радыёспектраскапі́я, ‑і, ж.

Метады даследавання будовы рэчыва, а таксама фізічных і хімічных працэсаў у ім, заснаваныя на рэзанансным паглынанні радыёхваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спермацэ́т, ‑у, М ‑цэце, м.

Воскападобнае рэчыва, якое змяшчаецца ў асобых поласцях галавы кашалота і ўжываецца ў парфумерыі і медыцыне.

[Ад грэч. sperma — семя і kētos — вялікая марская жывёла.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стыро́л, ‑у, м.

Вадкае пахучае рэчыва, якое здабываецца са смалы некаторых трапічных дрэў і выкарыстоўваецца ў парфумерыі, мылаварэнні і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суспе́нзія, ‑і, ж.

Вадкасць, у якой дробныя часцінкі цвёрдага рэчыва знаходзяцца ў завіслым стане; завісь. Пратруціць клубні бульбы суспензіяй граназану.

[Ад лац. suspensio — падвешванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тані́н, ‑у, м.

Рэчыва, якое знаходзіцца ў некаторых раслінах і мае дубільныя і вяжучыя ўласцівасці (выкарыстоўваецца ў медыцыне і тэхніцы).

[Фр. tanin.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ферментаты́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ферменту; з’яўляецца ферментам. Ферментатыўнае рэчыва. // Які праходзіць, адбываецца пад уздзеяннем ферменту. Ферментатыўныя працэсы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прысы́пка ’мякіна, якую дабаўлялі ў хлеб’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Таксама, як і літ. прысы́пкарэчыва, парашок, якім прысыпаюць што-небудзь’, ад прысыпа́ць з суф. ‑к‑. Гл. сы́паць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

antirust

[ˈæntirʌst]

1.

adj.

які́ прадухіля́е ад іржы́

2.

n.

рэ́чыва, яко́е прадухіля́е іржаве́ньне

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

неапрацава́ны nbearbeitet; nbestellt, brchliegend (пра глебу); nicht verrbeitet, nbehandelt (пра матэрыялы, рэчыва);

неапрацава́ная рэч Rhling m -s, -e

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

пло́мба, -ы, мн. -ы, -мб і -мбаў, ж.

1. Бляшаная пласцінка або сплюснуты кавалачак свінцу ці іншага матэрыялу, якімі апячатваюць розныя прадметы, тавары.

Таможная п.

2. Пластычнае рэчыва, якім закладваецца поласць сапсаванага зуба.

П. вывалілася.

|| прым. пло́мбавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)