простая дзеяслоўная форма, уласцівая многім стараж. і некаторым сучасным індаеўрап. мовам. Абазначае адзінкавае мінулае дзеянне (стан) без паказу яго працягласці. У старабел. літ. мове аорыст ужываўся рэдка. Утвараўся ад асновы інфінітыву пры дапамозе суфіксаў -х-, -с-, -ш («быхъ, бы, бы, быхомъ, бысте, быша» — «я, ты, ён быў; мы, вы, яны былі»). У сучаснай бел. мове не захаваўся, але форма 2-й і 3-й асобы адз. л. аорыста дзеяслова «быти» ператварылася ў нязменную часціцу «бы» («б») і служыць сродкам перадачы мадальнасці («меў бы», «калі б»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКАХРУ́СТ Аляксандр Абрамавіч (н. 7.11.1923, Масква),
рускі паэт. Скончыў Маскоўскае ваен.-інжынернае вучылішча (1945) і Хабараўскі пед.ін-т (1962). Служыў у арміі (1941—71). Друкуецца з 1939. Першы зб. вершаў «Міру быць на зямлі» (1951). На рус. мову пераклаў асобныя творы Р.Барадуліна, А.Вялюгіна, С.Гаўрусёва, С.Грахоўскага, Е.Лось, У.Паўлава, П.Прыходзькі, А.Русецкага, Ю.Свіркі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н IIIДукаВатац
(Iōannēs; 1193, Дыдымотыка, цяпер Дымотыка, Грэцыя — 3.11.1254),
імператар Нікейскай імперыі [1222—54], Значна пашырыў тэр. сваёй дзяржавы: адваяваў у лацінян амаль усе ўладанні ў М. Азіі, а-вы Самас, Лесбас і інш., у 1235 замацаваўся ў Фракіі, у 1246 захапіў Фесалонікі, у 1252 зрабіў сваім васалам правіцеля Эпіра. Спрыяў эканам. развіццю і інтэнсіўнаму буд-ву гарадоў. Пры ім узмацнілася свабоднае сялянства. Апекаваўся навукамі і мастацтвамі, імкнуўся да адраджэння элінскай культуры. Нікейская імперыя ў гэты час стала самай моцнай дзяржавай у бас. Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРЛА́НДСКАЕ МО́РА,
ускраіннае мора Атлантычнага ак. паміж а-вамі Вялікабрытанія і Ірландыя. Пл. 47 тыс.км². Найб.глыб. 197 м. З акіянам злучаецца пралівамі Паўночны і Св. Георга. Найб. а-вы Мэн і Англсі. Размешчана на мацерыковай водмелі, якая перасечана вузкім жолабам, выцягнутым паралельна берагу Ірландыі. Берагі парэзаны невял. залівамі і бухтамі. Паверхневыя цячэнні ўтвараюць цыкланальны кругаварот. Т-ра вады зімой 5 °C, летам да 16 °C. Салёнасць 34—34,5‰. Прылівы правільныя, паўсутачныя (да 8,4 м). Рыбалоўства (селядзец, кілька, траска, анчоўсы). Найб. парты: Ліверпул (Вялікабрытанія) і Дублін (Ірландыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАЛЕ́ВЫ ШАРЛО́ТЫ АСТРАВЫ́ (Queen Charlotte Islands),
архіпелаг у Ціхім ак., каля ўзбярэжжа Канады (прав.Брыт. Калумбія). Пл. 10,3 тыс.км². Нас. больш за 3 тыс.чал. Буйныя а-вы — Грэям (выш. да 1250 м) і Морсбі. Належаць да знешняга пояса кан. горнай сістэмы Кардыльераў, часткова затопленага. Зах. берагі гарыстыя, фіёрдавыя. На ПнУ шырокая нізіна з унутр. бухтай Масет. Радовішчы каменнага вугалю. Клімат умераны, вельмі вільготны. Хвойныя лясы. Лесанарыхтоўка, рыбалоўства. Правінцыяльны парк Найкун. Гал. населены пункт — Куін-Шарлот. Адкрыты ў 1774 ісп. экспедыцыяй Х.Перэса. Названы ў гонар англ. каралевы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЭ́ЙСКІ АРХІПЕЛА́Г,
