1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго‑, што‑н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай.Сабаленка.
2.перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адносіцца да каго, чаго‑н. з іроніяй; смяяцца, кпіць. Не іранізуй з сур’ёзнай справы. □ — Не іранізуй, Іван, з самага святога — з дружбы.Шамякін.— Вы от іранізуеце, ладна... А я вам скажу, што любая расліна можа так расці, як чалавек захоча.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павідне́ць, ‑ее; зак.
1.безас. Стаць відней, пасвятлець. Калі больш павіднела і туман парадзеў, стаў відаць супроцьлеглы бераг.Шамякін.Як быццам трохі павіднела — дрэвы ўжо так шчыльна не абступалі хлопца, некранута-чысты снег, здавалася, свяціўся сам па сабе.Шахавец.
2. Стаць відным, бачным. Павіднела ля лесу поле, за ракой парадзеў туман.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заве́я ’мяцеліца’. Рус.дыял.заве́я ’тс’, ’месца дзе кружыць вецер’, укр.заві́я ’мяцеліца’, польск.zawieja ’тс’; параўн. чэш., славац.závěj, славен.zavèj ’сумёт’. Аддзеяслоўны наз. на а‑ ўтвораны ў паўн.-слав. мовах на базе прэфіксальнага *za‑vě‑ja‑ti (гл. веяць). Бел., укр.іпольск., а таксама рус.дыял.прыбалт. факты магчыма трактаваць як звязаныя паміж сабой. Перм., арханг., урал.завея ’месца, захаванае ад ветру’ магло ўзнікнуць самастойна. Крыніцай польск.ізах., усх.-слав. з’явы можа быць якпольск., такі «крэсовая» форма (чаму не пярэчыць ужыванне Міцкевічам); для высвятлення гэтага патрэбны звесткі аб пашырэнні слова ў народных гаворках, што для слова, замацаванага ў літ. мове, ускладнена.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ФРЭНЕ́ЛЯ ДЫФРА́КЦЫЯ,
дыфракцыя сферычнай светлавой хвалі на неаднароднасцях асяроддзя, напр., на адтуліне ў непразрыстым экране, на непразрыстым дыску. Названа імем А.Ж.Фрэнеля, які вывучаў гэты від дыфракцыі святла.
Для спрашчэння разлікаў дыфракцыйнай карціны светлавы сферычны фронт разбіваюць на кальцавыя зоны (зоны Фрэнеля) так, каб адлегласці ад краёў кожнай зоны да пункта назірання адрозніваліся на палавіну даўжыні хвалі святла. Амплітуда светлавой хвалі ад кожнай зоны павольна змяншаецца з павелічэннем нумара зоны, а фазы ваганняў, выкліканых суседнімі зонамі ў пункце назірання. процілеглыя. Паводле Гюйгенса—Фрэнеля прынцыпу хвалі, што прыйшлі ад суседніх зон у пункт назірання, узаемна аслабляюць адна адну. Калі закрыць цотныя (ці няцотныя) зоны Фрэнеля, то атрыманая сістэма (зонная пласцінка) працуе як збіральная лінза (значна павялічвае асветленасць у пункце назірання і можа даваць відарыс). Калі падобную сістэму сабраць з празрыстых кольцаў спец. формы. то атрымаецца лінза Фрэнеля, якая дае паралельны пучок святла. Выкарыстоўваецца на маяках, у сігнальных ліхтарах і інш.
Літ.:
Степанов Б.И. Введение в современную оптику: Основные представления оптической науки на пороге XX в. Мн., 1989. С. 109—142.
Да арт.Фрэнеля дыфракцыя. Падзел фронту сферычнай хвалі на зоны Фрэнеля; Q — кропкавая крыніца святла: S — фронт хвалі; O — вяршыня фронту; P — пункт назірання; чырвоным вылучаны цотныя зоны Фрэнеля. Адлегласці ад аднайменных краёў суседніх зон да пункта назірання адрозніваюцца на палавіну даўжыні хвалі.Да арт.Фрэнеля дыфракцыя: папярочнае сячэнне сферычнай лінзы Фрэнеля. SO — галоўная аптычная вось лінзы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
сана́цыя, ‑і, ж.
