скарача́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скараціцца.

2. на што. Мець уласцівасць у выніку дзялення на які‑н. лік выражацца ў меншых ліках. Дроб 4/6 скарачаецца на 2.

3. Мець уласцівасць, сціскаючыся, змяншацца па даўжыні, у аб’ёме (пра тканкі, органы, клеткі).

4. Зал. да скарачаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лататы́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. лататы́
В. лататы́

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ля́сы

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. ля́сы
В. ля́сы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мі́гі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. мі́гі
В. мі́гі
М. мі́гах

Крыніцы: nazounik2008, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

та́ры-ба́ры

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, нескланяльны

мн.
Н. та́ры-ба́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

цы́пкі

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. цы́пкі
В. цы́пкі
М. цы́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чака́нка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. чака́нка
Р. чака́нкі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Вяршкі́ 1 ’кончыкі пальцаў’ (гродз., дзятл., Сцяшк. МГ), адз. лік. вяршок — да прасл. vьrx‑ьkъ < vьrxъ (Фасмер, 1, 302). Гл. вяршок 2.

Вяршкі́ 2 ’верхні слой малака, смятана’ (БРС, КТС, Бяльк.). Да вяршок 3 (гл.). Параўн. таксама рус. смал., бранск. вершки ’салодкая смятана’, варон. ’смятана’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кансе́рвы, размоўн. кансе́рва (адз. лік) ’прадукты харчавання, расфасаваныя ў герметычную тару’ (ТСБМ). Відавочна, з польск. konserva ’тс’ (XIX ст.), якое з італ. conserva ’захоўванне’ < conservare ’захоўваць у добрым стане’ < лац. cōnservāre ’захоўваць, берагчы’ (Слаўскі, 2, 428–429). Літаратурная форма ў мн. ліку — з рус. мовы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

АРХІМЕ́ДА АКСІЁМА,

зводзіцца да таго, што пры паўтарэнні дастатковай колькасці разоў меншага з двух зададзеных адрэзкаў можна атрымаць адрэзак, большы за большы з іх (сфармулявана Архімедам). Адносіцца таксама да плошчаў, аб’ёмаў, лікаў і інш. У агульным выпадку, калі A і B — два значэнні адной і той жа велічыні і A < B, можна заўсёды знайсці такі цэлы лік m, што Am > B; на гэтым заснаваны працэс паслядоўнага дзялення ў арыфметыцы і геаметрыі. У 19 ст. выявілася існаванне т.зв. неархімедавых велічынь, у дачыненні да якіх Архімедава аксіёма не выконваецца (напр., вектары, для якіх паняцце няроўнасці страчвае сэнс).

т. 1, с. 525

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)