крайняя форма нацыяналізму, якая праяўляецца ў прапагандзе нац. і расавай выключнасці, распальванні нац. варожасці і суправаджаецца нац.дыскрымінацыяй. Тэрмін «Ш.» упершыню з’явіўся ў Францыі ў п’есе братоў І. і Т. Каньяр «Трохкаляровая кукарда» (1831), адзін з герояў якой навабранец Нікала Шавэн — фанатычны прыхільнік захопніцкіх паходаў Напалеона I. У Вялікабрытаніі ў 1870-я г. Ш. атрымаў назву джынгаізм. Адрозніваюць сацыял-шавінізм і вялікадзяржаўны Ш., звязаны звычайна з прыгнётам т.зв. «недзяржаўных», «нетытульных» нацый, «малых народаў» і нац. меншасцей, з агрэсіўнасцю і экспансіянізмам у адносінах да інш. народаў і краін. У аснове Ш. — перакананне яго прыхільнікаў у месіянскім прызначэнні асобных народаў, неабходнасці прывіцця інш. народам культуры і ладу жыцця свайго «выбранага» этнасу. У крайніх формах Ш. праявіўся ў ідэалогіі і палітыцы фашызму, жывіць сучасным расізм. Наяўнасць прапагандысцкіх праграм-«прыкрыццяў» камуфлюе Ш. пад прымальную для ўсіх сац. і культ.-асв. ідэалогію, антыгуманізм якой выяўляецца толькі на позняй стадыі масавых псіхозаў і насілля (нацысцкі рух і інш.). На ўзроўні канкрэтнай паліт. практыкі Ш. вядзе да генацыду (яўрэяў і цыганоў у фаш. Германіі, армян у Турцыі ў 1915—16 і г.д.), этн.дэпартацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дына́міка
(гр. dynamikos = моцны)
1) рух цел пад уздзеяннем знешніх сіл;
2) раздзел механікі, які вывучае законы руху цел, выкліканага ўздзеяннем знешніх сіл;
3) ход развіцця, змянення якой-н. з’явы;
4) наяўнасць руху, дзеяння ў чым-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
полімарфі́зм
(ад полі- + -марфізм)
1) здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах (параўн. таксама дымарфізм 1);
2) наяўнасць у межах аднаго віду раслін або жывёл асобін, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой (параўн. таксама дымарфізм 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Жані́ло ’жаніх’ (зэльв., Нар. словатв., 16). Рус.прыбалт.женила, кастр., маск., калуж.жениха́ло, укр.жени́ло, чэш.ženil ’тс’. Улічваючы наяўнасцьзах.-слав. паралелі, магчыма, прасл. аддзеяслоўны агентыўны назоўнік на ‑lo, ‑l (Слаўскі, Sł. prasłow., 103–104). Аднак не выключана і новае экспрэсіўнае ўтварэнне (Карскі 2–3, 25; Сузановіч, Имена существительные с суффиксом ‑л(о) и их производные в русском языке, канд. дыс., 1973, дадатак, 75).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звы́клы ’які стаў прывычкай’. Рус.свыклый (Даль), укр.звиклий, польск.zwykły, чэш.zvyklý ’тс’, серб.-харв.сви̏кло ’як па звычцы’. Ст.-рус.звыклый (1613 г.). Ст.-бел.звыклыи (XV ст.). Прасл. элавы дзеепрыметнік *sъvyk‑l‑ъ да прэфіксальнага дзеяслова sъ‑vyknǫti, гл. выкнуць. Паводле Булыкі (Запазыч., 119), з польск. Гэта не выключана, але наяўнасцьрус. і серб.-харв. форм паказвае магчымасць і рэфлексацыі прасл. слова. Параўн. звычай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
размаі́тасць, ‑і, ж.
Разм.
1. Уласцівасць размаітага; наяўнасць непадобных, непаўторных элементаў у чым‑н.; разнастайнасць. Прывольныя лугі вабяць сваім раздоллем, прыгажосцю, цудоўнай стракатасцю колераў і размаітасцю пахаў.Асіпенка.
2.зб. Пра сукупнасць самых розных рэчаў. Сяргей кідаў работу і насіў на воз скруткі толю, скрынкі з цвікамі, хамуты, атосы, абады і іншую гаспадарчую размаітасць.Адамчык.Толькі к канцу дня мы скончылі беганіну па горадзе і, нагружаныя ўсялякай размаітасцю, галодныя і стомленыя, вярнуліся да сваёй фурманкі.М. Ткачоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сімвалі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які змяшчае ў сабе сімвал; сімвалізуе што‑н. Сімвалічны знак. Сімвалічны вобраз. □ Ужо сам загаловак «Новае рэчышча» сімвалічны.Гіст. бел. сав. літ.На вокладцы кнігі М. Гамолкі «Дзень добры, школа!» намалявана амаль сімвалічная сцэна.Шкраба.// Які сведчыць пра наяўнасць сімвала ў чым‑н. Глыбокі сімвалічны сэнс набывае фінал паэмы.Івашын.
