Абл. Цялушка; маладая карова. А сакрэты былі такія, што ў Грыбка цяліцу нехта ўракнуў, і яна ні есці, ні піць не бярэ.Мележ.Думаў [тата], што купяць цяліцу на зіму, нават стажок сена назапасіў.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЗЯРЖА́ЎНЫХ СЯЛЯ́Н РЭФО́РМА 1866—67,
сістэма мер царскага ўрада, накіраваных на ліквідацыю феад. залежнасці дзярж. сялян у Еўрап. Расіі. У рас. губернях, на Левабярэжнай і Паўд. Украіне праводзілася паводле закону ад 24.11.1866, у Беларусі, Правабярэжнай Украіне і Літве адпаведна закону ад 16.5.1867. Землеўладкаванне дзярж. сялян было арганізавана на тых жа пачатках, што і б. панскіх сялян у Беларусі, Правабярэжнай Украіне і Літве. Яны былі пераведзены на абавязковы выкуп і прылічаны да разраду «сялян-уласнікаў». За сялянамі замацоўвалі надзелы, што знаходзіліся ў іх пастаянным карыстанні. Сума штогадовых выкупных плацяжоў вызначалася велічынёй штогадовага аброчнага падатку, павялічанага на 10%. Тэрмін пагашэння выкупнога доўгу складаў 46 гадоў. Пазыкі ад казны б.дзярж. сяляне не атрымлівалі. Да зацвярджэння люстрацыйных актаў яны абавязаны былі па-ранейшаму плаціць аброчны падатак, а зямельныя надзелы заставаліся толькі ў іх карыстанні. У выніку рэформы надзельнае землеўладанне б.дзярж. сялян павялічылася ў 5 зах. губернях на 613 656 дзес. і перавышала надзелы былога прыватнаўласніцкага сялянства ў разліку на рэвізскую душу ў сярэднім на 24,5%, на двор — на 20,8%. Выкупныя плацяжы б.дзярж. сялян адпавядалі мясц. рыначным цэнам на зямлю і былі прыкметна ніжэйшыя, чым у б. панскіх сялян.
В.П.Панюціч.
Да арт.Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. Сцэна са спектакля «Глыбокія карэнні» Дж.Гоу і А.Д’Юса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1623,
выступленне правасл. гараджан Віцебска супраць грэка-католікаў (уніятаў) 12 ліст. У яго падрыхтоўцы ўдзельнічалі жыхары Магілёва, Оршы, Полацка і Вільні. Гал. прычынай паўстання сталі жорсткія метады насаджэння уніяцтва (гл.Брэсцкая унія 1596) з боку грэка-каталіцкага архіепіскапа І.Кунцэвіча. Па сігнале званоў ратушы і правасл. цэркваў некалькі тысяч паўстанцаў рушылі да рэзідэнцыі Кунцэвіча, уварваліся ў двор, падпалілі дом, забілі архіепіскапа, а цела кінулі ў Дзвіну. Святары і чэлядзь з акружэння Кунцэвіча былі збіты, а маёмасць архіепіскапа разрабавана, архіў знішчаны. Рымскі папа Урбан VIII заклікаў караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта III бязлітасна расправіцца з паўстанцамі. У Віцебск прыбылі каралеўскія камісары з узбр. атрадамі. Усе гараджане, у т. л.чл. магістрата былі аб’яўлены саўдзельнікамі паўстання. Віцебск быў пазбаўлены магдэбургскага права; гараджане страцілі ўсе прывілеі, якімі карысталіся паводле віцебскага права. З горада спагнана 3079 злотых. Камісары загадалі зняць званы з ратушы і ўсіх правасл. цэркваў і адліць з іх вял. звон у памяць пра Кунцэвіча, ратуша была разбурана. Затрыманы і пакараны смерцю 19 чал., у т. л. 2 бурмістры. 78 чал., у т. л. зачыншчык забойства Кунцэвіча С.Пасіёра, уцяклі і былі прыгавораны да пакарання смерцю завочна.
В.І.Мялешка.
