САЛЮТА́ЦІ ((Salutati) Калуча) (16.2.1331, Стыньяна, каля г. Пістоя, Італія — 4.5.1406),
італьянскі дзярж. дзеяч, гуманіст. Паводле адукацыі натарыус. Вучань і паслядоўнік Ф.Петраркі. У 1375—1406 канцлер Фларэнційскай рэспублікі, дзе ўзвёў гуманізм у ранг афіц.дзярж. ідэалогіі. Адыграў вял. ролю ў арганізацыі гуманіст. гурткоў, збіранні і вывучэнні ант. рукапісаў. У шматлікіх трактатах абараняў свабоду волі чалавека, выступаў супраць саслоўных прывілеяў, адмаўляў правырым. пап на свецкую ўладу, крытыкаваў заганы духавенства, адстойваў рэсп. свабоды, абгрунтоўваў права падданых забіць тырана, але апраўдваў сац. няроўнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З ПРАДПРЫМА́ЛЬНІКАЎ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ, Беларускі саюз прадпрымальнікаў,
арганізацыя, якая аб’ядноўвае кіраўнікоў прыватных прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў, прадпрымальнікаў, журналістаў, эканам. і юрыд. экспертаў, абараняе іх правы-і законныя інтарэсы. Створаны ў чэрв. 1991. Кіруючы орган — з’езд, які выбірае савет, прэзідэнта і віцэ-прэзідэнтаў саюза. Асн. кірункі дзейнасці: прадстаўленне інтарэсаў прыватнага бізнесу ў перагаворах з урадам, парламентам і прафсаюзамі; стварэнне прававога механізму забеспячэння абароны правоў прадпрымальнікаў; наладжванне кантактаў з міжнар. аб’яднаннямі прадпрымальнікаў і работадаўцаў; садзейнічанне экспарту прадукцыі і паслуг чл. саюза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАРО́ТВА,
рака ў Навагрудскім і Баранавіцкім р-нах Брэсцкай вобл., правы прыток р.Моўчадзь (бас.р. Нёман). Даўж. 35 км. Пл. вадазбору 150 км². Пачынаецца з воз. Свіцязь у Навагрудскім р-не, цячэ ў межах Навагрудскага ўзв., упадае ў р. Моўчадзь на Пн ад в. Моўчадзь Баранавіцкага р-на. Даліна трапецападобная, шыр. 1—1,5 км, у верхнім цячэнні 400—800 м. Пойма двухбаковая (шыр. 100—500 м), у сярэднім цячэнні забалочаная, у вытокавай частцы пад лесам. Рэчышча на працягу 9,1 км каналізаванае.
вы соверше́нно пра́вы ва́ша пра́ўда (вы ма́еце ра́цыю).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
éingreifen*vi уме́швацца; рабі́ць за́хады;
in j-s Réchte ~ рабі́ць зама́х на чые́-н.правы́, паруша́ць чыю́-н. кампетэ́нцыю
2) уступа́ць у бой
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Спра́ва ‘дзейнасць, занятак’, ‘абавязак’, ‘рэч, з’ява’ (ТСБМ, Байк. і Некр., ТС), ‘прадмет дзейнасці, справаздача, рашэнне’ (Нас.), ‘прадмет дзейнасці ці інтарэсу’ (Ласт., Бяльк., Касп.), ‘здарэнне’ (Сержп.), ‘набыццё адзення, абутку, абноўка’ (Нік. Очерки), ‘уборы, адзенне’ (ТС), ст.-бел.справа ‘дзейнасць (?)’ (Скарына). Параўн. укр.спра́ва, польск.sprawa, чэш.sprava ‘дзейнасць і яе мэта’, серб.-харв.спра̏ва ‘інструмент, прыбор, прыстасаванне’, балг.спра́ва ‘тс’, макед.справа ‘тс’; сюды ж, відаць, прыслоўе (XVI ст.) ст.-рус.справа: пришли къ государю справа воеводы его (Яновіч, Наречие, 54). Дэрываты ад справіць ‘зрабіць, выканаць, ажыццявіць’, што да правіць, правы (гл.), якія, відаць, няма падстаў адносіць да праславянскіх утварэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎСТРАСЛАВІ́ЗМ,
палітычная праграма перабудовы Аўстрыйскай імперыі (з 1867 Аўстра-Венгрыі), прапанаваная чэш. лібераламі ў 1840-я г. Прадугледжваў пераўтварэнне імперыі Габсбургаў у федэратыўную канстытуцыйную манархію, у межах якой чэхі і іншыя падуладныя аўстр. кароне слав. народы атрымалі б аўтаномію і роўныя нац.правы. Аўстраславізм узнік як рэакцыя на ням. нацыяналізм і спробы ўключыць слав. землі ў Германскі саюз. Абгрунтаванне, асн. прынцыпы і ідэі аўстраславізму распрацавалі публіцыст К.Гаўлічак-Бораўскі (1846) і гісторык Ф.Палацкі (1848). Як паліт. канцэпцыя большасці чэш.паліт. партый аўстраславізм існаваў да пач. 1-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКАЯ НІ́ВА»,
газета, орган Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Выдавалася з 18.11.1925 да 16.3.1926 у Вільні на бел. мове тры разы на тыдзень. Адна з самых паслядоўных газет грамады. Адлюстроўвала паліт. і эканам. становішча Зах. Беларусі, пісала пра школьную справу ў Зах. Беларусі, унутраную і знешнюю палітыку польскіх улад, заклікала да саюзу рабочых і сялян у барацьбе за свае правы. Змяшчала рэпартажы з залы пасяджэнняў польскага сейма, прамовы і запыты бел. паслоў. Мела каля 3 тыс. падпісчыкаў. Выйшла 35 нумароў, 4 канфіскаваны. Закрыта ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУ́СКІ ФРОНТ»,
незалежная, народна-радыкальная газета групы Беларускі фронт, створанай ксяндзом В.Гадлеўскім. Выходзіла штомесячна з чэрв. 1936 да жн. 1939 (у 1939 два разы на месяц) у Вільні на бел. мове. Выйшла 50 нумароў, некаторыя з іх былі канфіскаваны. Выступала за роўныя паліт., эканам. і сац.правы ўсяго бел. народа. Асвятляла жыццё беларусаў у Зах. Беларусі, БССР, краінах Зах. Еўропы і Амерыкі; імкнулася быць іх аб’яднаўчым органам пад заклікамі незалежнасці, нац. годнасці і роўнасці. Спыніла існаванне ў сувязі з пачаткам 2-й сусв. вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАКА́Т (лац. advocatus),
асоба, якая аказвае юрыд. дапамогу грамадзянам, прадпрыемствам, установам і арг-цыям, выступае ў якасці абаронца абвінавачанага на следстве і ў судзе. На Беларусі адвакатам можа быць грамадзянін, які мае вышэйшую юрыд. адукацыю, стаж работы па спецыяльнасці не менш як 3 гады або прайшоў стажыроўку ў адвакатуры, здаў кваліфікацыйны экзамен і атрымаў ліцэнзію на права займацца адвакацкай дзейнасцю. Прафесія вядома на Беларусі з 16 ст. Функцыі адваката ў судах выконваў пракуратар, правы і абавязкі якога былі рэгламентаваны Статутам ВКЛ 1588. Гл. таксама Адвакатура.