1. Які мае адносіны да рассылкі, звязаны з рассылкай.
2.у знач.наз.рассы́льны, -ага, мн. -ыя, -ых. м. Кур’ер, які разносіць пакеты, пісьмы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Пабла́жка ’нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н.’ (ТСБМ). З рус.побла́жка, дзе дэрыват ад паблажа́ць ’паблажліва, нястрога адносіцца да каго-н.’
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
«АРХІ́Ў РУ́СКАЙ РЭВАЛЮ́ЦЫІ»
(«Архив русской революции»),
зборнік дакументаў па гісторыі рэв. падзей 1917 і грамадз. вайны 1918—22 у Расіі. Выдадзены ў 1922—37 у Берліне ў 22 тамах адным з былых кіраўнікоў рас. канстытуцыйна-дэмакр. партыі І.У.Гесенам. У зборніку надрукаваны ўспаміны, дзённікі (у т. л. старшыні Дзярж. думы М.У.Радзянкі, кіраўніка справамі Часовага ўрада У.Дз.Набокава, данскога атамана ген. П.М.Краснова, вайск. атамана Кубанскага казацкага войска ген.-лейт. А.П.Філімонава), якія асвятлялі гал. чынам «парадкі і падзеі ўнутры сав. Расіі; арганізацыю, прасоўванне і паражэнне добраахвотніцкіх армій, адносіны да замежных атрадаў і місій, парадкі ў часова аднятых у бальшавікоў абласцях; ролю і побыт рус. эміграцыі ў Еўропе і інш. частках свету; замежнае ўмяшанне, адносіны прадстаўнікоў грамадскай думкі Еўропы і інш. частак свету, адносіныдзярж. дзеячаў». У пач. 1990-х г. «Архіў...» перавыдадзены ў Расіі.