1. Сістэма ўмоўных знакаў для тайнага пісьма, якое чытаецца з дапамогай ключа. Кастусь быў старшым радыстам: усе сакрэтныя шыфры знаходзіліся ў яго.Ваданосаў.Урэшце прыйшоў [вучоны] на навуковы сход і з гордасцю сказаў: — Я знайшоў ключ да шыфру! Я дабіўся свайго — прачытаў тайнапіс!Дубоўка.// Умоўнае абазначэнне або замена слоў і пад. чым‑н. Думалі, што.. [Луцкевіч] не ведае шыфру перастуквання.Машара.
2. Умоўны знак або знакі на кнігах, рукапісах. падшыўках і пад., якія прымяняюцца пры іх захаванні ў бібліятэцы, архіве і ўказваюць дакладнае месцазнаходжанне. // Умоўнае абазначэнне якога‑н. сакрэтнага дакумента, сакрэтнай работы. Шыфр наверсе стаяў адзін, а работа была розная — для розных цэхаў і гаспадарак.Скрыган.
[Фр. chiffre.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чортм.разм.Téufel m -s, -;
сам чорт не разбярэ́разм. kein Mensch kann daráus klug wérden;
сам чорт галаву́ [нагу́] зло́міцьразм. hier fíndet sich kein Mensch zurécht;
гэ́та чорт ве́дае што!разм. das ist ja únerhört!;
чорт яго́ ве́дае!разм. weiß der Téufel [der Kúckuck]!;
ідзі́ к чорту! geh zum Téufel!, scher dich zum Téufel!; geh zum Kúckuck!;
мне́адзін чортразм. das ist mir ganz egál [wurs(ch)t];
чорт з ім! soll er sich zum Téufel schéren! zum Téufel mit ihm!;
чорт вазьмі́ [пабіра́й]!разм. hoľs der Téufel!, Téufel auch!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
аб’ёмм.Úmfang m -s; матэм. Ráuminhalt m -(e)s; Volúmen [vo-] n -s, - і -mina (скар. V);
агу́льны аб’ём Gesámtvolumen n;
аб’ёмам з адзі́н літр mit éinem Fássungsvermögen von éinem Líter;
аб’ём ве́даўÚmfang des Wíssens, Wíssensschatz m -es;
аб’ём вы́пушчанай праду́кцыіэк. Output [´aʊtpʊt] m -s;
аб’ём па́мяцікамп. Spéicherkapazität f -;
чы́сты аб’ём падатко́вых паступле́нняўфін., эк. réines Stéuereinnahmevolumen n -s;
аб’ём по́пытуэк. Náchfragevolumen;
чы́сты аб’ём трансфе́ртных плацяжо́ўфін. Néttotransfer , -s;
аб’ём паво́дле ко́штаўкамерц. wértmäßiger Úmfang;
ва ўсім аб’ёме in vóllem Úmfang
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БАГУ́ЦКІ (Вацлаў Антонавіч) (парт.псеўд.Шпак, Аляксандр; 1884, мяст. Буракаў каля Варшавы — 19.12.1937),
рэвалюцыянер, парт. і дзярж. дзеяч. Дэлегат V з’езда (1906) СДКПіЛ ад арг-цый Беласточчыны. За рэв. дзейнасць 9 разоў арыштаваны, 4 гады правёў у турмах. У 1910—12 у эміграцыі ў ЗША. У 1-ю сусв. вайну вёў рэв. агітацыю сярод салдатаў. У 1917 адзін з кіраўнікоў Тыфліскай арг-цыі бальшавікоў. У 1918 кіраўнік к-та СДКПіЛ, удзельнік стварэння арг-цый Кампартыі Польшчы ў Беластоку і Гродне, старшыня Гродзенскіх падп.к-та РКП(б) і Савета рабочых дэпутатаў. У 1919—20 старшыня Надзвычайнай камісіі ў Мінску, чл.ЦК і Бюро па нелегальнай рабоце пры ЦК КП(б)ЛіБ. У 1921 аднаўляў падп.камуніст. арг-цыі ў Зах. Беларусі. У 1922—24 сакратар Цэнтр. Бюро КП(б)Б і нам. старшыні СНКБССР. У 1924—25 прадстаўнік ЦК Кампартыі Польшчы ў Выканкоме Камінтэрна. З 1929 працаваў у ВЦСПС, Прафінтэрне. Чл.ЦВКБССР (1921—24) і СССР (1922—24). У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛА́КІРАЎ (Мілій Аляксеевіч) (2.1.1837, Ніжні Ноўгарад — 29.5.1910),
рускі кампазітар, піяніст, дырыжор, муз. дзеяч. З 1855 жыў у Пецярбургу. Пад яго кіраўніцтвам на пач. 1860-х г. сфарміравалася «Магутная кучка». Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў бясплатнай муз. школы ў Пецярбургу (1868—73 і 1881—1908), узначальваў Прыдворную пеўчую капэлу (1883—94). Аснова творчасці Балакірава — інстр. музыка (сімф. і фартэпіянная), пераважна праграмная, і рамансы. Паслядоўнік традыцый М.Глінкі, Балакіраў развіваў прынцыпы рус. эпічнага і нар. жанравага сімфанізму. Шырока выкарыстоўваў фальклор рус. і інш. народаў. Збіраў і вывучаў нар. песні («Зборнік рускіх народных песень. 40 песень для голасу з фп.», 1866).
