чэ́рствы, ‑ая, ‑ае.

1. Які страціў свежасць, мяккасць, стаў цвёрдым, сухім. Чэрствая булка. □ Калі акраец хлеба браў ты Рукой шурпатай са стала, Скарынка чэрствая, як праўда, Тваім пасведчаннем была... Грахоўскі. На покуць, На шчаслівы стол Няхай пачэсна завітае Хлеб чорны Чэрствы, як падзол, І соль, Як ветразя світанне. Барадулін. // Закарузлы, зацвярдзелы; жорсткі. З громам і маланкай ходзяць хмары, І грукоча дождж па чэрствай глебе. Хведаровіч. У вятрах, у клубах пылу, у громе страпянецца чэрствая зямля. Вялюгін.

2. перан. Нячулы, бяздушны. Чэрствы чалавек. □ Жах агарнуў.. [Клаву]. «Чаму ніхто не ратуе.. [хворага Паўлоўскага], што гэта за чэрствыя людзі! Я памагла б ім ратаваць яго». Чорны. [Настачка] не хацела паказаць.. [слёз] сваёй чэрствай сястры. Ракітны. // Які сведчыць пра нячуласць, бяздушнасць. Чэрствае слова. Чэрствы позірк. □ І пэўна не скажа патомкам Радзіма, Што з чэрствай душою прыйшоў я на свет. Гілевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эстэты́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да эстэтыкі (у 1 знач.). Эстэтычныя катэгорыі. □ Творчасць Багушэвіча з’яўляецца самым аб’ектыўным доказам таго, што ён падзяляў эстэтычную тэорыю рускай рэвалюцыйнай дэмакратыі. Лушчыцкі. М. Гарэцкаму было ўласціва разуменне эстэтычнай прыроды мастацтва, .. апасродкаванай сувязі мастацкай творчасці з сацыяльна-жанамічнай асновай грамадства. Мушынскі.

2. Звязаны з успрыманнем прыгожага ў жыцці і ў мастацтве. Эстэтычны крытэрый. □ Усё гэта звычайныя чалавечыя рысы, але от так жа бывае, што наша ўяўленне само дарысоўвае тое, што патрэбна эстэтычнаму густу. Скрыган.

3. Выкліканы прыгожым у жыцці ці ў мастацтве. Эстэтычная асалода. □ І хоць формы гэтыя не далі пачатку пэўнаму мастацкаму стылю, што пазней склаўся на беларускіх землях, усё ж пазнанне іх узбагаціла наша ўяўленне аб развіцці эстэтычнага пачуцця напярэдадні эпохі, калі на этнічна беларускіх землях узніклі першыя помнікі манументальнага дойлідства. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́зва, ‑ы, ж.

1. Гнойная або запалёная ранка на скуры ці слізістай абалонцы. Язва страўніка. Язва дванаццаціперснай кішкі. □ Высветлілася, што ў чалавека язва, прычым у такім становішчы, што прыйшлося неадкладна рабіць аперацыю. «Звязда».

2. Уст. Мор, эпідэмія.

3. перан. Пра якія‑н. адмоўныя, шкодныя з’явы ў грамадскім жыцці. З высокім пачуццём чалавека новай, сацыялістычнай маралі паэт выкрывае язвы капіталістычнага горада. Гіст. бел. сав. літ.

4. перан. Разм. Пра злога, шкадлівага, з’едлівага чалавека. Ну і язва ж ты. □ [Варавы:] А як з тою варажбіткай, Праксэдай? [Алена:] Вось толькі яна нам і стаіць упоперак горла косткай. Зазер’е наша на ўвесь раён.., на ўсю вобласць добрымі справамі славіцца, і толькі гэта язва ўсё нам псуе. Краўчанка.

•••

Моравая язва (уст.) — эпідэмія, якая выклікае вялікую смяротнасць.

Сібірская язва — заразная хвароба буйной рагатай жывёлы, авечак, коней, на якую часам хварэюць і людзі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

stąd

1. адгэтуль, адсюль; з гэтага месца;

to daleko stąd — гэта адсюль далёка;

stąd i dotąd — адсюль датуль; ад гэтага месца да таго;

nie jestem stąd — я не адсюль; я не тутэйшы (не мясцовы);

2. адсюль; па гэтай прычыне;

ni stąd ni zowąd — ні з пушчы, ні з поля

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

mur, ~u

м. мур; сцяна;

milczeć jak mur — маўчаць, як скала;

mur pruski буд. пруская муроўка;

przyprzeć kogo do ~u — прыперці каго да сцяны (муру);

stanąć ~em — стаць сцяною;

głową ~u nie przebijesz — ілбом муру не праб’еш;

na mur разм. жалезна;

zrobię to na mur — зраблю гэта напэўна (жалезна)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ujść

зак.

