matter1 [ˈmætə] n.

1. спра́ва;

What’s the matter?/Is anything the matter? У чым справа?;

There’s something the matter. infml Нешта не так, нешта здарылася;

There’s nothing the matter. Усё як мае быць;

It’s a matter of taste. Гэта справа густу;

the heart/crux of the matter су́тнасць спра́вы;

the subject matter тэ́ма (кнігі, фільма)

2. pl. matters сітуа́цыя;

make matters worse пагарша́ць сітуа́цыю

3. матэ́рыя; рэ́чыва

4. матэрыя́л (пра кнігі, газеты і да т.п.);

reading matter матэрыя́л для чыта́ння

as a matter of fact на са́май спра́ве;

no matter : No matter how hard I tried I couldn’t open the door. Як я ні стараўся, я не мог адчыніць дзверы.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

mix2 [mɪks] v.

1. зме́шваць, зме́швацца;

Oil and water don’t mix. Алей і вада не змешваюцца.

2. (with) кантактава́ць з людзьмі́;

He finds it hard to mix. Ён дрэнна кантактуе з людзьмі.

3. прыгатава́ць су́месь чаго́-н. (пра ежу, напоі)

mix it up AmE, infml свары́цца

mix up [ˌmɪksˈʌp] phr. v.

1. до́бра пераме́шваць

2. пераблы́тваць;

I mixed him up with his brother. Я пераблытаў яго з братам.

3. ублы́тваць, уме́шваць;

I don’t want to become mixed up in the affair. Я не хачу ўблытвацца ў гэтую справу;

He can’t be mixed up in the murder. Не можа таго быць, каб ён быў звязаны з гэтым забойствам.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

pace1 [peɪs] n.

1. тэмп, ху́ткасць;

at a steady/gentle/leisurely pace цвёрдаю/лёгкаю/паво́льнаю хадо́ю;

gather pace набіра́ць ху́ткасць;

put on pace ісці́ хутчэ́й;

pace of life тэмп жыцця́

2. крок;

take one pace forward зрабі́ць (адзі́н) крок напе́рад;

He quickened his pace. Ён пакрочыў шпарчэй.

go through one’s paces/show one’s paces пака́зваць свае́ здо́льнасці;

keep pace with smb./smth. не адстава́ць ад каго́-н./чаго́-н.;

off the pace адстава́ць;

put smb./smth. through their/its paces выяўля́ць чые́-н. здо́льнасці; правяра́ць каго́-н./што-н. у спра́ве;

set the pace

1) быць пры́кладам

2) задава́ць тэмп;

at a snail’s pace чарапа́шым кро́кам

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

life [laɪf] n. (pl. lives)

1. жыццё;

for life на ўсё жыццё;

city/country life гарадско́е/вяско́вае жыццё;

private/social life прыва́тнае/све́цкае жыццё;

everyday/daily life штодзённае жыццё;

a way of life лад жыцця́;

take smb.’s life забі́ць каго́-н.;

take one’s own life ско́нчыць жыццё самагу́бствам;

risk life and limb сур’ёзна рызыкава́ць;

in real life у рэа́льным жыцці́, у рэчаі́снасці;

be true to life быць рэа́льным, праўдзі́вым;

the next life тагасве́тнае жыццё;

life imprisonment пажыццёвае зняво́ленне

2. тэ́рмін рабо́ты, дзе́яння (механізма і да т.п.)

3. жыццё, біягра́фія, жыццеапіса́нне, жыццяпі́с;

a life of Johnson біягра́фія Джо́нсана

4. свет (жывёльны, раслінны);

animal life жывёльны свет

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рука́ ж. Hand f -, Hände (кісць); Arm m -(e)s, -e (уся рука);

уме́лыя рукі geschckte Hände;

узя́ць на рукі auf den Arm nhmen*;

пада́ць руку́ die Hand gben* [richen];

павіта́цца з кім-н. за руку́ j-n mit inem Händedruck [per Hndschlag] begrüßen;

узя́ць каго-н пад руку́ sich bei j-m inhaken [nterhaken];

прашу́ падня́ць рукі! (пры галасаванні) ich btte um Hndzeichen;

