страта дыэлектрыкам ізаляцыйных уласцівасцей пад уздзеяннем эл. поля. У цвёрдых дыэлектрыках суправаджаецца ўтварэннем праводнага (прабойнага) канала і мае неабарачальны характар. Газы (поўнасцю) і вадкасці (часткова) аднаўляюць свае дыэл. ўласцівасці пасля прабою.
Асн. характарыстыкі: эл. трываласць (найменшая напружанасць эл. поля, пры якой адбываецца П.д.) і прабіўное напружанне (найменшае напружанне на дыэлектрыку, якое вядзе да прабою). Адрозніваюць цеплавы і эл. П.д. Цеплавы прабой абумоўлены парушэннем раўнавагі паміж выдзеленай і адведзенай цяплотамі, у выніку чаго павялічваецца т-ра дыэлектрыка. Рост т-ры ў сваю чаргу вядзе да павелічэння электраправоднасці ўзору і працэс набывае лавінападобны характар. Эл. трываласць дыэлектрыка змяншаецца з ростам т-ры навакольнага асяроддзя і таўшчыні ўзору. Электрычны прабой абумоўлены ўтварэннем электроннай лавіны. Эл. трываласць слаба залежыць ад т-ры і павялічваецца з памяншэннем таўшчыні ўзору.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯ́ТНІЦКІ (Мітрафан Яфімавіч) (3.7.1864, с. Аляксандраўка Варонежскай вобл., Расія — 21.1.1927),
рускі збіральнік і выканаўца нар. песень. Засл. арт. Рэспублікі (1925). Вучыўся ў духоўным вучылішчы ў Варонежы, браў урокі спеваў у Л.Абразцова, К.Эверардзі. З 1903 чл.Муз.-этнагр. камісіі пры Маскоўскім т-ве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Выконваў рус.нар. песні ў канцэртах камісіі. Вёў навук.-этнагр. работу. Запісваў песні з голасу і пры дапамозе фанографа (каля 400 песень пераважна варонежскіх; частковаапубл. ў 1904 і 1914). У 1910 стварыў хор з нар. спевакоў Варонежскай і Разанскай губ. (з 1927 хор яго імя, гл.Рускі народны хор імя М.Я.Пятніцкага). У 1921—25 выкладаў спевы ў студыі МХТ. Сабраў вял. калекцыю нар. інструментаў і касцюмаў.
Літ.:
Казьмин П.М. Страницы из жизни М.Е.Пятницкого. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАШКО́ВІЦКІ ЗА́МАК.
Існаваў у 16 ст. ў г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. Упершыню згадваецца ў інвентары Радашковіч за 1549. Размяшчаўся паміж 2 ставамі, утворанымі на рэках Гуйка і Вязынка, на «капцы сыпаным», і формай нагадваў няправільны чатырохвугольнік. З усіх бакоў замак акружала вада. У замку было 5 вежаў (у т. л. вежа-брама), звязаных паміж сабой сценамі (гароднямі). Адна вежа месцілася асобна на падворку. Сярод узбраення Р.з. ў інвентары згадваюцца гарматы, гакаўніцы, ручніцы, аркебузы, кіі. Былі таксама запасы свінцу, пораху і інш. Перад замкам размяшчаліся арсенал, 2 млыны, сядзібны дом, лазня, бровар і інш.гасп. пабудовы. У інвентары адзначана, што Р.з. «добрага будованья, не гнилого». Цяпер замчышча часткова разбурана і занята сучаснай забудовай.
Літ.:
Ткачоў М.А. Абарончыя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII стст. Мн., 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЧКА (Digitaria),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 350 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ў цеплаўмераных абласцях. На Беларусі 4 віды Р.: егіпецкая (D. aegyptiaca), звычайная, або лінейная (D. ischaemum), крывава-чырвоная (D. sanguinalis) і раснічастая (D. ciliaris). Трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.
Шмат-, радзей аднагадовыя травы выш. 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некат. культывуюць у Паўд.-Усх. Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома ідзе на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧНЫ́Я МАШЫ́НЫ,
механізаваны (з убудаваным рухавіком) інструмент, які пры рабоце поўнасцю або часткова ўтрымліваецца аператарам. Для прывядзення ў дзеянне рабочага органа карыстаюцца пнеўматычным, эл., радзей гідраўл. прыводам ці рухавіком унутр. згарання, парахавым зарадам.
Паводле прызначэння адрозніваюць Р.м.: дрэва- і металарэзныя (гл.Дрэварэзальны інструмент, Металарэзны інструмент), свідравальныя (дрылі), рэзьбанаразныя і закручвальныя (рэзьбанаразны інструмент, гайка-, шурупа-, шпілька-, муфтавёрты і інш.), шліфавальныя (для шліфавання, паліравання і зачысткі паверхняў), пілы (нажоўкі, дыскавыя, ланцуговыя пілы і інш.), нажніцы (дыскавыя, рычажныя, высечныя і інш.), малаткі (адбойныя малаткі, рубачныя, зачышчальныя, кляпальныя, цвіка- і скобазабіўныя і інш.), фрэзерныя (для ўтварэння пазоў, гнёздаў, розных паглыбленняў у метал., драўляных, пластмасавых ці інш. вырабах).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВЕ́ЦКІЯ АСТРАВЫ́,
група астравоў у Белым м., пры ўваходзе ў Анежскую губу, у Архангельскай вобл. Расіі. Пл. 347 км². Складзены з 6 а-воў: Салавецкі, Анзерскі, Вял. і Мал. Муксалма, Вял. і Мал. Заяцкія. Берагавыя лініі моцна зрэзаныя. Складзены з гранітаў, гнейсаў. Рэльеф узгорысты, выш. да 107 м (г. Галгофа на в-ве Анзерскі). Каля 500 азёр, частка якіх злучана каналамі. Хваёвыя лясы, часткова забалочаныя. На Салавецкім в-ве размешчаны ансамбль Салавецкага манастыра (засн. ў 15 ст.). Каля яго, а таксама на інш. астравах размешчаны былыя скіты, культавыя, жылыя і гасп. пабудовы 16—19 ст. У 1923—39 на С.а. размяшчаліся Салавецкія лагеры асобага прызначэння (у 1937 перайменаваны ў Салавецкую турму асобага прызначэння). Гіст.-культ. і прыродны ансамбль С.а. уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАВУГЛЯРО́Двугляроду дысульфід,
злучэнне серы з вугляродам, CS2.