Да арт.Віцебскае паўстанне 1623. Забойства І.Кунцэвіча. Малюнак Зімлера. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІЯ ПАЎСТА́НЦКІЯ АТРА́ДЫ,
узброеныя фарміраванні ў паветах Віцебскай губ. ў час паўстання 1863—64. Сярод гал. прапагандыстаў і дзеячаў падрыхтоўкі паўстання ў Віцебску былібел. пісьменнік А.І.Вярыга-Дарэўскі, М.Карафа-Корбут і інш. 25.4.1863 у Дынабургскім пав. выступіла група Л.Плятэра, якая захапіла пад Крэслаўкай транспарт са зброяй, але паўстанцы былі рассеяны; Плятэр па загадзе М.Мураўёва расстраляны ў Дынабургу. У Аршанскім пав. дзейнічаў атрад І.М.Будзіловіча. На Дзісеншчыне быў сфарміраваны паўстанцкі атрад Г.М.Дмахоўскага, які рушыў на Кублічы і Докшыцы, але 26.5.1863 быў разбіты, яго камандзір загінуў. У Лепельскім пав. О.Грабніцкім створаны паўстанцкі атрад, які таксама быў рассеяны. У раёне Бешанковічы—Бачэйкава дзейнічала паўстанцкая група, якая была разбіта, яе кіраўнік Дык сасланы на катаргу. На мяжы Себежскага і Дрысенскага пав. дзейнічаў атрад Б.М.Кульчыцкага, які 6.5.1863 быў разбіты; Кульчыцкі, каб пазбегнуць палону, застрэліўся. Паўстанцы Себежскага, Полацкага, Віцебскага, Веліжскага і Лепельскага пав. меркавалі злучыцца і рушыць на Полацк і Віцебск, а таксама захапіць Дынабург з багатымі арсеналамі зброі. Але гэтыя планы не ажыццявіліся. Паўстанцкія атрады і групы Віцебшчыны гінулі або рассейваліся, не паспеўшы разгарнуць дзейнасць. Сяляне не падтрымалі паўстаўшых. Атрады фарміраваліся пераважна са шляхты, разначынцаў, дробных чыноўнікаў, навучэнцаў. Пасля задушэння паўстання многія ўдзельнікі віцебскіх паўстанцкіх атрадаў былі пакараны ці перайшлі на нелегальнае становішча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
arrange[əˈreɪndʒ]v.
1. арганізо́ўваць, нала́джваць, ла́дзіць;
The party was arranged quickly. Вечарыну хутка арганізавалі.
2. сістэматызава́ць, пара́дкаваць, упарадко́ўваць; уладко́ўваць, прыво́дзіць да ла́ду;
The books were arranged alphabetically. Кнігі былі ўпарадкаваны па алфавіце.
3.mus. рабі́ць аранжыро́ўку
4. дамаўля́цца;
as arranged як дамо́ўлена
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
jangle[ˈdʒæŋgl]v.
1. бразгата́ць, брынча́ць (звыч. пра металічныя прадметы);
Her bracelets jangled as she walked. Яе бранзалеты бразгаталі пры хадзьбе.
2. раздражня́ць, расстро́йваць, дзе́йнічаць на не́рвы; быць напру́жаным (пра нервы);
She couldn’t sleep, her nerves jangling. Яна не магла спаць, нервы былі напружаныя.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АМІРДАЎЛА́Т (Амаснацы) (1420 або 1425 — 1496),
армянскі ўрач. Аўтар працы «Карысць медыцыны» (1469) пра анатамічныя, фізіялагічныя, гігіенічныя веды; таксама даецца апісанне хвароб, якія былі вядомы сярэдневяковай медыцыне. У працы «Непатрэбнае для невукаў» (1482) прыведзена каля 3000 назваў лек. сродкаў на 6 мовах у алфавітным парадку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МААСТРЫ́ХЦКІЯ ПАГАДНЕ́ННІ 1992,
комплекс дагаворанасцей паміж краінамі-ўдзельніцамі Еўрапейскіх супольнасцей, якія былі дасягнуты ў г. Маастрыхт (Нідэрланды) у лют. 1992. Датычыліся стварэння Еўрапейскага саюза (гл.Маастрыхцкі дагавор 1992) і інтэграцыі яго краін-удзельніц у паліт., эканам., валютнай, сац. сферы, у галіне юстыцыі і ўнутр. спраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Дро́ж ’дрыжыкі’ (БРС, Шат.). Утварэнне прасл. эпохі. Параўн. рус.дрожь ’тс’, ст.-рус.дрожь, рус.дыял.дрощ, польск.dreszcz. Трубачоў (Эт. сл., 5, 144) выстаўляе прасл.*drъžь. Але, магчыма, што частка форм (польск.dreszcz, рус.дрожжа́ть) паходзіць ад *drъzgi̯‑ (гл. Фасмер, 1, 540–541). Атрымліваецца, што пад адной праформай *drъžь нельга тлумачыць гэту групу слоў. Відаць, што фанетыка-марфалагічныя адносіны былі тут вельмі складаныя. Лічыцца, што фармальна *drъžь добра адпавядае літ.drugỹs ’ліхарадка’ (гл. Фасмер, там жа; Трубачоў, там жа). Гл. далей дрыжа́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Брызглі́на ’расліна Evonymus L.’, бразгуліна, брызгуліна, брызгеліна (Кіс., Інстр. II, 68), бружмель, бружмень, бруслён, бружэль і г. д. (Кіс.). Рус.берескле́т, бересдрень, брускле́н, брусклет, бружме́ль, брусли́на і г. д., укр.бересклет, бруселина, бруслина, брузлелина, бружмель, бересклен, бружлевина і г. д. Чэш.brsniel, brslen, польск.przmiel, przmielina, харв.bršlenka і г. д. Вельмі цёмнае слова. Відавочна, былі кантамінаваныя этымалагічна розныя назвы (напр., бяроза, бераст, брусніка). Няясная і праформа: *bersk‑, *bьrsk‑? Гл. Фасмер, 1, 156. Няпэўны вопыт этымалагізавання Махэк, Jména rostl., 141–142.