рукі ўго́ру! спарт. (каманда) rme hoch!; вайск. Hände hoch!;

рукі ўніз! (каманда) rme neder!;

рукі па швах! (каманда) die rme nlegen!;

стаць, рукі ўбо́кі! (каманда) die Hände in die Siten stmmen [stützen]!;

про́даж з рук камерц. Dirktverkauf m -(e)s, -käufe;

апусці́ць рукі перан. den Mut snken lssen*, die Flnte ins Korn wrfen*;

са збро́яй у рука́х mit der Wffe in der Hand;

сядзе́ць скла́ўшы рукі die Hände in den Schoß lgen;

быць звя́заным па рука́х і нага́х an Händen und Füßen gefsselt [gebnden] sein;

рукі ко́раткі разм. das liegt nicht in siner Macht;

быць у чыіx-н. рука́х in j-s Gewlt [Macht] sein;

даць во́лю рука́м hndgreiflich wrden;

узя́ць сябе́ ў рукі sich zusmmennehmen*, sich behrrschen, sich bezwngen;

збыць што-н з рук разм. etw. lswerden аддз. [lsschlagen* аддз.];

ма́йстар на ўсе́ рукі sich auf lles versthen*; ein Tusendkünstler [Tusendsas(s)a] sein;

рука́ руку́ мы́е, зло́дзей зло́дзея кры́е ine Hand wäscht die ndere

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Вісе́ць ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы без падпоры, выдавацца’ (БРС, КТС, Касп.). Укр. висі́ти, рус. висе́ть ’вісець’, ст.-рус. висѣти ’вісець; звісаць, навісаць’ (з XIII ст.), польск. wisieć ’вісець; звісаць, абвісаць’, в.-луж. wisać ’вісець’, чэш. viseti ’знаходзіцца ў вертыкальным становішчы’, славац. visieť, славен. visẹ́ti ’вісець’, серб.-харв. ви̏сити, vȉsjeti, макед. виси, балг. вися ’тс’, ст.-слав. висѣтн. Прасл. visěti — другая ступень чаргавання з весіць (гл.) < věsiti, věsъ. Голуб-Копечны (417) мяркуюць, што гэта лексема — толькі славянская; яна не мае надзейных і.-е. адпаведнікаў (Фасмер, 1, 319). Ільінскі (ИОРЯС, 23, 1, 125) параўноўвае яе з літ. vaipýtis ’крыўляцца, грымаснічаць’, vypsótiбыць разявай’, ст.-в.-ням. weibôn ’калыхаць’, лац. vibrāre, ст.-інд. vḕpatē ’дрыжаць’. Згодна з Гольтгаўзенам (РВВ, 66, 272), роднасная да ст.-нарв. ’сцяг’; Леві (IF, 32, 159) збліжае з грэч. ἄττω ’махаю’; зусім іншым з’яўляецца літ. vaĩsius ’плод’ (бо яна звязана з vìsti ’множыцца’, лат. viest ’выхоўваць, гадаваць’) і не звязана з visěti насуперак Мюленбаху–Эндзеліну (4, 670); Педарсан (IF, 5, 44) звязвае з санскр. viš; Младэнаў (68) супастаўляе са сканд. vīkja ’паднімацца’ і літ. vikrùs ’лоўкі, жвавы, кемлівы’, Бернекер — з ням. weihen ’асвячаць’, гоц. weihs ’святы’. Інакш Машынскі (Zasiąg, 198) — са ст.-в.-ням. swīhhan ’аслабець, паддацца’ < і.-е. *(s)u̯eig‑ ’гнуцца’. Абаеў (1, 88) параўноўвае прасл. visěti з асец. awanʒyn//awinʒyn, перс. āvēz‑, āvēxt‑ ’вісець, вешаць’, курд. halavisin ’вешаць’. (Праславянскі іранізм?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калбата́ць ’мяшаць, збіваць яйкі з мукой’ (гродз., Мат. АС), калбоціць, калбаціць, калбуціць ’рашчыняць’, ’замешваць’, ’боўтаць’ (гродз., Сл. паўн.-зах.), калбоціцца ’боўтацца, пералівацца’ (Сцяшк. МГ), ’боўтацца, пялёскацца’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). Сюды ж і вытворныя: калбочаная яешня, калбатуха ’амлет, страва з малака, мукі, яец, перамешаных і спечаных на сале’ (Сцяшк. МГ), калбатун ’баўтун, неаплодненае яйцо’ (ашм., воран., іўеў., Сл. паўн.-зах.), калбатуха ’непрыгодная для яды страва, бурда’ (смарг., Сл. паўн.