1. Музычна-драматычны твор, у якім выканаўцы спяваюць у суправаджэнні аркестра. Оперы С. Манюшкі. Оперы П. І. Чайкоўскага. Оперы Ю. Семянякі.// Такі твор, пастаўлены на сцэне. Скончыўся другі акт оперы, абвясцілі перапынак.Шамякін.
2. Тэатр, дзе выконваюць такія творы. Пайсці ў оперу. □ У канцы.. інфармацыі паведамлялася, што сёння ў тэатры Оперы ў гонар гасцей адбудзецца ўрачысты канцэрт.Самуйлёнак.// Оперная трупа. Міланская опера.
•••
З другой (не з той) оперы (жарт. або іран.) — аб тым, што не мае дачынення да справы або размовы.
[Іт. opera.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2. (относиться с почтением) чтить, почита́ть; уважа́ть;
ш. па́мяць ся́бра — чтить па́мять дру́га;
◊ шану́й го́нар за́малада — береги́ честь смо́лоду
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ГО́МЕЛЯ АБАРО́НА 1941.
Вялася войскамі 21-й арміі (ген.-лейт. М.Р.Яфрэмаў, ген.-м. В.М.Гардоў) Цэнтр. фронту і байцамі Гомельскага палка народнага апалчэння 12—19 жн. ў Вял.Айч. вайну; састаўная частка Смаленскай бітвы 1941. У пач.жн. пад Гомелем было 25 ням. дывізій. 8—10 жн. праціўнік уклініўся ў абарону 21-й арміі і прарваў яе на ўчастку Крычаў—Прапойск—Рэчыца. 12 жн. 2-я ням. армія пачала штурм горада, авіяцыя бесперапынна бамбіла яго. Сав. войскі не толькі абараняліся, але і контратакавалі. Ням. войскі ўзмацнілі атакі на горад з ПнУ, фарсіравалі Сож, захапілі Ветку і 19 жн. ўварваліся ў Гомель. На левым беразе Сажа сав. войскі яшчэ трое сутак стрымлівалі рух праціўніка, прычыніўшы яму значныя страты. У гонар абаронцаў у в. Пакалюбічы пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫГО́Р НАРЭКАЦЫ́ (каля 945 — 949 — 7.10.1003),
армянскі паэт. З сям’і царк. пісьменніка Хасрова Андзевацы. Скончыў школу пры манастыры Нарэка і стаў манахам. Выкладаў у манастырскай школе. Пісаў гандзы (духоўныя гімны ў гонар Бога і святых), тагі (песні), панегірыкі і інш. Яго творы, рэлігійныя па задуме, прасякнуты жывым эмацыянальным успрыманнем прыроды і чалавека. Лірыка-містычная паэма «Нарэк» («Кніга смутку», выд. 1673) выдавалася на арм. мове больш за 30 разоў; перакладаў на англ., франц., італьян., рус., араб. і інш. мовы. У форме споведзі-малітвы (усяго 95 частак) выступаў і як паэт-гуманіст, абаронца роду людскога, і як містык, які бачыў сэнс жыцця і духоўнага самаўдасканалення чалавека ў яднанні з Богам. Творы яго адметныя ўвядзеннем рыфмы, багаццем метрыкі нар. песень і маст. тропаў.
спявак (драм. тэнар). Беларус. Засл. арт. Беларусі (1977), нар.арт. Расіі (1983). Вучыўся ў Бел. і Адэскай кансерваторыях, скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1970). З 1971 саліст Чэлябінскага, з 1974 — Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, з 1979 — Марыінскага (С.-Пецярбург) т-ра оперы і балета. Валодае голасам вял. дыяпазону, прыгожага мяккага тэмбру, высокай выканальніцкай культурай.
Сярод партый: Джардана Бруна («Джардана Бруна» С.Каргэса), Раман («Сівая легенда» Дз.Смольскага), Ёнтэк («Галька» С.Манюшкі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герман, Роберт («Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Турыцу («Сельскі гонар» П.Масканьі), Пінкертон, Каварадосі («Чыо-Чыо-сан», «Тоска» Дж.Пучыні), Дон Карлас, Мамрыка («Дон Карлас», «Трубадур» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1973), Міжнар. конкурсу імя Чайкоўскага (1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЬСКІЯ,
княжацкі род у ВКЛ уласнага герба (змененая «Касцеша»). Верагодна, паходзілі ад турава-пінскіх Рурыкавічаў. Вядомы з канца 15 ст. Прозвішча ад в. Дольск (Стары Дольск, Пінскі пав., цяпер Валынская вобл.
