2.што. Прывесці ў дзеянне, у рух, пачаць работу над чым-н.
З. матор.
З. новую мадэль у вытворчасць (пачаць масава вырабляць што-н.). З. сцэнарый у вытворчасць (пачаць працу над фільмам). З. змея (прымусіць узляцець). З. ракету.
3.што. Засунуць куды-н. унутр (разм.).
З. руку ў чыю-н. кішэню (таксама перан.: узяць чужое). З. кіпцюры ў што-н.
4.каго (што). Змясціць, упусціць куды-н. з пэўнай мэтай.
З. малькоў карпа ў сажалку.
|| незак.запуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз.запуска́нне, -я, н.іза́пуск, -у, м. (да 2 знач.).
|| прым.запускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.; спец.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
затрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; затры́маны; зак.
1.каго-што. Перашкодзіць руху каго-, чаго-н., спыніць.
З. машыну.
На дарозе мяне затрымаў таварыш.
З. снег на палях.
2.што. Прыпыніць, адтэрмінаваць што-н.
З. высадку дэсанта.
Дажджы затрымалі сяўбу.
3.каго (што). Вымусіць застацца дзе-н. (на які-н. тэрмін).
Мяне затрымалі неадкладныя справы.
З. знаёмага.
4.што. Не зрабіць, не аддаць у час чаго-н.
З. зарплату.
5.што. Запаволіць, спыніць на пэўны час дзеянне чаго-н.
З. дыханне.
З. крокі.
6.каго (што). Схапіць, арыштаваць.
З. злачынца.
|| незак.затры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.затры́мліванне, -я, н. (да 1—5 знач.), затрыма́нне, -я, н. (да 1, 2 і 6 знач.) ізатры́мка, -і, ДМ -мцы, ж. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
напо́р, ‑у, м.
1.Дзеянне моцнай сілы, націск. Шыбы бразгацелі пад напорам ветру.Лупсякоў.Хутка пойдуць крыгі, і не вельмі ўжо моцная перамычка можа не вытрымаць напору лёду.Броўка.
2. Рашучае, энергічнае дзеянне; напад, націск. Стрымліваць напор ворага. □ Недабіткі фашысцкай аховы адыходзяць пад напорам сілы.Брыль.// Энергічнае ўздзеянне на каго‑н. Пад дружным напорам сяброў Данік нарэшце прымушаны быў згадзіцца.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перастрахо́ўка, ‑і, ДМ ‑хоўцы; Рмн. ‑ховак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца.
2.Спец. Частка страхавой адказнасці, ускладзеная на другую страхавую ўстанову. Сума перастрахоўкі.
3.перан.Дзеяннепаводледзеясл. перастрахоўваць — перастрахаваць і перастрахоўвацца — перастрахавацца (у 2 знач.). На ўсякі выпадак, для перастрахоўкі, калі Шаевіч зблытае прозвішча, я таксама запісаў яго ў свой блакнот.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.перан. Падзел на сацыяльныя групы, класы і пад. Ідэйна-класавае распластаванне беларускай дарэвалюцыйнай інтэлігенцыі, класавую дыферэнцыяцыю беларускага дарэвалюцыйнага сялянства — усяго гэтага, так яснага нам сёння, паэт у сваім часе не разглядзеў.Лойка.[Андрэй:] — Пасля спынення партызанскай барацьбы адбылося пэўнае класавае распластаванне ў вёсцы. Падняло галаву кулацтва.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)