ЦЫМБА́ЛЫ (польск. cymbaly ад лац. cymbalum, грэч. kymbalon),
струнны ўдарны муз.інструмент. Мае драўляны плоскі корпус трапецападобнай формы, над верхняй дэкай якога нацягнуты метал. струны (па 2—3 у хоры ў фабр., 3—8 у нар.). Перасоўная падстаўка дзеліць Ц. на 2 няроўныя часткі (у прапорцыі 2:3). Гук здабываецца ўдарамі па струнах 2 палачкамі (малаточкамі, кручкамі), а таксама шчыпком. Пры ігры Ц. кладуць на калені ці на стол, спец. ножкі-падстаўкі. Існуюць у нар. і прафес. музыцы як сольны і ансамблевы інструмент.
Першыя выявы Ц. вядомы на асірыйскіх і вавілонскіх помніках. Былі пашыраны ў многіх народаў свету, у т. л. на Украіне, у Малдове (цамбал), Арменіі (сантур), Грузіі (сантуры, цынцыла), Узбекістане (чанг). З 16 ст. вядомы ў Зах. Еўропе пад рознымі назвамі, у т. л. хакбрэт.
На Беларусі — адзін з асн.традыц.нар. інструментаў. Першыя звесткі адносяцца да 16 ст., сустракаюцца ў «Бібліі» Ф.Скарыны (2-я кн. «Царстваў»). Выкарыстоўваліся ў паказах батлейкі, часта ўпамінаюцца ў нар. песнях. Нар. Ц. бываюць рознага памеру («палавінка», «паўтарачка», «цэлыя») і дыяпазону (ад 1,5 да 2,5 актаў); у ніжнім рэгістры маюць прыкметы натуральных ладоў, у сярэднім — няпоўны храматычны гукарад. У залежнасці ад ігры (сола ці ў нар. ансамблі) адрозніваюць строі «просты», «любіцельскі» і «скрыпічны», «гармонікавы» («баянны»). Гук нар. Ц. моцны, працяглы (у адрозненне ад прафесіяналаў нар. музыканты не глушаць струны). Ц. выраблялі нар. майстры І.Новік, В.Рогач, П.Грабянькоў, В.Пратасевіч і інш. Як прафес.інструмент Ц. існуюць з пач. 20 ст. У выніку ўдасканалення Ц. на іх выконваюць у пералажэннях складаныя, буйнамаштабныя творы муз. класікі і сучасных бел. кампазітараў (Л.Абеліёвіча, Г.Вагнера, В.Войціка, Я.Глебава, А.Клеванца, Дз.Смольскага, Э.Тырманд, К.Цесакова, Л.Шлег, А.Янчанкі і інш.). Значны ўплыў на развіццё выканальніцтва і стварэнне рэпертуару для Ц. зрабіў І.Жыновіч. Сям’я Ц. у аснове Дзяржаўнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь, самадз. і прафес.нар. аркестраў і ансамбляў. Класы ігры на Ц. існуюць у Бел. акадэміі музыкі, муз. вучылішчах і школах Беларусі. Сярод бел. выканаўцаў: А.Астрамецкі, В.Бурковіч, М.Шмелькін і інш. Выраб Ц. наладжаны на Барысаўскім прадпрыемстве муз. інструментаў.
Літ.:
Жинович И.И. Школа игры на цимбалах. 2 изд. Мн., 1974;
Назина И.Д. Белорусские народные музыкальные инструменты: Струнные. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́жучы (востры, рэзкі) scharf, schéidend;
рэ́жучы інструме́нттэх. Schéidwerkzeug n -(e)s, -e;
рэ́жучы боль schnéidender [stéchender] Schmerz
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
разе́ц, -зца́, мн. -зцы́, -зцо́ў, м.
1. Рэжучы інструмент для апрацоўкі металу, дрэва і іншых цвёрдых матэрыялаў.
Р. скульптара.
2. Пярэдні парны зуб плоскай формы.
Сківіца мае чатыры разцы.
3.перан. Пра майстэрства, манеру, стыль скульптара.
Адразу бачны р. мастака.
|| прым.разцо́вы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дута́р, ‑а, м.
Народны шчыпковы музычны інструмент з дзвюма струнамі на доўгім грыфе; пашыраны ў таджыкаў, туркменаў, узбекаў. Дутар крануўшы, Галасы таджычкі Рассыпалі пад струнны перабор.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муля́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да муляра; прызначаны для работы муляра. Мулярскі інструмент.// Які складаецца з муляроў. Кравец быў далучан да адной з мулярскіх брыгад.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
све́рдзел, ‑дла, м.
Інструмент для свідравання дзірак у дрэве, метале і інш. Недзе паблізу загуў матор свідравальнага станка, і свердзел з прыглушаным скрыгатам упіўся ў жалеза.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тамта́м, ‑а, м.
Ударны музычны інструмент, разнавіднасць гонга. У цяжкаватых .. рытмах гэтага верша нібы адчуваецца няўхільнае нарастанне глухога гулу, трывожнага і пагрозлівага, як гукі славутых тамтамаў.Бугаёў.
[Фр. tam-tam з інд.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тымпа́н1, ‑а, м.
Старадаўні ўдарны музычны інструмент — род медных талерак або невялікай літаўры.
[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]
тымпа́н2, ‑а, м.
Спец. Трохвугольнае поле франтона з жывапіснымі і скульптурнымі ўпрыгожаннямі.
[Грэч. tympanon — барабан, бубен.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шкларэ́з, ‑а, м.
1. Рабочы, які займаецца рэзкай шкла.
2.Спец.Інструмент для рэзання шкла. — Гэта не ножык, гэта шкларэз. З алмазам на канцы, — гаворыць майстар.Нядзведскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«АМКАДО́Р»,
канцэрн, акц.т-ва на Беларусі па вырабе дарожна-буд. тэхнікі. Створаны ў 1993. Уключае больш за 80 прадпрыемстваў і ўстаноў: спец.КБ «Дармаш», доследна-эксперым.З-д, з-ды «Ударнік», «Дармашмет», «Агрэгат», «Унімод», «Унікаб», «Амкадор-Мота», «Усяж», «Амкадор-Пінск» і інш. Мае таксама прадпрыемствы ў Расіі, Польшчы, Балгарыі і інш.Асн. прадукцыя: пагрузчыкі аднакаўшовыя франтальныя, бульдозеры-пагрузчыкі, экскаватары-пагрузчыкі, дарожныя каткі, снегаачышчальнікі, аўтобусы, машыны для лесапрамысл. комплексу і камунальнай гаспадаркі, прычэпы для легкавых аўтамабіляў, мэбля, інструмент, электратавары, швейныя вырабы і інш.