расійскі пісьменнік. Правадзейны чл. Акадэміі пед. навук СССР (1971). Герой Сац. Працы (1973). Засл. дз. маст. Расіі (1967). Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага (1935—37). Старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі (1970—90). Друкуецца з 1928. У творах для дзяцей (зб-кі «Вершы», 1936; «Вершы для дзяцей», 1943; «Быль для дзяцей», 1946; вершаваная тэтралогія «Дзядзя Сцёпа», 1936—82; аповесці-казкі «Прыгоды Рубля», 1967, «Свята Непаслухмянасці», 1972, «Сон з працягам», 1982; п’есы «Канькі», 1939, «Асобае заданне», 1946, «Самбрэра», 1957, «Дарагі хлопчык», 1971, і інш.) адчуванне асаблівасцей дзіцячай псіхалогіі, выхаванне праз гульню. Вял. папулярнасць набылі яго надзённыя і вострыя байкі. Аўтар п’ес для дарослых «У адным купэ» (1955), «Пена» (1975), «Рэха» (1980), «Усё могуць каралі...» (1983), «Кавардак» (1988), кн. пра выхаванне «Усё пачынаецца з дзяцінства» (1968), літ.-крытычных артыкулаў, зборнікаў нарысаў, фельетонаў, кінасцэнарыяў. у т. л. «Франтавыя сяброўкі» (1941, з М.Розенбергам; Дзярж. прэмія СССР 1942), і інш. З Г.Эль-Рэгістанам стварыў тэкст Дзярж. гімна СССР 1943, новая рэд. 1977). Многія вершы М. сталі вядомымі песнямі. Гал. рэдактар сатыр. кіначасопіса «Фитиль» (з 1962; Дзярж. прэмія СССР 1978). Неаднаразова наведваў Беларусь. 100-годдзю з дня нараджэння Я.Коласа прысвяціў арт. «Сын зямлі і народа». Бел.т-р імя Я.Коласа паставіў яго п’есу «Я хачу дадому» (1949), Рускі драм.т-р — «Дзікуны» (1959), Дзярж.т-р лялек — «Зайчык-зазнайчык» (1952), «Тры парасяці» (1964), Брэсцкі абласны драм.т-р — «Страчаны дом» (1950), «Ракі» (1953). Асобныя творы М. на бел. мову пераклалі М.Аўрамчык, П.Броўка, Э.Валасевіч, В.Вітка, А.Вялюгін, В.Вярба, У.Корбан, К.Крапіва, А.Куляшоў, М.Танк, А.Якімовіч і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1950. Ленінская прэмія 1970. Дзярж. прэмія Расіі імя К.Станіслаўскага 1977.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—6. М., 1981—83;
Избр. произв.Т. 1—3. М., 1991;
О литературе. М., 1986;
Я был советским писателем: Приметы времени. М., 1992;
От и до... М., 1998;
Бел.пер. — Байкі: Выбр.Мн., 1981;
А што ў вас?: Вершы. Мн., 1950;
Дзядзя Сцёпа — міліцыянер. Мн., 1958.
Літ.:
Александров В.П. Сергей Михалков: Биогр. творчества. 3 изд. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
закі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-шточым.
Кідаючы што‑н., запоўніць (адтуліну, яму і пад.) або пакрыць, засыпаць зверху. Закідаць яму ламаччам. Закідаць разору зямлёй. □ Калі дома скідалі сена ў адрынку, [Юзік] не ўцярпеў, набраў велізарны ахапак і, быццам незнарок, закідаў ім Шуру, збіўшы з ног.Крапіва.// Кінуць у вялікай колькасці на каго‑, што‑н. Закідаць артыста кветкамі. Закідаць танкі гранатамі.//перан. Накіраваць каму‑н. што‑н. у вялікай колькасці. Закідаць прамоўцу пытаннямі.
Закідаць каменнемкаго — асудзіўшы за што‑н., не прызнаць сваім, адвергнуць.
