strife [straɪf] n. fml or lit. канфлі́кт; спрэ́чка, сва́рка; разла́д; пярэ́чанне;

be at strife знахо́дзіцца ў ста́не канфлі́кту;

make strife выкліка́ць спрэ́чкі, се́яць нязго́ду

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Замо́ва ’заклінанне’. Укр. замо́ва ’тс’, польск. уст. zamowa ’закляцце’, н.-луж. zamołwa ’прабачэнне, абаронная прамова’, чэш. уст. zámluva ’заказ, клятва’. Параўн. рус. паўн.-дзвін. замо́вка ’заступніцтва словам’, пецярб. замовле́ние ’замова’. Бязафіксны назоўнік ад дзеяслова *замовити > замовіць ’выклікаць мовай чароўную дзею’, утворанага ад кораня, прадстаўленага ў мова (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прына́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., каго-што.

1. Прыцягваючы ўвагу чым‑н. (звычайна кормам), прымусіць наблізіцца (птушку, рыбу, жывёл).

2. Выклікаць жаданне быць, бываць дзе‑н.; прывабіць. [Ніна:] Дык, можа, і арэшнік пасадзіць, вавёрачак прынадзіць на сосны. Кучар. Вось казу прынадзіў Канюшынкай садзік. Шушкевіч. // Выклікаць сімпатыю да сябе. Марылька аж зазлавала была на мяне. Маўляў, гэта я вінаваты — гэтак хлопчыка прынадзіў, што ён не прызнае яе за маму. Сабаленка. // Прыцягнуць да якой‑н. справы. За доўгі час удалося яму прынадзіць толькі з паўсотні чалавек. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гіпнатызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; незак., каго-што.

Выклікаць гіпноз (у 1 знач.) шляхам унушэння. Гіпнатызаваць хворага. // перан. Выклікаючы пэўныя думкі, адносіны да сябе, расслабляць чыю‑н. волю, непрыметна браць пад свой уплыў. [Славік] гіпнатызаваў сваёй здзіўляючай незалежнасцю. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дуэ́ль, ‑і, ж.

1. Паядынак з выкарыстаннем зброі паміж дзвюма асобамі на зараней вызначаных умовах. Выклікаць на дуэль. Дуэль на шпагах.

2. перан. Змаганне двух якіх‑н. бакоў. Бесперастанку біла іх артылерыя, ведучы дуэль з нашай. Шамякін.

[Фр. duel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

excite [ɪkˈsaɪt] v.

1. узбуджа́ць, узруша́ць, хвалява́ць;

be excited хвалява́цца;

The children were excited about the coming holiday. Дзеці радаваліся надыходзячаму святу;

Don’t get excited about the outcome. This is our big chance. Не хвалюйся пра вынік. У нас вельмі добрыя шансы.

2. (in) выкліка́ць; абуджа́ць;

excite interest/envy/suspicion выкліка́ць ціка́васць/за́йздрасць/падазро́насць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

excite

[ɪkˈsaɪt]

v.t.

1) трыво́жыць, хвалява́ць

2) выкліка́ць, распа́льваць (ціка́васьць)

to excite envy, appetite — выкліка́ць за́йздрасьць, апэты́т

to excite desire — распа́льваць жада́ньне

3) узбуджа́ць; падыма́ць (да дзе́йнасьці, на паўста́ньне)

4) утвара́ць электры́чнае або́ магні́тнае по́ле

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

dáuern II vi, vimp выкліка́ць шкадава́нне;

es dáuert mich, dass… мне шкада́, што…

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

herbéiführen vt

1) прыво́дзіць, прыво́зіць

2) выкліка́ць (што-н.)

3) дасягну́ць (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ánekeln vt

1) выкліка́ць агі́ду (у каго-н.); бры́дзіць (каго-н.)

2) зневажа́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)