1. пазбегнуць, унікнуць; уцячы;

to uszło mojej uwagi — на гэта я не звярнуў увагі;

2. прайсці;

uszliśmy kilka kroków — мы прайшлі некалькі крокаў;

3. z czego пакінуць што;

ujdzie! — падыдзе!;

ujść z życiem — вынесці ногі; выйсці цэлым;

ujdzie od biedy — добра будзе і так (пры адсутнасці лепшага)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

інтарэ́с м.

1. Intersse n -s, -n;

выяўля́ць інтарэ́с sich interessert zigen, Intersse zigen (да чаго-н. an D);

вы́клікаць інтарэ́с Intersse hervrrufen*;

2. мн.:

інтарэ́сы Interssen pl, [Belnge pl];

жыццёвыя інтарэ́сы lbenswichtige Interssen;

агу́льныя інтарэ́сы die geminsamen Interssen [Belnge];

агу́льнасць інтарэ́саў Interssengemeinschaft f -;

кро́ўныя інтарэ́сы r¦eigenste Interssen;

захо́ўваць чые-н інтарэ́сы j-s Interssen whrnehmen*;

гэ́та ў ва́шых інтарэ́сах das liegt in hrem Intersse;

3. разм. (карысць, сэнс) Sinn m -(e)s, -e, Intersse n -s, -n; гл. тс. інтэрас

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пе́радII прыназ.

1. vor (A на пыт. «куды?», D на пыт. «дзе?»);

ён спыні́ўся пе́рад дзвяры́ма er blieb vor der Tür stehen;

пакладзі́ гэ́та пе́рад дзвяры́ма leg(e) es vor die Tür;

2. (да пачатку чаго-н.) vor (D);

пе́рад пача́ткам заня́ткаў vor Begnn des nterrichts;

пе́рад ядо́й vor dem ssen;

пе́рад усі́м vor llem;

быць вінава́тым пе́рад кім-н. j-m ggenüber schldig sein;

доўг пе́рад радзі́май die Pflicht der Himat ggenüber;

адка́зваць пе́рад зако́нам sich vor Gercht verntworten (müssen)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

адзі́нII займ.

1. (без другіх) allin;

ён заста́ўся там адзі́н er ist dort allin gebleben;

2. (нейкі, якісьці) ein (gewsser);

адзі́н зго́дзен, другі́ не der ine ist inverstanden, der ndere nicht;

3. (толькі) nur; allin; kein nderer; bloß;

адзі́н ён мо́жа гэ́та зрабі́ць nur er [er allin] kann das mchen;

4. (той жа самы) derslbe, der gliche;

адзі́н і той жа ein und derslbe;

адзі́н на адзі́н nter vier ugen;

усе́ за аднаго́, адзі́н за ўсі́х lle für inen, iner für lle

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ГАДЗІ́ННІК,

прылада для вымярэння часу. Бываюць: сонечныя, вадзяныя, пясочныя, агнявыя, механічныя, электрычныя (гл. Электрычны гадзіннік), камертонныя, электронныя (гл. Кварцавы гадзіннік), атамныя (гл. Квантавы гадзіннік), наручныя, кішэнныя, настольныя, насценныя, вежавыя (напр., куранты), спецыяльныя (секундамеры, хранометры, шахматныя, праграмныя, радыёмаячныя, падводныя і інш.). Да «прылад часу» адносяць таксама таймер, рэле часу, хранограф і інш. У астр. даследаваннях выкарыстоўваюцца гадзіннікі астранамічныя.