Бясколерная вадкасць з прыемным пахам, шчыльн. 1263 кг/м³ (20 °C), tкіп 46,24 °C. На святле часткова раскладаецца, таму жаўцее і пачынае смярдзець. Сумесь пары С. з паветрам (1,25—50% С. па аб’ёме) выбухованебяспечная (захоўваюць С. пал слоем вады). Дрэнна раствараецца ў вадзе; неабмежавана змешваецца з дыэтылавым эфірам, этанолам, хлараформам, добра растварае тлушчы, алеі, смолы, каўчукі, серу, фосфар, ёд. Пры награванні (t > 150 °C) раскладаецца вадой з вылучэннем серавадароду. У прам-сці атрымліваюць узаемадзеяннем пары серы з метанам (прыродным газам) пры 500—700 °C у прысутнасці сілікагелю або з драўняным вугалем пры 750—1000 °C. Выкарыстоўваюць у вытв-сці віскозы і фунгіцыдаў, для вулканізацыі каўчуку, як растваральнік, экстрагент. Атрутны, пашкоджвае нервовую і сардэчна-сасудзістую сістэмы; ГДК у атм. паветры 0,005 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сту́дня ‘калодзеж’ (ТСБМ, Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Гарэц., Сцяшк., Федар. 4, Сл. ПЗБ), сту́ння ‘тс’ (навагр., ДАБМ, камент., 807), сту́льня, сту́лня ‘тс’ (Сцяшк.; ваўк., ДАБМ, камент., 806). Заходне- і часткова ўсходнеславянскае: укр.дыял.сту́дня, польск.studnia ‘калодзеж’, ст.-польск. ‘крыніца’, в.-луж.studnja, н.-луж.studńa, чэш.studna, славац.studňa. Прасл.дыял.*studьńa, дэрыват ад прасл.*studъ, параўн. чэш.stud, рус.дыял.студ, ц.-слав.стоудъ ‘холад; сцюжа’, ст.-слав.стоудень ‘халодны’, гл. Борысь, 585; Махэк₂, 589–590. Шустар-Шэўц (1369) лічыць вытворным ад дзеяслова *studiti ‘студзіць’. У беларускай і ўкраінскай, хутчэй за ўсё, запазычанне з польскай, паводле суфіксацыі, лінгвагеаграфіі (абмежаваны паўночна-заходні арэал, гл. ДАБМ, к. 241) і з-за адсутнасці ў беларускага слова значэння ‘крыніца’, параўн. студзень3.
1. Зрабіць чыстым (адтуліну, паглыбленне і пад. у чым‑н.). [Туравец] атрос пясок, які насыпаўся за каўнер, прачысціў вушы...Мележ.Багдан спыніў работу, прачысціў рубанак і прысеў на дошку ў чаканні.Дуброўскі.// Вызваліць ад чаго‑н. пэўную прастору; расчысціць. Прачысціць дарожку ад снегу. □ І больш чым на вярсту тады Прачысціў ён [вадзіцель] дарогу.Смагаровіч.
2.Часткова высякаючы, зрабіць больш рэдкім (лес, зараснік і пад.). Прачысціць сад. Прачысціць яблыні. Прачысціць лес.
3.перан.; і каго. Прабраць за што‑н. Я падумваў ужо аб парадку сходу, на якім патрэбна будзе прачысціць Міколу за марнатраўства грамадскіх сродкаў.Нядзведскі.Прачысцілі яго [нарыхтоўшчыка] на сходзе, Яшчэ вымову Запісалі ў пратакол.Корбан.
4. і без дап. Чысціць некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БАРТАШЭ́ВІЧ ((Bartoszewicz) Юльян) (17.1.1821, г. Бяла-Падляска, Польшча — 5.11.1870),
польскі гісторык, літаратуразнавец. Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1838—42 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, пазнаёміўся з Я.Баршчэўскім і памагаў яму ў рэдагаванні альманаха «Niezabudka» («Незабудка»). У 1840—60-я г. рэдагаваў газ. «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі веснік»), «Kronika wiadomości krajowych і zagranicznych» («Хроніка мясцовых і замежных паведамленняў»), у якіх змяшчаў і карэспандэнцыі з Беларусі. Аўтар прац «Каралевічы-біскупы» (1851), «Арцыбіскупы і прымасы» (1858—68), «Польскія гетманы» (1860—66), «Першапачатковая гісторыя Польшчы» (т. 1—4, 1878—79). У «Гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—2, 2-е выд., 1877) даў звесткі і пра стараж.бел. л-ру. На бел. матэрыяле часткова заснаваны яго працы «Выдатныя польскія дзеячы XVIII ст.» (т. 1—3, 1853—56) і «Гістарычныя і літаратурныя даследаванні» (т. 1—3, 1880—81).