Мігалі, ст.-бел. мигали ’гарнастай’ (XVII ст.) было запазычана праз ст.-польск. мову з с.-лац. migale (Булыка, Лекс. запазыч., 144).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́зіцца ’мыцца ў лазні’ (маз., Мат. Гом.). Бел. рэгіяналізм, утвораны ад ⁺лазніцца (< лазня), у якім ‑н‑ выпала (параўн. Карскі, 1, 325).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абяца́ць, абяцанка, абяцанне; ст.-бел. обицяти (Нас. Гіст.), обецати з 1489 (Булыка, Запазыч.) < польск. obiecać (гл. Пальцаў, Лекс. і грам., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Паўшэхны, ст.-бел. повшехный, повшохный, повшэхный ’усеагульны, паўсюдны, пагалоўны’ (1563 г.) запазычаны са ст.-польск. powszechny ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перасек ’засек’ (брасл., Сл. ПЗБ). У выніку кантамінацыі бел. пера‑руб і польск. sąsiek, мазав. zasiek, параўн. польск. przesiec = zagrodzić ’перагарадзіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Піркойта ст.-бел. ’хаціна’ (Яблонскіс, 168) у тэксце: ’…будованя всякого, то есть… пиркоиты, драницами крытых, вырекъ…’ З літ. pirkoita < pirkia ’хата’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэліквія ’прадмет рэлігійнага пакланення’ (ТСБМ). Ст.-бел. реликвия ’мошчы святых’ < ст.-польск. relikvija < лац. reliquiae ’рэшткі; парэшткі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 180).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэспе́кт ’пашана, павага’ (ТСБМ). Ст.-бел. респектъ ’павага’ < ст.-польск. respekt ’тс’ < лац. respectus ’павага; пункт погляду’ (Булыка, Лекс. запазыч., 136).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́мбаль ’сімвал, знак’ (Адм.), сымбо́ль ’тс’ (Некр. і Байк., Стан.; Беларусіка, 19, 228), ст.-бел. сымболъ ’тс’ (XVII ст.). Гл. сімвал.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тро́счыцца, тро́шчыцца ‘гараваць, тужыць’ (воран., Сл. рэг. лекс.), ст.-бел. тросчитися, трощитися ‘клапаціцца’ (ГСБМ). З польск. troszczyć się ‘тс’. Гл. троскаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)