Сонечныя гадзіннікі вядомы з 3-га тыс. да н.э. (Стараж. Вавілон), наз. гноман. Мелі стрыжань ці пласціну, цень ад якіх падала на канічны або плоскі цыферблат. У Вавілоне выкарыстоўвалі і вадзяны гадзіннік — пасудзіну са шкалой, у якую раўнамерна паступала (або з якой выцякала) пэўная колькасць вады за пэўныя адрэзкі часу. Такія гадзіннікі былі пашыраны ў стараж. Егіпце, Іудзеі, Грэцыі, Кітаі і інш. Каля 150 да н.э. грэч. механік Ктэсібій стварыў вадзяны паплаўковы гадзіннік — прататып гадзінніка, што выкарыстоўваўся да 18 ст. Сонечныя гадзіннікі (у т. л. ў выглядзе вял. збудаванняў) выкарыстоўвалі ў абсерваторыях Усходу і Індыі амаль да 17 ст. Пераносныя сонечныя гадзіннікі былі пашыраны ў Еўропе ў 16 ст. У 1736 у Нясвіжы (Беларусь) напісаны на лац. мове курс пра выраб сонечных гадзіннікаў розных канструкцый. Пясочны гадзіннік рабілі з дзвюх (часам цэлай сістэмы) лейкападобных пасудзін, праз звужэнне паміж якімі высыпаўся пясок. Яго шырока выкарыстоўвалі ў мараплаўстве (т.зв. «карабельныя склянкі»), у медыцыне (ім карыстаюцца і цяпер). Для адліку больш працяглых прамежкаў часу служылі (асабліва ў Кітаі) агнявыя гадзіннікі. Гэта былі лямпы з пэўнай колькасцю алею (маглі гарэць суткамі), канструкцыі (напр., спіралі) з пруткоў спец. саставу (маглі раўнамерна гарэць месяцамі), спец. свечкі з меткамі. Звесткі пра механічныя гадзіннікі вядомы з візантыйскіх рукапісаў 578. Першы мех. вежавы гадзіннік пабудаваны ў Мілане ў 1335, у Расіі — у 1404 (на Спаскай вежы Крамля). У 14 ст. створаны мех. гадзіннік са шпіндэльным спускам (меў дакладнасць ходу 0,5 гадз за суткі). Такія гадзіннікі былі надзейныя і праіснавалі да канца 19 ст. Каля 1510 замест гір упершыню ўжыта спружына і створаны кішэнны мех. гадзіннік (Германія). У 1675 у Англіі вынайдзены кручковы механізм — разнавіднасць анкернага спускавога механізма (гл. Анкер), які выкарыстоўваюць і ў цяперашніх ходзіках. Вынаходнік Х.Гюйгенс стварыў мех. гадзіннік з маятнікавым (1657, гл. Маятнік) і балансірным (1675, гл. Балансір) рэгулятарам, з анкерна-якарным спускам (1659). Гадзіннік з біметал. балансірам сканструяваў І.П.Кулібін (1767). З 2-й пал. 19 ст. стаў пашыраны свабодны анкерны ход, які выкарыстоўваецца і ў сучасных наручных і кішэнных гадзінніках. З канца 17 ст. ў кішэнных гадзінніках устанаўліваюць мінутныя стрэлкі, з 1760 — і секундныя. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Швейцарыі створаны матэрыялы (інвар — для маятнікаў, элінвар — для спіралей), якія практычна ліквідавалі тэмпературныя ўздзеянні на ход мех. гадзіннікаў. У пач. 20 ст. з’явіліся электрагадзіннікавыя сістэмы. У 1920—60-я г. распрацаваны асабліва дакладныя гадзіннікі: камертонныя (у іх выкарыстоўваецца эфект ваганняў камертона), кварцавыя (ваганне кварцавай пласціны), атамны (ваганне атамаў); іх дакладнасць адпаведна 10​−1, 10​−4, 10​−8 с/сут. Сучасныя мех. гадзіннікі маюць: рухавік (спружына, гіра), сістэму колаў, ход або спускавы механізм, рэгулятар, механізмы заводкі і стрэлачны; могуць мець прыстасаванні, якія паказваюць даты месяца і дні тыдня, проціўдарныя, аўтам. падзавод і інш.

На Беларусі унікальным помнікам сярэдневяковай тэхнікі з’яўляецца вежавы гадзіннік касцёла езуітаў у Гродне, створаны ў 2-й пал. 17 ст. Гэта найстарэйшы маятнікавы гадзіннік з вядомых на тэр. СНД. У яго механізме выкарыстаны анкерны ход, які ажыццяўляецца пад дзеяннем грузу (60 кг), што апускаецца з вышыні 15 м за 36 гадз. Першая ў Рас. імперыі гадзіннікавая ф-ка пабудавана ў 1789 у в. Беражань Горацкага павета (гл. Беражанская гадзіннікавая мануфактура). Масавая вытв-сць наручных гадзіннікаў у СССР пачалася ў 1930, на Беларусі — у 1956 (гл. Мінскі гадзіннікавы завод «Прамень»). З 1975 мінскі з-д «Электроніка» выпускае электронныя наручныя гадзіннікі з лічбавай індыкацыяй на вадкіх крышталях; СКБ «Няміга» распрацоўвае гэтыя гадзіннікі і ажыццяўляе іх серыйнае асваенне; электронныя гадзіннікі выпускае таксама пінскі з-д «Камертон» (з-ды і бюро ўваходзяць у НВА «Інтэграл»). Дэталі да гадзіннікаў пастаўляе Віцебскі з-д гадзіннікавых дэталей.

Літ.:

Пипуныров В.Н. История часов с древнейших времен до наших дней. М., 1982;

Завельский Ф.С. Время и его измерение. 5 изд. М., 1987;

Шполянский В.А., Чернягин Б.М. Электрические приборы времени. М., 1964;

Мясников Л.Л., Булыгин А.С. Атомные часы и система времени. Л., 1972.

У.М.Сацута.

т. 4, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)