ву́чань, ‑чня, м.

1. Навучэнец пачатковай або сярэдняй навучальнай установы. Вучань восьмага класа. Вучань рамеснага вучылішча.

2. Той, хто вывучае што‑н. пад кіраўніцтвам каго‑н., знаходзіцца на прафесійнай вывучцы. Вучань токара. // перан. Той, хто не дасягнуў яшчэ майстэрства ў якой‑н. справе.

3. Паслядоўнік, прыхільнік якога‑н. вучэння, поглядаў, дзейнасці. Пляханаў з гонарам называў сябе вучнем Маркса і Энгельса. «Весці».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лібера́л, ‑а, м.

1. Прыхільнік лібералізму (у 1 знач.); член ліберальнай партыі.

2. перан. Разм. Той, хто ліберальнічае, займаецца шкодным патураннем. [Сівалоб:] — Дзе ваша пільнасць! Вы — гнілы ліберал! Лепш зусім нічога не пішыце пра ферму, чым узносіць на шчыт немаведама каго. Сабаленка.

3. Уст. Чалавек, які свабодна мысліць; вальнадумец. Наздра ў горадзе лічыўся лібералам і сам аб гэтым заўсёды казаў з задавальненнем. Галавач.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ске́птык, ‑а. м.

1. Прыхільнік, паслядоўнік скептыцызму (у 1 знач.). Антычныя скептыкі.

2. Той, хто ва ўсім сумняваецца, да ўсяго адносіцца недаверліва. Міхал Баўдзей па натуры быў скептык, да ўсяго новага ставіўся недаверліва. Колас. Вельмі важна, каб людзі паверылі ў тое, што яны робяць. Але скептыкі і няверы ўсё-такі знайшліся. Вішнеўскі. Даверлівы — зусім не скептык — Усяму я веру, усё цаню... Таўбін.

[Грэч. skeptikos.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фашы́ст, ‑а, М ‑сце, м.

Прыхільнік фашызму; член фашысцкай арганізацыі. Спадабалася байцам і тое, што стары моцна ненавідзеў фашыстаў і проста выказваў гэта з самага пачатку вайны. Шчарбатаў. Адняўшы палец з курка, Міхась убачыў: фашыст, у якога ён цэліўся, пластам ляжаў на зямлі побач з матацыклам. Якімовіч. За здзекі і гвалты, за слёзы і пакуты бязвінных людзей заплацілі фашысты сваёю крывёю. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lover [ˈlʌvə] n.

1. палюбо́ўнік; палюбо́ўніца; каха́нак; каха́нка

2. ама́тар; ама́тарка; пакло́ннік; пакло́нніца; прыхі́льнік; прыхі́льніца;

She’s a great opera lover. Яна вялікая аматарка оперы.

♦ a lovers’ quarrel ≅ хто каго́ лю́біць, той таго́ i чу́біць; хто каго́ каха́е, той таго́ і чапа́е

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абаро́нца м.

1. Vertéidiger m -s, -; Verféchter m -s, - (прыхільнік); Beschützer m -s, -; Fürsprecher m -s, -, Befürworter m -s, - (заступнік);

2. юрыд. Vertéidiger m -s, -, Ánwalt m -(e)s, -wälte;

3. спарт. Vertéidiger m;

цэнтра́льны абаро́нца Stópper m -s, - (футбол)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

касмапалі́т

(гр. kosmopolites = грамадзянін свету)

1) прыхільнік касмапалітызму, асоба, якая адмаўляе сваю прыналежнасць да якой-н. нацыянальнасці;

2) расліна або жывёла, якая жыве па ўсім зямным шары.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

абаліцыяні́ст

(англ. abolitionist, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)

1) прыхільнік адмены якога-н. закону;

2) удзельнік руху за адмену рабства неграў у ЗША ў 18 — 19 ст.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ánhänger m -s, -

1) прыхі́льнік;

~ éiner Mánnschaf sein спарт. бале́ць (за якую-небудзь каманду і да т.п.)

2) прычэ́п

3) ярлы́к

4) падве́ска

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэмакра́т

(фр. démocrate, ад гр. demos = народ + kratos = улада)

1) прыхільнік дэмакратыі 1;

2) член дэмакратычнай партыі;

3) той, хто вядзе просты спосаб жыцця.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)