Закідаць шапкамі — лёгка і хутка перамагчы, падолець каго‑н.
закіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е; незак.
1.Незак.да закінуць.
2.перан.Разм. Намякаць на што‑н. [Кацярына:] Не ўгаварвай, я ведаю, куды ты закідаеш.Крапіва.
•••
Закідаць вудукуды — тое, што і закідаць (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцвісці́, ‑цвіце; зак.
Закончыць, пакінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі.Колас.Кветкі адцвілі, на іх месцы з’явіліся маленькія агурочкі.Бяганская.//перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся.Лынькоў.Так... Здараецца ў окыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абцягну́ць, ‑цягну, ‑цягнеш, ‑цягне; зак., што.
1. Паправіць, прывесці ў парадак адзенне і пад., пацягнуўшы ўніз. [Жэнька] глянула з замілаваннем на сваю ляльку Ганульку, якая спала побач з ёю, абцягнула на ёй сукенку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абшука́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Зрабіць вобыск дзе‑н., у каго‑н. [Начальнік атрада:] — Ну, хлопцы, абшукаць добра ўсе закануркі.Крапіва.За сталом сядзелі памешчык і надзьмуты палкоўнік. — Абшукаць! — быў кароткі загад. Міколку і дзеда старанна абшукалі.Лынькоў.
2. Агледзець старанна ўсё, шукаючы што‑н. Было вырашана абшукаць увесь лес повідну, у выпадку варожай аблавы агню не адкрываць, а хавацца.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыва́цель, ‑я, м.
1.Уст. Сталы жыхар якой‑н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска.Сяргейчык.
2. Чалавек, які жыве дробнымі, вузкаасабістымі інтарэсамі. Ёсць ціхае шчасце абывацеля і эгаіста, калі ён плюе на ўсё на свеце, абы яму добра было.Хадкевіч.Пакутных думак чарвякі Мазгі расточваюць парой: Ды хто ж, урэшце, я такі? Ці абывацель, ці герой?Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зае́сціся, ‑емся, ‑ясіся, ‑есца; ‑ядзімся, ‑ясцеся, ‑ядуцца; пр. заеўся, ‑лася; зак., зкім і без дап.
Разм. Счапіцца ў злоснай сварцы, спрэчцы; паспрачацца. Справа была такая, што ў першы год вайны.. [Вялічка] нешта заеўся з Гальвасавым аканомам і вылаяў яго апошнімі словамі.Чорны.// Быць у непрымірымых адносінах з кім‑н. Бацька так заеўся, што гатоў быў хутчэй на надзел згадзіцца, як перапусціць Юзіку.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бярло́г, берлагу, м.
Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую.Корбан.// Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы.Крапіва.//Разм.іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы.Лобан.//Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ле́пет, ‑у, М ‑пеце, м.
Няскладная, невыразная мова дзіцяці. Лепет дзяцей напоўніў пакой.// Лёгкая, несур’ёзная размова; балбатня. Сваім лепетам Марта ажывіла хату.Гартны.// Невыразная, непераканаўчая гаворка, разважанне, тлумачэнне і пад. — Ты.. наглядай добра за вокнамі і дзвярыма, — загадаў .. [начальнік] чырвонаармейцу і накіраваўся ў хату, не зважаючы на лепет старшыні сельсавета.Крапіва.
•••
Дзіцячы лепет — пра што‑н. вельмі бездапаможнае, па-дзіцячаму наіўнае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацяга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм.
1. Змучыць, стаміць, водзячы з месца на месца або прымушаючы прыходзіць куды‑н. — Праз цябе яны і мяне зацягалі па допытах.Крапіва.
2. Занасіць, пашарпаць пры працяглым выкарыстанні. Зацягаць адзежу.//перан. Часта карыстаючыся, апошліць, зрабіць збітым, трывіяльным. Песня, якую не зацягала, не затаптала казарма, народная песня, якая вышэй за ўсе войны, — гучыць пераможным маршам.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)