гэта?»).
Тв.:
Рус.пер. — В полете к солнцу: Стихи. Ижевск, 1989;
О ней я песнь пою: Стихи, статьи, письма. Ижевск, 1997.
Літ.:
Ермаков Ф.К. Кузебай Герд: Жизнь и творчество. Ижевск, 1996.