Тв.:
2 сімфоніі (1897, 1908), 3 уверцюры, у т. л. Уверцюра на тэмы трох рус. песень (1858), сімф. паэмы «Русь» («1000 гадоў», 1864, 2-я рэд. 1887), «У Чэхіі» («Чэшская уверцюра», 1867, 2-я рэд. 1905), «Тамара» (1882) і інш. для арк.;
2 канцэрты для фп. з арк.;
камерна-інстр. ансамблі;
фантазія «Ісламей» (1869), санаты і інш. для фп.;
хары, рамансы;
музыка да драм. спектакляў і інш.
Літ.:
М.А.Балакирев: Летопись жизни и творчества. Л., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛІ́ВАР ((Bolívar) Сімон) (24.7.1783, г. Каракас, Венесуэла — 17.12.1830),
адзін з кіраўнікоў барацьбы за незалежнасць ісп. калоній у Амерыцы, ваенны і дзярж. дзеяч Паўд. Амерыкі. Адукацыю атрымаў у Еўропе. Актыўна ўдзельнічаў у звяржэнні ісп. панавання ў Венесуэле (1810) і абвяшчэнні яе рэспублікай (1811). Пасля яе разгрому стварыў у жн. 1813 2-ю Венесуэльскую Рэспубліку. У 1814 пацярпеў паражэнне і пакінуў радзіму. У 1815 надрукаваў «Ліст з Ямайкі» — праграму вызвалення Лац. Амерыкі і стварэння незалежных лацінаамер. дзяржаў. У 1816 вярнуўся ў Венесуэлу. Адмена рабства (1816) і дэкрэт пра надзяленне салдатаў вызв. арміі зямлёй (1817) забяспечылі яму падтрымку шырокіх масаў. У 1819 аб’яднаў Новую Гранаду і Венесуэлу ў федэрацыю Вялікая Калумбія і стаў яе прэзідэнтам. У 1822 далучыў правінцыю Кіта (сучасны Эквадор), у 1824 вызваліў Перу, у 1825 узначаліў рэспубліку ў Верхнім Перу, якую ў яго гонар назвалі Балівіяй. У 1826 распрацаваў Канстытуцыю для Балівіі. Прыхільнік ідэі стварэння Вялікай Федэрацыі лацінаамер. дзяржаў, якую не здолеў рэалізаваць на кангрэсе ў Панаме (1826). Сепаратысцкія выступленні прывялі да звяржэння ўлады Балівара ў Перу і Балівіі. На пач. 1830 пайшоў у адстаўку.
бел. фалькларыстка. Д-рфілал.н. (1994). Скончыла БДУ (1956). У 1957—93 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1993 у Ін-це павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі. Даследуе праблемы бел. фалькларыстыкі і нар. педагогікі, дзіцячы, каляндарна-абрадавы і пазаабрадавы сучасны фальклор. Складальнік зб-каў «Песні савецкага часу» (1970), «Дзіцячы фальклор» (1972), «Ходзіць жораў па таку» (1993) і інш.Адзін са складальнікаў кн. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1—2, 1973—78), «Веснавыя песні» (1979, аўтар уступу і камет.), «Валачобныя песні» (1980), «Беларускія народныя казкі» (1981, 2-е выд. 1986), «Казкі ў сучасных запісах» (1989). Дзярж. прэмія Беларусі 1986 за ўдзел у падрыхтоўцы зводу «Беларуская народная творчасць».
