Кніжн. Погляды і паводзіны філістэра; абывацельская коснасць і ханжаства. Ф. Энгельс рэзка асуджае ўсякае праяўленне ў літаратуры мяшчанскай абмежаванасці, пошласці, філістэрства, баязлівага пакланення тым, хто мае ўладу.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хорт, харта, М ‑рце, м.
Паляўнічы сабака з доўгай вострай мордай, доўгімі тонкімі нагамі і гладкай поўсцю. Тым часам у дзверы вытыркнуліся.. морды двух хартоў — тонкіх, як вужакі, сагнутых дугою.Гарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чака́льны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з чаканнем; які выражае чаканне; насцярожаны. Чакальная тактыка. Чакальная поза. □ Клопікаў .. глядзеў на Вейса тым чакальным і лагодным позіркам, якім глядзяць на гаспадара добрыя спраўныя сабакі.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чатырохвуго́льны, ‑ая, ‑ае.
Які мае чатыры вуглы, у форме чатырохвугольніка. Камень застаўся ў руках у хлопчыка, а на тым месцы, дзе ён толькі што сядзеў, у сцяне чарнела чатырохвугольная дзірка.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шалпатлі́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Тое, што і шалпаткі. Чайка тым часам вырашыла адпачыць, — сышла на павароце са стрыжня і асцярожненька, ціха, нібы нават хітра ткнулася носам у шалпатлівы гушчар трысця.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Адхлу́п ’адпачынак, перадышка’, адхлупіць ’зрабіцца лягчэй’ (Яўс.). Параўн. адхлын (гл.) у тым жа значэнні, што і адхлуп.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заключа́ццаканц. (быць сутнасцю чаго-н.) bestéhen*vi (у чым-н. in D);
спра́ва заключа́ецца ў тым… es geht um…, es hándelt sich darúm…; es kommt daráuf an…; гл. палягаць
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
АНАЛІТЫ́ЧНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя, значэнне якой у кожным пункце яе вобласці вызначэння роўнае суме ступеннага шэрага, які збягаецца ў некаторым наваколлі гэтага пункта. Да аналітычнай функцыі адносяцца: рацыянальная функцыя, паказнікавая функцыя, лагарыфмічная функцыя, трыганаметрычныя функцыі, адваротныя трыганаметрычныя функцыі, іх разнастайныя кампазіцыі, а таксама функцыі, адваротныя да гэтых кампазіцый. Існуюць аналітычныя функцыі аднаго або некалькіх рэчаісных ці камплексных пераменных. Функцыя 𝑓(z) аднаго комплекснага пераменнага z=x+iy наз. аналітычнай функцыяй у пункце z0, калі ў некаторым наваколлі h гэтага пункта існуе канечная вытворная
(дыферэнцыравальнасць функцыі), што мае месца ў тым і толькі ў тым выпадку, калі выконваецца ўмова Кашы—Рымана
, дзе . Асновы тэорыі аналітычнай функцыі былі закладзены А.Кашы, Б.Рыманам і К.Веерштрасам, С.В.Кавалеўскай і інш. На Беларусі даследаванні па тэорыі аналітычнай функцыі пачаліся ў 1930-я г. ў БДУ (М.В.Ламбін, М.Л.Лукомская), з 1960-х г. праводзяцца ў АН, БДУ і інш.ВНУ рэспублікі (Ф.Дз.Гахаў, Э.І.Звяровіч і інш.). Аналітычныя функцыі маюць шматлікія дастасаванні ў матэм. аналізе (вылічэнне вызначаных інтэгралаў), у геаметрыі (канформныя адлюстраванні), у тэорыі пругкасці, гідрадынаміцы, электрадынаміцы і інш. навуках. Гл. таксама Кашы інтэграл, Кашы тэарэма.
Літ.:
Маркушевич А.И. Теория аналитических функций. Т. 1—2. М., 1967—68;
Шабат Б.В. Введение в комплексный анализ. Ч. 1—2. 3 изд. М., 1985;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУНКТУА́ЦЫЯ (позналац. punctuatio ад лац. punctum кропка),
1) сістэма знакаў прыпынку і правіл іх выкарыстання; пастаноўка знакаў прыпынку ў тэксце.
2) Практычная лінгвістычная дысцыпліна, якая вывучае асновы (прынцыпы) пастаноўкі знакаў прыпынку, іх фарміраванне і развіццё.
Знакі прыпынку паказваюць на сэнсавыя адносіны паміж часткамі выказвання, дапамагаюць правільна чытаць і разумець пісьмовы тэкст. Пастаноўка знакаў прыпынку заснавана на сэнсавым, структурна-грамат. (сінтакс.) і інтанацыйным прынцыпах, якія звычайна сумяшчаюцца з перавагай сэнсавага. Так. пастаноўка паміж ч. бяззлучнікавага сказа коскі або працяжніка ці двукроп’я поўнасцю залежыць ад семантыкі сказа, тых сэнсавых адносін, што ўстанаўліваюцца паміж яго часткамі. У сказе «У гэтым годзе добра родзіць: дождж і сонца ў госці ходзяць» (Я.Пушча) двукроп’ем абазначаны прычынна-выніковыя адносіны паміж ч. бяззлучнікавага складанага сказа з паказаннем на прычыну ў 2-й яго частцы; «У гэтым годзе добра родзіць, дождж і сонца ў госці ходзяць» — коска паказвае пералічэнне. Пры рознай П. гэты сказ па-рознаму чытаецца і чуецца: двукроп’е як знак большай выяўленчай сілы абазначае працяглую паўзу. Аднак у любым выпадку знак прыпынку паказвае на сінтакс. структуру сказа, аддзяляе (выдзяляе) яго часткі. Нарматыўнасць П., аднолькавае разуменне знакаў прыпынку мае вял.сац. значэнне: садзейнічае лепшым зносінам паміж тым, хто піша, і тым, хто чытае.
Літ.:
Яўневіч М.С., Сцяцко П.У. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. 2 выд.Мн., 1980;
Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 3 выд.Мн., 1982. Клюсаў Г.Н. Асновы і нормы сучаснай беларускай пунктуацыі Б.м., 1993.