goner [ˈgɒnə] n. infml (пра чалавека) які́ знаходзіцца пры сме́рці або́ ў безнадзе́йным стано́вішчы;
I guess he’s a goner. Баюся, што яму канцы.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
accord2 [əˈkɔ:d] v. fml (with) адпавяда́ць, знахо́дзіцца ў адпаве́днасці;
His principles and actions do not accord. Яго прынцыпы і дзеянні не стасуюцца.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Лагаві́шча ’логава, месца, дзе знаходзіцца воўчы вывадак’ (Сцяшк.), лагавішча ’бярлога, логава’ (Мат. Гом.). Да логавішча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рызыдава́ць ’самаўладнічаць’ (Цых.). Паланізм, параўн. польск. rezydować ’быць, знаходзіцца’, ’мець рэзыдэнцыю’, rezydent ’рэзідэнт’, уст. ’нахлебнік, дармаед’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСО́ЦЫЯ,
згуртаванне расліннасці (напр., лясныя барэальныя балоты), якое знаходзіцца на стадыі змены (сукцэсіі), але яшчэ не дасягнула фінальнай, адносна ўстойлівай фазы развіцця (клімаксу).
т. 2, с. 41
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПА... (ад грэч. hypo унізе, пад),
прыстаўка, што абазначае: які знаходзіцца ніжэй чаго-н., які паніжаны ў параўнанні з нормай, напр., гіпадэрма, гіпатанія.
т. 5, с. 251
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНАГАМУ́ЖЖА, палівандрыя,
перажытачная форма шлюбу, калі адна жанчына знаходзіцца ў шлюбе адначасова з некалькімі мужчынамі (найчасцей братамі паміж сабой). Сустракаецца у Тыбеце, Паўн. Індыі.
т. 10, с. 500
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кардо́н², -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Пагранічны або загараджальны атрад; пост аховы.
2. Месца, дзе знаходзіцца такі атрад ці пост, варта.
3. Дзяржаўная мяжа, граніца (разм.).
Жыць за кардонам.
|| прым. кардо́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Выбыва́ць ’выходзіць, выязджаць, знікаць’ (БРС). Да быць ’знаходзіцца, быць у наяўнасці’ (аднак словаўтварэнне сведчыць хутчэй пра запазычанасць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
напаўсо́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў стане напаўсну, не зусім прачнуўся або не зусім заснуў. Напаўсонны чалавек. // Які ўласцівы для таго, хто знаходзіцца ў такім стане. Напаўсонныя вочы.
2. Амаль без сну. Прайшоў дзень, мінула ноч, вельмі падобная на ранейшыя ночы — напаўсонная, трывож[н]ая. Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)