аб’ядноўвае прыблізна 3,5 тыс. астравоў і скал у Жоўтым м. і пралівах Карэйскім і Чэджу, каля паўд. і паўд.-зах. берагоў Карэйскага п-ва. Найб. а-вы Каджэдо, Намхэдо, Чындо (Рэспубліка Карэя); пл. 300 км² і больш. Берагі моцна парэзаныя, шмат бухтаў. У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і. Выш. да 786 м (на в-ве Намхэдо). Клімат субтрапічны мусонны. Вечназялёныя лясы і хмызнякі. Прылівы (да 3 м) ствараюць паміж астравамі магутныя прыліўна-адліўныя цячэнні (да 17 км/гадз), што перашкаджае мараплаванню. Рыбалоўства, лоў малюскаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІКЛА́ДЫ (Kyklades),
архіпелаг у паўд.ч. Эгейскага м.Тэр. Грэцыі. Больш за 200 астравоў, выцягнутых гірляндамі з ПнЗ на ПдУ. Пл. 2,6 тыс.км². Нас. 88,4 тыс.чал. (1981). Найб. астравы: Наксас (выш. да 1008 м), Андрас, Мілас, Тынас, Парас. Астравы мацерыковага паходжання, гарыстыя, складзены з крышт. парод і вапнякоў. А-вы Тыра і Мілас вулканічныя. На в-ве Каймені дзеючы вулкан. Частыя землетрасенні. Радовішчы наждаку і мармуру. Клімат міжземнаморскі. Ападкаў каля 500 мм за год. На схілах хмызнякі (фрыгана), у далінах — вінаграднікі, сады, пасевы пшаніцы, кукурузы. Жывёлагадоўля, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРСКІ́Я СЛАНЫ́ (Mirounga),
род цюленевых атр. ластаногіх. 2 віды. Паўд. М.с. (M. leonina) пашыраны ў Паўд. паўшар’і (а-вы Кергелен, Макуоры, Паўд. Георгія і інш.), паўн. (M. angustirostris) — на ўзбярэжжы Мексікі і Каліфорніі. Сезонна мігрыруюць. Жывуць статкамі.
Найб. буйныя з ластаногіх: самцы даўж. да 6,5 м, маса да 3,5 т, самкі драбнейшыя. Валасяное покрыва кароткае, афарбоўка — ад светла-бурай да карычневай. На канцы морды ў самцоў скурны мяшок («хобат», адсюль назва) даўж. 40—80 см. Кормяцца галаваногімі малюскамі, рыбай. Палігамы, у гарэме да 20 самак. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУАМО́ТУ (Tuamotu), Паўмоту,
архіпелаг з 78 каралавых астравоў і рыфаў у Ціхім ак.; у складзе Палінезіі Французскай. Пл. (з а-вамі Гамб’е) 810 км². Нас. каля 10 тыс.чал. (2000). Найб. а-вы Ранпроа і Факарава. Клімат трапічны пасатны. Ападкаў 1500—2000 мм за год. Глебы пясчаныя. Расліннасць бедная. На вял. астравах растуць панданусы, баньяны, на малых — пераважна хмызнякі. Плантацыі какосавай пальмы, хлебнага дрэва, бананаў. Жывёлагадоўля. Штучнае развядзенне малюскаў-жамчужніц. Гал. горад — Ратаава (в-ваў Факарава). Біясферны рэзерват Атол-Таяра. Архіпелаг адкрыты ў 1606 ісп. мараплаўцам П.Кіросам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
любі́мчык, ‑а, м.
1.Памянш.-ласк.да любімец. Віктар стаў любімчыкам партызан. У яго былі закаханыя ўсе нашы дзяўчаты.Карпюк.
2.Разм. Той, хто карыстаецца чыёй‑н. любоўю, апякунствам. каму аддаюць перавагу на шкоду іншым. [Іра:] — Вось ён ваш сынок, ваш любімчык! Я даўно казала, што ён зганьбіць усіх нас. Божа мой! Які сорам!.. А ўсё вінаваты вы. Абое вы! Бацькі! Патуралі, няньчыліся...Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)