2. Умоўны. Але невялікі, хутчэй за ўсё сімвалічны ганарар у «Першай беларускай», я ўпэўнены, ніхто б не прамяняў на зарплату за якую іншую працу.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́ста,
1.Прысл.да чысты.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць чысціні, адсутнасць пылу, бруду дзе‑н. У хаце было чыста і акуратна.Колас.У зале чыста і ўтульна. Аркестр з акардэона, скрыпкі і флейты іграе венгерскія мелодыі.В. Вольскі.
3.узнач.параўнальнагазлучн.Разм. Зусім як, быццам. [Параска:] — Ну чыста дзеці малыя! Да старасці будуць у забаўкі гуляць.Місько.Чыста звярыны рык разлёгся па двары. Гэта ўзбунтаваўся Гвація.Самуйлёнак.
•••
Увесь (уся, усё, усе) чыстагл. увесь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АДАПТЫ́ЎНАЯ РАДЫЯ́ЦЫЯ,
тып эвалюцыі, пры якім ад адной продкавай формы ўтвараецца мноства разнастайных формаў арганізмаў у межах віду або групы роднасных відаў. Ляжыць у аснове адаптацыягенезу і з’яўляецца вынікам набыцця арганізмам прыстасаванасці (гл.Адаптацыя ў біялогіі) і пранікнення ў новыя адаптыўныя зоны. Праяўляецца ў разнастайнасці падпарадкаваных таксанамічных груп у межах кожнага буйнога таксона (напр., розныя віды грызуноў — вавёркі, суслікі, бабры, сям. драпежных млекакормячых і інш.). Канцэпцыя адаптыўнай радыяцыі сфармулявана амер. вучоным Г.Осбарнам у сувязі з эвалюцыяй млекакормячых (1910).
Осбарн адрозніваў 5 гал. ліній спецыялізацыі ў будове канечнасцяў млекакормячых, залежных ад умоў месцазнаходжання і спосабаў перамяшчэння: хуткі бег у наземных відаў; рыючы лад жыцця ў відаў, якія жывуць пад зямлёй; плаванне ў відаў, што жывуць у вадзе; лажанне ў дрэвавых відаў; планіраванне і палёт у відаў, жыццё якіх праходзіць у паветры. Асн. крыніца адаптыўнай радыяцыі — унутрывідавыя працэсы (генетычная разнастайнасць відавых папуляцый, дыферэнцыроўка віду на геагр. і экалагічныя расы і інш.). Наяўнасць у продкавага арганізма якой-небудзь структуры або фізіял. функцыі, што ў вельмі мадыфікаванай форме ёсць у больш высокаразвітых роднасных арганізмаў, сведчыць пра іх агульнае паходжанне і складае аснову эвалюц. тэорыі (гл.Філагенез).
А.С.Леанцюк.
Адаптыўная радыяцыя плацэнтарных млекакормячых, якія маюць агульнага продка (у цэнтры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗІ́НСТВА І РАЗНАСТА́ЙНАСЦЬ СВЕ́ТУ,
адна з асноватворных светапоглядных праблем, якая вырашаецца з пазіцый манізму, дуалізму і плюралізму. Манізм прымае за аснову ўсяго існага адзін пачатак. Матэрыялістычны манізм бачыць пачатак свету ў яго матэрыяльнасці (усе прадметы і з’явы — розныя віды ці ўласцівасці матэрыі, якая рухаецца). Наяўнасць структурных узроўняў матэрыі, на кожным з якіх яна валодае рознай будовай і падпарадкоўваецца спецыфічным законам руху, лічыцца крыніцай разнастайнасці свету. Ідэалістычны манізм звязвае адзінства свету з агульнасцю яго духоўнага пачатку. У Гегеля пачатак, які складае аснову ўсіх з’яў прыроды і гісторыі, прадстаўлены абсалютнай ідэяй. Дуалізм у поглядах на свет заключаецца ў прызнанні яго першапачаткам дзвюх раўнапраўных субстанцый: матэрыяльнай і духоўнай. Дэкартаўская (картэзіянская) карціна свету выцякае з паралельнага існавання цялеснай (працяглай) і мыслячай субстанцый (дуалізм цела і душы). Адзінкавыя прадметы — гэта модусы (часовы стан) працягласці і мыслення. Плюралізм грунтуецца на тым, што свет складаецца з мноства незалежных, раўнапраўных утварэнняў, якія не зводзяцца да адзінага пачатку. Паводле Лейбніца, субстанцыяльнымі адзінкамі прыроды з’яўляюцца манады — непадзельныя, замкнутыя духоўныя істоты; вышэйшай манадай ён лічыў Бога.
Літ.:
Гегель Г.В.Ф. Энциклопедия философских наук. Т. 1. Наука логики. М., 1974;
Декарт Р. Первоначала философии // Соч.М., 1989. Т. 1;
Лейбниц Г.В. Монадология // Соч.М., 1982. Т. 1;
Кучевский В.Б. Философские проблемы естествознания. М., 1985.