ПА́ПРАЎ Глеб Валянцінавіч (19.4.1914, г. Краснадар, Расія — 18.9.1986),

рускі паэт, перакладчык. Друкаваўся з 1932. Аўтар зб-каў вершаў «Справа славы» (1949), «Мы — мірныя людзі» (1951), «Мае сябры» (1958), «Адлегласці» (1964), «Тварам да агню» (1982) і інш., якія вызначаюцца глыбінёй абагульненняў, рэаліст. адлюстраваннем рэчаіснасці. На рус. мову пераклаў вершы і паэмы А.​Пысіна (зб. «Мерыдыяны», 1968), вершы П.​Броўкі, Г.​Бураўкіна, А.​Вялюгіна, Н.​Гілевіча, С.​Грахоўскага, У.​Дубоўкі, А.​Зарыцкага, А.​Звонака і інш. На бел. мову асобныя яго творы пераклалі Э.​Агняцвет, Грахоўскі.

Тв.:

Стихотворения: Из разных книг. Л., 1975;

Третья жизнь: Стихи из разных книг. Л., 1984.

Т.​У.​Люковіч.

т. 11, с. 476

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФОНД (франц. fond ад лац. fundus аснова),

1) грашовыя ці матэрыяльныя сродкі, прызначаныя для якой-н. мэты. Напр., Ф. заработнай платы.

2) Рэсурсы, запасы, рэзервы чаго-н. (напр., жыллёвы фонд, насенны фонд).

3) Крыніца сродкаў, якая мае пэўны парадак утварэння і выкарыстання (напр., статутны фонд, непадзельны Ф.).

4) Каштоўныя паперы, якія даюць прыбытак у выглядзе вызначанага працэнта.

5) Арг-цыя ці ўстанова для аказання матэрыяльнай дапамогі творчым работнікам для ажыццяўлення навук. планаў, вынаходніцтваў, культ. і маст. дасягненняў (напр., Еўрапейскі фонд развіцця, Нобелеўскі фонд, бел. Ф. «Мы дзецям», «Духоўнае адраджэнне»), шматдзетным сем’ям, дзецям-сіротам і інш. 6) Сховішча рукапісаў, гіст. дакументаў, старадрукаў.

т. 16, с. 436

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮРЭ́ВІЧ Мануіл Серафімавіч (н. 27.6.1927, в. Станькаўшчына Мінскага р-на),

бел. кінааператар. Засл. дз. культ. Беларусі (1971). Скончыў Мінскі пед. ін-т (1959). З 1953 працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у 1956—88 — Рэсп. студыі тэлебачання, у т. л. аб’яднанні «Тэлефільм». Зняў фільмы: дакумент. — «Беларусь мая, песня мая» (1958), серыял «Біяграфія маёй рэспублікі» (2-я, 3-я, 5-я, 6-я серыі; 1968), «Мера любві» (1970), «Жывая ніць» (1972), «Старт», «Імгненні Перамогі» (абодва 1975), «Высокі гонар» (1976), «Дом на былой Сялянскай» (1981, з Ю.​Санжарэўскім) і інш.; маст. — «Камлючок» (1967), «Мы — хлопцы жывучыя» (1974). З канца 1980-х г. за мяжой.

т. 18, кн. 1, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

поквита́ться сов., разг. паквіта́цца;

тепе́рь мы с ва́ми поквита́лись цяпе́р мы з ва́мі паквіта́ліся;

я ещё с ним поквита́юсь разг. я яшчэ́ з ім паквіта́юся.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

обяза́тельство абавяза́цельства, -ва ср.;

мы взя́ли на себя́ обяза́тельство мы ўзялі́ (прынялі́) на сябе́ абавяза́цельства;

перевы́полнить взя́тые на себя́ обяза́тельства перавы́канаць узя́тыя на сябе́ абавяза́цельствы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Мацілі́нне, мацілі́ньня ’тонкая лёгкая тканіна’ (Жд. 1, Шат.). З *ваціліна, параўн. драг. ватілі́н ’вацін’ (КЭС), якое з польск. watolina < ням. Watteline ’тс’ < Watte ’вата’ < егіпецк. араб. batāʼin (мы.), ’падшэўка’ < bat̥n ’унутранасці’ (Васэрцыер, 248).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ко́ўраты ’вароты’ (Мат. Маг., Бяльк., Юрч.) Укр. коворот ’вароты каля ўваходу ў сяло’, рус. коворат ’стоўб, да якога прымацоўваюцца вароты’. Магчыма, мы маем справу тут з прэфармантам ко‑, к-. Параўн. ЕСУМ, 2, 485.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ухапі́ць, ухаплю́, ухо́піш, ухо́піць; ухо́плены; зак.

1. каго-што. Схапіць, узяць.

У. за хвост.

Стараецца ў. сабе пабольш.

2. перан., што. Хутка, адразу зразумець, улавіць.

Мы адразу ж ухапілі яго думку.

3. што і чаго. З’есці чаго-н. крыху або наспех (разм.).

У. некалькі лыжак супу.

4. што і чаго. Паспець зрабіць што-н., управіцца з чым-н. (разм.).

Работы многа, за дзень не ўхопіш.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы мест.

1. (при обозначении мн.) вы (род., вин., пред. вас, дат. вам, твор. ва́мі); ед., см. ты;

мы по́мним о вас, друзья́ мы по́мнім пра вас, сябры́;

2. (вежливая форма обращения) вы (род., вин., пред. вас, дат. вам, твор. ва́мі);

мы ждём вас, това́рищ мы чака́ем вас, тава́рыш;

◊

быть на вы быць на вы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

entgégensehen* vi чака́ць;

wir séhen gróßen Eréignissen entgégen мы (знахо́дзімся) напярэ́дадні ва́жных падзе́й

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)