-зах.). Паводле фармальнага крытэрыю і лінгвагеаграфіі (слова прадстаўлена толькі на захадзе Гродзенскай вобласці) верагодней суаднесці яго з літ. kalbė́ti ’гаварыць’. Тут цікавы выпадак, калі ў прамым значэнні ’гаварыць’ слова не зафіксавана, ёсць толькі двухсэнсоўныя прыклады, такія, як калбатун ’балбатун’ («Калбатун кажуць на таго, хто многа гаворыць», лід., Сл. паўн.-зах., 2, 371). Двухсэнсоўны прыклад таму, што калбатун ’балбатун’ можа быць наватворам на базе калбатаць ’боўтаць’ > ’балбатаць’, аднак больш імаверна, што дэрыват суаднесены з калбатаць ’гаварыць’ або, дакладней, з экспрэсіўным варыянтам ’гаварыць’ — ’балбатаць’. Тут цікавы выпадак працэсу, пры якім суаднесеныя па адной прыкмеце запазычаны і спрадвечныя дзеясловы ўзаемадзейнічаюць такім чынам, што запазычаны — калбатаць (і інш. формы) атрымлівае прамую семантыку бел. баўтаць. Парадаксальным з’яўляецца тое, што былі суаднесены толькі пераносныя значэнні абодвух слоў, а за літуанізмам замацавана адно з асноўных значэнняў дзеяслова боўтаць. Запазычанае слова да таго ж было па-рознаму адаптавана (гл. формы вышэй), гэта, аднак, можна разглядаць і як пазнейшыя трансфармацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Калуны́ ’буякі, ягады расліны Vaccinium uliginosum’ (маст., Сцяшк., Сл.). Не выключана, што назва адносіцца і ўласна да расліны, аднак у этымалагічным плане гэта не так істотна. Рус. валаг. колун і колунь, расліны роду Cirsium, сувязь з колоть, паколькі расліны калючыя, тут відавочная. Больш праблематычнай з’яўляецца такая сувязь для рус. наўг. колун ’расліна вежавіца, Turritis glabra’, HKan з’яўляецца лекавай, што патрабуе іншай матывацыі і для бел. лексемы. У апісанні расліны Vaccinium uliginosum як быццам няма даных, якія б дазволілі звязаць калуны і калоць. Ягады не калючыя, таму назву тыпу тураў. колюк тут, відаць, бачыць нельга. У суседніх мовах назвы для Vaccinium з такой семантыкай у »ям. невядомыя. Што датычыць лекавых уласцівасцей расліны (як балг. колика ’расліна Kuphorbia’, колики ’расліна Helianthus), назвы празрыстыя, паколькі расліны лечаць колікі, то сапраўды ягады буякоў дапамагаюць пры энтэракалітах. З моўнага пункту погляду гэту версію давесці не вельмі лёгка, паколькі неабходна дапускаць існаванне слова калуны ’колікі, калаццё’ і далей сапраўднасць мадэлі назва хваробы — назва расліны (тыпу рус. прострел) у канкрэтным рэгіёне. Яшчэ адно магчымае рашэнне падказвае вядомая мадэль, калі расліна атрымоўвас назву на месцы, дзе расце. Лапак і тут няма надзейных доказаў таго, што калунамі маглі назваць купіны, хаця тэарэтычна гэта цалкам магчыма. У такім выпадку назва магла быць утворана як багон. багун і да т. п. Можна меркаваць яшчэ і аб сувязі з кал ’балота, гразь’, аднак параўн. словаўтварэнне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Маку́ха1 ’рэшткі семя (ільнянога, сланечнікавага і пад.) пасля выціскання з яго алею’ (ТСБМ, Інстр. I, III, Гарэц., Мат.; гродз., Мат. АС; усх.-гом., КЭС, Бяльк., Растарг., Сл. ПЗБ). Укр. маку́ха, польск. makuch, makuchy, рус. маку́ха ’макуха макавага, гарчычнага, канаплянага і інш. насення’. Паводле формы магло б быць нават прасл. утварэннем ад мак і суф. ‑уха (< ‑uxa), які, аднак, надаваў экспрэсіўнае адценне. Калі ўлічыць польск. kuch, kuchy olejne, якія з ням. Kuchen (Брукнер, 279), а гэта даволі старажытнае слова, роднаснае з англ. cake, швед. kaka ’пячэнне, торт’, ст.-в.-ням. kuocho, тады можна гаварыць аб славянскім запазычанні з ням. Mohnkuchen, параўн. таксама швейц. Mägikuchen ’макавая макуха’ (Трубачоў, Дополн.; Фасмер, 2, 562).