Украіны). Гал. галіна роду мела маёнткі ў Пінскім пав., згасла ў канцы 17 ст.; на Украіне пабочныя адгалінаванні Д., страціўшы княжацкі тытул, існавалі да 19 ст.Найб. вядомыя: Міхаіл Ніцыфар (7—1623), стольнік, падсудак земскі, паборца (1589), суддзя земскі (1606), пінскі, кашталян брэсцкі (1621), маршалак Трыбунала ВКЛ (1611); Ян Кароль (1637—29.4.1695), падстолі слонімскі (1656), маршалак пінскі (1666), маршалак вялікі (1691). У 1690 Ян Кароль атрымаў ад урада зямлю пад Пінскам, дзе збудаваў прадмесце Каралін (названа ў яго гонар) з Пінскім Каралінскім замкам і Пінскім касцёлам Карла Барамея, заснаваў Любяшоўскі піярскі калегіум і Дубровіцкі піярскі калегіум (Валынь).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЗЕЛЬ, дызельны рухавік,
рухавік унутранага згарання, у якім дызельнае паліва загараецца ад уздзеяння высокай т-ры паветра, сціснутага поршнем. Названы ў гонар Р.Дызеля. Адрозніваюць Д. двух- і чатырохтактавыя; з аб’ёмным і плёначным сумесеўтварэннем; паводле канструкцыі камеры згарання — з нераздзеленай камерай, перадкамерныя, віхракамерныя, паветракамерныя і інш.
У Д. з нераздзеленай камерай згарання паліва ўпырскваецца непасрэдна ў цыліндр, дзе раўнамерна распыляецца; у астатніх — сумесеўтварэнне залежыць ад завіхрэнняў паветра, якія ўзнікаюць з-за асаблівасцей канструкцыі. Удзельны расход паліва ў найб. дасканалых Д. да 190 г/(кВт∙гадз); ккдз да 44%; ступень сціскання паветра да 20; магутнасць да 30 тыс.кВт, павышаюць яе наддувам. Д. выкарыстоўваюцца на транспарце, у энергетыцы (гл.напр., Дызельная электрастанцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯФА́НТАВЫ ЎРАЎНЕ́ННІ,
від алгебраічных ураўненняў ці іх сістэм з цэлымі каэфіцыентамі, у якіх рашэнні шукаюцца ў цэлых або рацыянальных ліках. Названы ў гонарДыяфанта.
Колькасць невядомых у Д.у. перавышае колькасць ураўненняў (невызначальныя ўраўненні). Д.ў. 1-й ступені ax+by=1 пры ўзаемна простых a і b мае бясконцае мноства рашэнняў. Д.ў. 2-й ступені таксама можа мець бясконцае мноства рашэнняў, напр., ураўненне Пеля x2 − Ay2 = 1 (A>0; A — няпоўны квадрат). Агульная тэорыя Д.у. вышэйшых ступеняў адсутнічае, але даказана невырашальнасць вядомай праблемы Ферма: Д.ў. xn + yn + zn не мае рашэнняў у натуральных ліках x, y, z і n>2 (А.Вайлс, Р.Тэйлар, ЗША, 1995).
Літ.:
Гельфонд А.О. Решение уравнений в целых числах. 4 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́КІЕЎСКІ САБО́Ру С.-Пецярбургу,
помнік позняга рус. класіцызму. Закладзены ў гонар Пятра I, названы імем св. Ісакія Далмацкага. Пабудаваны ў 1818—58 паводле праекта А.А.Манферана (дапрацаваны ў 1821—25 В.П.Стасавым, А.А.Міхайлавым 2-м). Манум. аб’ём будынка (агульная выш. 101,52 м, памеры ў плане 111,5 м × 97,6 м) завершаны купалам (дыяметр 21,83 м), з чатырох бакоў да яго прымыкаюць 8-калонныя порцікі карынфскага ордэра з франтонамі, аздобленымі статуямі па вуглах і гарэльефамі ў тымпанах (скульптары І.П.Віталі, А.В.Лаганоўскі, П.К.Клот і інш.). Інтэр’ер сабора апрацаваны малахітам, парфірам, мармурам, аздоблены мазаікай і размалёўкамі (жывапісцы К.П.Брулоў, Ф.А.Бруні). Да 1917 гал. храм горада. З 1931 музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛІ́НСКІЯ АСТРАВЫ́ (англ. Caroline Islands, ісп. Carolinas Islas),
архіпелаг у зах.ч. Ціхага ак., у Мікранезіі. Уваходзяць у склад дзярж. утварэнняў: Федэратыўныя штаты Мікранезіі (Цэнтр. і Усх. Караліны: а-вы Косрае, Панпеі, Трук, Яп) і Рэспубліка Палау (зах. К.а., падапечная тэр. ЗША). Усяго 936 асобных або сабраных у групы астравоў агульнай пл. каля 1320 км². Нас. каля 105 тыс.чал. (1988). Буйнейшыя а-вы: Бабелтуап, Понапе, Кусаіе, Яп, Трук — вулканічныя (выш. да 791 м), абкружаны больш нізкімі каралавымі рыфамі. Астравы зах. групы адносяцца да сістэмы астраўных дуг, для якіх характэрна ўстойлівае павольнае падняцце. Астравы ўсх. групы сфарміраваны на акіянічным ложы. Радовішчы фасфарытаў. Клімат экватарыяльны і субэкватарыяльны. Вечназялёныя трапічныя лясы, саванны. Трапічнае земляробства, жывёлагадоўля, рыбалоўства. Адкрыты ў 1528 ісп. мараплаўцам А. дэ Сааведра. Названы ў гонарісп. караля Карла II.