Тв.:
Вершаваныя жанры беларускага дзіцячага фальклору. Мн., 1976;
Сустрэчы з казкай. Мн., 1984 (разам з К.П.Кабашнікавым);
Беларуская народная паэзія веснавога цыкла і славянская фальклорная традыцыя. Мн., 1985;
Магічнае слова: Вопыт даслед. светапогляднай маст. асновы замоў. Мн., 1990;
Жанравая спецыфіка каляндарна-абрадавай паэзіі ўсходніх славян // Узроўні агульнасці фальклору ўсходніх славян. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРО́ЎСКІ (Радаслаў Казіміравіч) (6.11.1887, в. Заполле Слуцкага р-на Мінскай вобласці — 17.10.1976),
бел.паліт. дзеяч. Скончыў Юр’еўскі (Тартускі) ун-т (1913). У грамадскім і рэв. руху з 1905. З 1914 працаваў выкладчыкам у Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 камісар Слуцкага пав., арганізатар і дырэктар Слуцкай бел. гімназіі. З чэрв. 1917 чл.ЦКБел.сацыяліст. грамады. Выступаў супраць Кастр. рэвалюцыі 1917. Дэлегат Усебел. з’езда 1917 (Мінск). Удзельнік Слуцкага паўстання 1920. З 1921 у Зах. Беларусі. У 1924—36 дырэктар Віленскай бел. гімназіі. Супрацоўнічаў з ЦККП(б)Б і КПЗБ, віцэ-старшыня ЦК Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Пасля судовага працэсу над Грамадой у 1927 змяніў паліт. арыентацыю, у 1928—36 прапагандаваў ідэі супрацоўніцтва з польск. ўладамі. У Вял.Айч. вайну актыўна супрацоўнічаў з ням.акупац. ўладамі, быў бургамістрам у Смаленску, Бранску, Магілёве, прэзідэнтам Беларускай цэнтральнай рады. Адзін з арганізатараў Беларускай краёвай абароны, Другога Усебеларускага кангрэса 1944. Пасля вайны жыў у Зах. Германіі, з 1956 у ЗША. Быў кіраўніком і ідэолагам т.зв. «бэцээраўскай» плыні бел.паліт. эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБАРЭ́КА (Адам Антонавіч) (14.10.1899, в. Слабада-Кучынка Капыльскага р-на Мінскай вобласці — 10.10.1938),
бел. пісьменнік і крытык. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1918), БДУ (1927). Настаўнічаў на Случчыне. У 1921—22 палітработнік у Чырв. Арміі. У 1926—29 выкладчык бел. мовы і л-ры ў Камуніст. ун-це Беларусі, з 1928 на кафедры бел. л-ры БДУ. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літ. аб’яднанняў «Маладняк» і «Узвышша». У 1930 беспадстаўна арыштаваны. 10.4.1931 асуджаны на 5 гадоў высылкі. Адбываў у г.п. Слабадской (Вятчына), у Вятцы (цяпер г. Кіраў). У 1937 зноў рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957. Друкаваўся з 1919. Вершы і апавяданні падпісваў псеўд. Янка Кужаль, Адам Чырвоны, Якім Каліна і інш. Як крытык распрацоўваў метадалагічныя пытанні літ.-знаўства і эстэтыкі, прынцыпы народнасці, сац. і эстэт. каштоўнасці л-ры, даследаваў гісторыю бел. л-ры, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, К.Чорнага і інш. Аналіз літ. творчасці спалучаў з гістарызмам і філасафічнасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РШТЫ,
вёска ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл. на р. Котра і на беразе воз. Берштаўскае. Цэнтр сельсавета і дапаможнай гаспадаркі «Бершты» Гродзенскага ВА «Хваля». За 44 км на ПнЗ ад Шчучына, 55 км ад Гродна, 21 км ад чыг. ст. Парэчча. 240 ж., 110 двароў (1995).
Упершыню ўпамінаецца пад 1460. У 15—16 ст. тут быў двор вял. князёў ВКЛ, у 1496 адбыўся сойм ВКЛ. З 1795 у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. мястэчка, цэнтр воласці Гродзенскага пав. У 1886 — 936 ж., 117 двароў, нар. вучылішча, фельчарскі пункт. У 1-ю сусв. вайну акупіраваны герм. войскамі. З 1921 у Польшчы. З 1939 у БССР, з 1940 цэнтр сельсавета. У Вял.Айч. вайну акупіраваны ням. фашыстамі. У 1970 у Берштах 387 ж, 140 двароў.
У вёсцы базавая школа, клуб, б-ка, бальніца, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік драўлянага дойлідства 19 ст. — царква. Каля Берштаў выяўлены стаянкі мезаліту, нёманскай культуры неаліту і бронзавага веку. У 1889 каля Берштаў знойдзены адзін з найб. манетных скарбаў 17 ст. на Беларусі (каля 6 тыс. манет).