1. Лячэбна-прафілактычныя мерапрыемствы па аздараўленню, палепшанню стану здароўя (звычайна пра поласць рота).
2. Сістэма мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў капіталістычных краінах з мэтай папярэдзіць банкруцтва буйных банкаў, трэстаў і пад.
3. Назва рэакцыйнага рэжыму ў панскай Польшчы 1926–1939 гг. Каралюку ўспомнілася, як у гады санацыі, калі ён засыпаўся на адной справе і паны ледзь не запраторылі яго туды, адкуль наўрад ці выкараскаўся б, людзі, асабліва сяляне, падняліся як адзін і нібы крыкнулі так, што ўвесь свет пачуў: не дадзім нашага Каралюка ў крыўду!Сабаленка.
[Лац. sanatio — лячэнне, аздараўленне ад запо — лячу, вылечваю.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Зрабіць узмах рукой для ўдару, кідання і пад. Трымаючыся адною рукою за сук, размахнуўся Цімох, высока ўскінуў гранату насустрач .. коннікам.Колас.[Сын] спачатку выліў на зямлю мутную ваду, пасля размахнуўся і кінуў у агонь бляшанку.Чыгрынаў.
2.перан.Разм. Зрабіць што‑н. з размахам (у 4 знач.). [Жданковіч:] — Што я пастарэў ужо так, ці рабіць развучыўся? Ды я яшчэ так размахнуся!Шамякін.Узяўся я за прозу. Надумаўся апісаць сваё горкае жыццё. Як размахнуўся — вечары за тры дайшоў да свайго побыту ў дзядзькі ў Мінску.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Плывучы, наблізіцца да каго‑, чаго‑н. Падплысці да берага. Падплысці да вострава. □ Падплыла рыба, павісла нерухома, паводзячы плаўнікамі, як сом вусамі.Шыцік.
2. Заплысці пад што‑н. Падплысці пад мост.
3.Разм. Аказацца на вадзе або на якой‑н. іншай вадкасці; падмокнуць. А бывала ітак, што высахне сена, толькі б яго зграбаць, а дождж як ліне, дык падплыве ўсё.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
До́сыць ’досыць’ (БРС, Нас., Байк. і Некр.), таксама до́сіць, дос (Касп.). Паводле Кюнэ (Poln., 51), запазычанне, якіўкр.до́сить, з польск.dosyć ’тс’. Вельмі няпэўна. Хутчэй за ўсё не запазычанне, а роднасныя формы. Гл. у Фасмера, 1, 532: рус.дыял.до́сыть, бел.до́сыць, польск.dosyć, чэш.dost, dosti, славац.dosti < *do syta. Так жа мяркуе (але без бел. форм) Слаўскі, 1, 157. Параўн. досць (гл.). Агляд форм гл. у Трубачова, Эт. сл., 5, 86–87.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́ліна ’язва, рана’ (Ласт.). Хутчэй за ўсё, фанематычны варыянт раско́ліна ’шчыліна ад расколу’ (Бяльк.), аднак нельга выключыць сувязь з магчымым, але не зафіксаваным слоўнікамі *расшчы́ліна < шчы́ліна (гл.) пры захаванні вядомага гаворкам гістарычнага спалучэння ‑ск‑ (адносна фаналагічнай праблематыкі прабеларускага sk‑ перад ě гл. Векслер, Гіст., 91–92). Адзінкавая фіксацыя з вельмі спецыялізаванай семантыкай можа сведчыць у аднолькавай ступені як аб экспрэсіўным характары націскнога, такі на карысць штучнага ўтварэння. Параўн. наступнае слова.