паразітарнае захворванне скуры чалавека, якое выклікаюць укусы вошай. Пашыраны сярод насельніцтва з дрэннымі сан.-гігіенічнымі ўмовамі, нізкім культ. узроўнем, бывае таксама ў час войнаў і прыродных бедстваў. На чалавеку паразітуюць галаўная, плацяная, лабковая вошы. Пры П. валасістай ч. галавы — моцны сверб, ад якога пры расчосах утвараюцца гнойныя пашкоджанні скуры, экзэма, часам павялічваюцца шыйныя, патылічныя, завушныя лімфатычныя вузлы. Плацяныя Адзежныя вошы, якія жывуць і адкладваюць яйцы ў складках адзення (на скуру пераходзяць для смактання крыві), пашкоджваюць скуру ў месцах, дзе адзенне шчыльна прылягае да цела (у падпахавых упадзінах, на спіне і інш.). Лабковымі вошамі заражаюцца пры палавых зносінах, праз пасцельную бялізну. Лячэнне тэрапеўт., санапрацоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТАПЛА́СТ,
прынятая ў СССРгандл. назва полі-3,3-біс-(хлорметыл) аксетану; сінтэтычны тэрмапластычны лінейны палімер, [CH2C(CH2Cl)2CH2O]. Сінтэзаваны ў 1951 у Вялікабрытаніі. Прамысл.вытв-сць пачата ў 1959 у ЗША, дзе яго выпускаюць пад назвай пентон.
Бясколернае рогападобнае рэчыва, мал. м. (100—250) 103, шчыльн. 1400 кг/м³, tпл 180 °C (раскладаецца пры 285 °C). Раствараецца ў цыклагексаноне, хлорбензоле пры t > 100 °C. Паводле трываласных паказчыкаў блізкі да поліпрапілену. Устойлівы да ўздзеяння мінер. кіслот, шчолачаў, масел, нітрабензолу, раскладаецца моцнымі акісляльнікамі (напр., олеумам). У вырабы перапрацоўваюць ліццём пад ціскам, экструзіяй, вакуум- і механапнеўмафармаваннем. мех. апрацоўкай. Выкарыстоўваюць у машынабудаванні (для вырабу прэцызійных дэталяў і дэталяў вузлоў трэння), для футроўкі хім. абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРСЕПТРО́Н (англ. perceptron ад лац. perceptio разуменне, успрыманне),
сістэма, якая мадэлюе ўспрыманне вобразаў. Прапанаваны амер. вучоным Ф.Розенблатам (1957; зрокавы аналізатар «Марк-1»). Тэрмін «П.» выкарыстоўваюць таксама ў дачыненні да сістэм (пераважна на базе ЭВМ) для рашэння задач, звязаных з распазнаваннем вобразаў.
Мадэль успрымання (персептыўную мадэль) можна ўявіць у выглядзе 3 слаёў нейронаў: рэцэптарнага (S), пераўтваральных нейронаў (A) і слоя рэагавальных нейронаў (R). Ад знешняга ўзбурэння ў S-слоі ўзнікаюць сігналы, якія распаўсюджваюцца па нервовых шляхах (гл.Нейронная сетка) і дасягаюць A-слоя, дзе ў адпаведнасці з сукупнасцю ўваходных сігналаў выпрацоўваюцца новыя сігналы, якія паступаюць у R-слой. Успрыманне якога-н. аб’екта адпавядае ўзбуджэнню пэўных нейронаў з R-слоя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНАВА́ННЕў эканоміцы,
працэс распрацоўкі планаў развіцця эканам. аб’ектаў. У шырокім сэнсе ўключае таксама працэсы арганізацыі ажыццяўлення планаў, іх карэкціроўкі і кантролю за выкананнем. У дырэктыўнай форме П. ўласціва цэнтралізаванай кіроўнай эканоміцы, дзе вядучую ролю адыгрываюць дзярж. планы. У эканоміцы рыначнага тыпу больш пашырана П. ў форме бізнес-планаў на ўзроўні кампаній, фірм. У некат. краінах з рыначнай эканомікай выкарыстоўваюцца метады індыкатыўнага П. (праграмавання) эканомікі. Адрозніваюць: імператыўны план, які цэнтралізавана вызначае дакладныя заданні ўсім вытв. ячэйкам; нарматыўны план, пры якім цэнтралізавана вызначаюцца абязлічаныя нарматывы (напр., аптымальныя ацэнкі, цэны); змешаны план, які злучае элементы імператыўнага плана (у адносінах да найб. буйных рашэнняў, прапорцый тэмпаў) з элементамі нарматыўнага плана, што дае пэўную свабоду дзеянняў у рыначных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОЎНАГАЛО́ССЕ,
спалучэнне дзвюх галосных і плаўнага «р», «л» паміж імі на месцы праславянскіх дыфтангічных спалучэнняў or, ol, er, el паміж зычнымі. Фанетычная асаблівасць усходнеславянскіх моў, якая проціпастаўляе іх мовам зах. і паўд. славян (гл.Няпоўнагалоссе). Сутнасць П. — у змяненні праслав. каранёвых злучэнняў tort у torot, tolt, telt у tolot, tert y teret (t — любы зычны): праслав. *borda — бел. «барада» (з адлюстраваннем акання), праслав. *kolda, *melko — рус. «колода», «молоко», праслав. *bergъ — укр. «берег». У бел. мове значна больш поўнагалосных форм (бел. «вораг», «нораў», «палон», «сорам») у параўнанні з рус. («враг», «нрав», «плен», «срам»), дзе ўжываюцца шматлікія няпоўнагалосныя формы.
