ЧЫЧЭ́РЫН Георгій Васілевіч (24.9.1872, в. Караул Інжавінскага р-на Тамбоўскай вобл., Расія — 7.7.1936),
расійскі паліт. і дзярж. дзеяч. Пляменнік Б.М.Чычэрына. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1896). З 1897 працаваў у Мін-ве замежных спраў. З 1904 удзельнічаў у с.-д. руху. У 1904—17 у эміграцыі (Германія, Францыя, Англія). У часы эміграцыі сакратар Цэнтр. бюро замежных груп рус. палітэмігрантаў. З 1905 чл.РСДРП, з 1906 прыхільнік меншавізму. У 1-ю сусв. вайну інтэрнацыяналіст. У студз. 1918 вярнуўся ў Расію. У 1918—30 нарком замежных спраў СССР (да 1922 РСФСР). У складзе сав. дэлегацыі падпісаў Брэсцкі мір 1918. Узначальваў сав. дэлегацыі на Генуэзскай канферэнцыі 1922, Лазанскай канферэнцыі 1922—23. Падпісаў Рапальскі дагавор 1922 з Германіяй і інш.Чл.ЦКВКП(б) у 1925—30. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху, міжнар. адносін.
Тв.:
Статьи и речи по вопросам международной политики. М., 1961.
Літ.:
Зарницкий С.В., Сергеев А.Н. Чичерин. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЗА́Р Шнеўр Залман (сапр.Рубашаў Залман; 1889, г.п. Мір Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл. — 1974),
дзяржаўны і паліт. дзеяч Ізраіля, пісьменнік і гісторык л-ры. З сям’і прыхільнікаў хасідызму. Атрымаў традыц.яўр. адукацыю, вучыўся на Вышэйшых курсах усходазнаўства (Пецярбург), у Страсбурскім і Берлінскім ун-тах (1912—17). У юнацтве прыхільнік руху Паалей Цыён, з 1907 адзін з лідэраў сіянісцкага руху ў Вільні, з 1912 у Германіі. У 1917—20 у складзе Камісіі па вывучэнні эканам. становішча ў Палесціне распрацоўваў план гасп. развіцця будучай яўр. дзяржавы. З 1924 жыў у Палесціне, удзельнічаў у яўр.прафс. і нац.-вызв. руху. Чл. дэлегацыі Яўр. агенцтва (Сахнут) на Ген. Асамблеі ААН 1947. Пасля абвяшчэння дзяржавы Ізраіль (14.5.1948) дэп. яе парламента (кнесета, з 1949), міністр адукацыі і культуры (1949—51). У 1956—60 старшыня Іерусалімскага выканкома Сусветнай сіянісцкай арганізацыі. У 1963—73 прэзідэнт Ізраіля. Аўтар гіст.-літ. зб-каў «Гісторыя біблейскай крытыкі» (1925), «Светачы» (1963), аўтабіягр. нарысаў «Перадсвітальныя зоркі» (1949) і ІНШ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТАЙН (Stein) Генрых Фрыдрых Карл (26.10.1757, г. Насаў, — 29.6.1831),
нямецкі дзярж. дзеяч. Барон. З 1780 на дзярж. службе. З 1804 міністр дэпартамента акцыз, пошлін, фабрык і гандлю, з 1807 1-ы міністр прускага ўрада. Пасля паражэння прускай арміі ў Іена-Аўэрштэцкай бітве 1806 распачаў рэформы з мэтай мадэрнізацыі і ўзмацнення прускай дзяржавы (гл.Штайна — Гардэнберга рэформы). Вёў перагаворы з Францыяй па пытаннях павелічэння прускай арміі і змяншэння ваен. кантрыбуцыі (скончыліся падпісаннем Парыжскай канвенцыі 8.9.1808). Пад націскам Напалеона I звольнены ў адстаўку. З мая 1812 у Расіі, дарадчык імператара Аляксандра I. Узначальваў Ням.к-т, які адыграў значную ролю ў вызваленні Германіі ад франц. панавання. У 1813—14 на чале цэнтр. камісіі па кіраванні вызваленымі тэр. Германіі. Прыхільнік ідэі стварэння нац.ням. дзяржавы (з вер. 1812 планаваў заключэнне уніі паміж Прусіяй і Аўстрыяй і аб’яднанне пад іх кіраваннем інш.ням. дзяржаў). З 1827 чл. прускага Дзярж. савета. Заснавальнік ням.гіст.т-ва (1819).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТРА́УС (Strauß) Рыхард (11.6.1864, г. Мюнхен, Германія — 8.9.1949),
нямецкі кампазітар, дырыжор. Чл. Берлінскай (1909), ганаровы чл. Венскай (1944) АМ. У 1886—1924 дырыжор у оперных т-рах Мюнхена, Веймара, Берліна, Вены, адначасова ў 1917—20 выкладаў у Берлінскай АМ. У 1933—35 прэзідэнт Імператарскай муз. палаты ў Берліне. Працаваў з рознымі аркестрамі Еўропы, ЗША. Прыхільнік праграмнага сімфанізму, экспрэсіўнай вобразнасці. У творчасці зазнаў уплыў кампазіцыйнай тэхнікі Р.Вагнера, развіваў эстэт. прынцыпы неарамантызму, экспрэсіянізму. Асн. творчыя здабыткі ў сімф. і оперным жанрах: оперы «Саламея» (паводле О.Уайльда, паст. 1905), «Электра» (паводле Сафокла, паст. 1909), «Кавалер ружы» (паст. 1911); сімф. паэмы «Дон Жуан» (1889), «Тыль Уленшпігель» (1895), «Жыццё героя» (1898); сімф. варыяцыі «Дон Кіхот» (1897), «Дамашняя сімфонія» (1903), «Альпійская сімфонія» (1915). Зрабіў уклад у фарміраванне неарамантычнай стылістыкі ў гармоніі і аркестроўцы.
Літ.:
Краузе Э. Рихард Штраус: Пер. с нем. М., 1961;
Крауклис Г. Симфонические поэмы Р.Штрауса. М., 1970;