Маку́ха2, маку́шка ’вяршыня, верхавіна дрэва, гары’, ’верхняя частка галавы, макаўка’, ’галоўка маку’, ’бязрогая карова’ (Нас., Др.-Падб., ТСБМ, Гарэц., Шат., Бяльк., ТС, Растарг., Сл. ПЗБ; дзв., Нар. сл.), маку́шка ’вяршыня’, моку́шка ’ніжняя частка цыбулі’ (ельск., Мат. Гом.), ’кончык пальца на руцэ’ (расон., Шатал.), маку́шка ’верхавіна дрэва’ (ТСБМ, ТС). Рус. маку́шка, маку́ха ’тс’, укр. маківка ’галоўка маку’. Усх.-слав. утварэнне ад мак (гл.) з суфіксам ‑uxa, якое мела пеяратыўнае значэнне. Першапачаткова макуха абазначала ’галоўка маку’ (параўн. рус. алтайск. маку́шка ’тс’, валаг. ма́кушка ’мак’. Бел. макуша магло ўтварыцца самастойна (а не як кантамінацыя макуха і макушка) і, магчыма, вельмі даўно (адыменныя ўтварэнні гл. Слаўскі, SP, 1, 75).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́вадзень (на́ва дзень) ’бохан хлеба’ (Грыг.), навадзянь ’тс’ (Пал.). Укр. чарніг. на́водзень ’бохан, вялікі жытні хлеб’. Карскі (2–3, 99) лічыць чарніг. новодзень ’усякі цэлы (непачаты) хлеб’ складаным словам тыпу вялікдзень і пад., аднак семантыка яго застаецца нявытлумачанай. Можна бачыць у ім табуізаваную назву або эўфемізм, параўн. naujinis, naujas ’новы’ як назва баравіка ў літоўскіх дыялектах, гл. Атрэмбскі, Gramatyka, II, 193, што пацвярджаецца таксама забаронай рэзаць хлеб да заходу сонца, параўн.: Нельга было почынаць ббхона увечэры наноч (ТС). Страхаў сведчыць пра рытуальнае дзяленне хлеба на Палессі: «…бралі буханку і ішлі на двор, станавіліся там, дзе зайшло сонца, і пачыналі рэзаць. Лусту адрэжа гаспадар і вяртаецца ў хату» (Полесье и этногенез славян. M., 1983, 99). Магія цэлага, непачатага адлюстравалася і ў паняцці новы, параўн. ст.-рус. новый ’іншы; яшчэ адзін’, што павінна было забяспечыць працяг дастатку і ў будучым; параўн. таксама выкарыстанне таго ж паняцця ў гадавым сялянскім цыкле: чэш. мар. prednov(ok), славац. donovok, dönovie ’час перад жнівом, як правіла, непасрэдна перад жаданым «новым» хлебам, калі трэба вытрымаць «да новага» хлеба’. З фармальнага боку другая частка слова можа быць узведзена да *dšti ’рабіць’, параўн. польск. дыял. dziono, dzienie, dzień ’выраб’ і рус. пск. борть новодетъ, борть стародетъ ’дрэвы з новымі і старымі борцямі’, новодѣль ’новая борць’ і пад.; у такім выпадку першапачатковае значэнне слова можна ўзнавіць як ’новапачаты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)