Літ.:
Кривчик В.Ф., Можейко Н.С. Старославянский язык. 3 изд. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЎНАЕ ЎНУ́ТРАНАЕ АДБІЦЦЁ,
асобны выпадак адбіцця святла ці эл.-магн. выпрамянення інш. дыяпазону на мяжы падзелу двух асяроддзяў. Адбываецца, калі выпрамяненне падае на паверхню падзелу з боку аптычна больш шчыльнага асяроддзя (з большым пераламлення паказчыкам n1 пад вуглом i > iгр, дзеiгр — т.зв. гранічны (крытычны) вугал, які вызначаецца з умовы sin bгр = n2/n1, n2 — паказчык пераламлення другога асяроддзя. Пры П.у.а. эл.-магн. энергія поўнасцю вяртаецца ў аптычна больш шчыльнае асяроддзе. У другое (менш шчыльнае) асяроддзе поле пранікае толькі на характэрную адлегласць парадку даўжыні хвалі выпрамянення і яго амплітуда экспаненцыяльна затухае з аддаленнем ад мяжы падзелу. П.ў.а. выкарыстоўваецца ў аптычных прыладах (напр., прызме аптычнай) і валаконнай оптыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЖЫЯЛКО́ЎСКІ (Віктар Уладзіміравіч) (н. 2.3.1930, г. Серпухаў Маскоўскай вобл.),
бел. і рас. вучоны ў галіне вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н., праф. (1984). Герой Сац. Працы (1983). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1953). З 1959 на Мінскім з-дзевыліч. машын, гал. канструктар ЭВМ «Мінск-2», «Мінск-23», «Мінск-32», ЕС-1020. З 1971 у Маскоўскім н.-д. цэнтры электронна-выліч. тэхнікі. Дзярж. прэмія СССР 1970.
Тв.:
Электронная вычислительная машина «Минск-32» М., 1972 (разам з В.Я.Пыхціным, Г.Дз.Смірновым);
Электронная вычислительная машина ЕС-1020. М., 1975 (у сааўт.);
Технические и программные средства Единой системы ЭВМ (ЕСЭВМ-2). М., 1980 (разам з Ю.С.Ломавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБУ́ШКА (Антон Пятровіч) (н. 17.1.1929, Мінск),
бел. матэматык і фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1972), праф. (1974). Засл. работнік нар. асветы Беларусі (1991). Скончыў БДУ (1954), дзе і працаваў. З 1970 ў Бел.агр.тэхн. ун-це (у 1972—98 заг. кафедры вышэйшай матэматыкі). Навук. працы па вывучэнні руху цел і яго ўстойлівасці ў агульнай тэорыі адноснасці. Распрацаваў тэорыю рэлятывісцкага руху цел з уласным вярчэннем, эл. зарадамі і магн. момантамі, выявіў шэраг новых заканамернасцей і сфармуляваў умовы іх эксперым. праверкі.
Тв.:
Движение тел в общей теории относительности. Мн., 1979;
Проблема устойчивости движения тел в общей теории относительности. Мн., 1987;
Индивидуальные задания по высшей математике. [Ч. 1—2]. 2 изд. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЛЕ́ВІЧ-ДУТКО́ (Ірэна Міхайлаўна) (н. ў 1942, в. Літоўе Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастачка ў эміграцыі. Пляменніца Н.Кудасавай. З 1944 разам з бацькамі жыла ў Германіі. З 1950 у ЗША, дзе скончыла маст. школу ў штаце Пенсільванія. Як дызайнер спецыялізуецца ў графіцы. Малюе таксама алеем, акварэллю. Аформіла шэраг выданняў Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку, брашур, каталогаў, календароў, праспектаў і інш. рэкламнай прадукцыі. Намалявала абразы для бел.правасл. царквы ў Саўт-Рыверы. Арганізатар і ўдзельнік традыц.маст. выставак у г. Саўт-Рывер. Адказвала за маст. праграму бел. фестываляў у штаце Нью-Джэрсі (1976, 1977, 1979). Член кіраўніцтва Згуртавання беларускіх мастакоў і ўмельцаў у Саўт-Рыверы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМАНЬКО́ (Яўген Міхайлавіч) (н. 25.8.1945, в. Заполле Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. хімік-аналітык. Д-рхім.н. (1994), праф. (1996). Скончыў БДУ (1969), дзе і працаваў (з 1992 заг. кафедры).З 2000 ген. дырэктар прадпрыемства «Унітэхпрам БДУ». Навук. працы па даследаванні экстракцыйных працэсаў розных тыпаў, механізмаў функцыянавання вадкасных і плёначных аніёнселектыўных электродаў на аснове вышэйшых чацвярцічных амоніевых асноў. Арганізаваў вытв-сць дыягнастычных матэрыялаў, неабходных для мед. біяхім. даследаванняў.
Тв.:
Экстракция гомологов и их энергии гидратации (у сааўт.) // Журн. физ. химии. 1987. Т. 61, №4;
Пленочный хлоридселективный электрод на основе трихлормеркуриата тринонилоктадециламмония (разам з С.В.Ламака, В.Л.Ламакам) // Журн. аналитич. химии. 2000. Т. 55, №4.