метад вызначэння каардынат пунктаў мясцовасці па фотаздымках. Выкарыстоўваецца для згушчэння апорнай геадэзічнай сеткі з мэтай забеспячэння здымкаў апорнымі пунктамі для складання тапаграфічных карт і вырашэння інж. задач. Бывае прасторавая (вызначаюцца 3 каардынаты пунктаў) і планавая (2 каардынаты).
Прасторавая Ф. — стварэнне мадэлей мясцовасці па стэрэапары фотаздымкаў паводле маршрутаў (маршрутная і блочная Ф.), якія злучаюцца ў агульную сістэму праз выбраныя пункты ў зонах перакрыцця здымкаў. Па гэтых жа пунктах арыентуецца агульная мадэль мясцовасці адносна геад. сістэмы каардынат. Прасторавую Ф. развіваюць аналагавым спосабам на стэрэафотаграмметрычных прыладах, аналітычным — на стэрэакампаратарах з выкарыстаннем ЭВМ, у выніку чаго атрымліваюць каардынаты пунктаў сеткі згушчэння. Найб. дакладны для прасторавай Ф. спосаб звязак, засн. на сумесным ураўненні фотаграмметрычных і геад. вымярэнняў і паказанняў прылад на борце здымачнага самалёта. У планавай Ф. выкарыстоўваецца ўласцівасць аэраздымка як цэнтральнай праекцыі, паводле якой можна пазбегнуць скажэнняў за рэльеф і нахіл здымка. Каардынаты вылічваюць аналітычным і графічным спосабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫЯ ЎПРАЎЛЕ́ННІў Заходняй Беларусі,
паўнамоцныя органы ўлады, створаныя ў вер. 1939 на вызваленых Чырв. Арміяй землях Зах. Беларусі, таксама ў зах.пав. Беластоцкага ваяв., Астралэнцкім і Востраў-Мазавецкім пав. Варшаўскага ваяв. Выконвалі функцыі часовай адміністрацыі на працягу вер. 1939—1-й пал. 1940. Ствараліся паводле пастановы ваен. савета Бел. фронту ад 16.9.1939 і загаду камандуючага фронтам М.П.Кавалёва ад 19.9.1939. Як правіла, у іх уваходзілі па аднаму прадстаўніку ад Чырв. Арміі (палітработнік), Наркамата ўнутр. спраў, а таксама прадстаўнікі рабочых, інтэлігенцыі, сял. к-таў, партыз. атрадаў; зрэдку ўключаліся і б. члены КПЗБ. З 2.10.1939 важнай паліт. задачай Ч.у. стала арганізацыя мерапрыемстваў у сувязі з выбарамі ў Народны сход Заходняй Беларусі. Многія з прадстаўнікоў Ч.у. былі выбраны яго дэпутатамі і галасавалі за ўстанаўленне сав. улады і ўваходжанне Зах. Беларусі ў склад БССР. Ч.ў. сваімі практычнымі дзеяннямі (нацыяналізацыя прам-сці, банкаў і гандл. прадпрыемстваў, стварэнне калгасна-саўгаснай сістэмы) стварылі падмурак для пераводу эканомікі краю на сацыяліст. лад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАКУ́РАЎ Сяргей Каюмавіч (н. 1.1.1941, Масква),
расійскі акцёр. Нар.арт. Расіі (1991). Скончыў тэатр. вучылішча пры Цэнтр. дзіцячым т-ры (1964). Працаваў у т-рах Масквы, у 1978—87 у драм. т-ры імя Станіслаўскага. Акцёр адкрытага тэмпераменту, яго ігра адметная псіхал. глыбінёй, драм. напружанасцю. Сярод роляў: Аляксандраў («Жывы труп» Л.Талстога), Іванаў («Іванаў і іншыя» паводле А.Чэхава), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Сірано («Сірано дэ Бержэрак» Э.Растана), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра), Ён («Маналог пра шлюб» Э.Радзінскага), Сяргей Нячаеў, Трушнікаў («Не быў..., не знаходзіўся..., не ўдзельнічаў...», «Партрэт для першай паласы» Ю.Макарава) і інш. З 1967 здымаецца ў кіно: «Свой сярод чужых, чужы сярод сваіх» (1974), «Сібірыяда», «Смак хлеба» (абодва 1979), «Ратаўнік» (1980), «Армавір!», «Божае стварэнне» (абодва 1991), «Эскадрон» (1992), «Адзін пасярэдзіне Расіі» (1994), «Журавіны ў цукры» (1995), «Пан Тадэвуш» (1999), «Тайны палацавых пераваротаў» (2000), «Дзікунка» (2001) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЕВА Жанна Віктараўна (н. 8.7.1965, г. Светлагорск Гомельскай вобл.),
бел. артыстка балета. Засл. арт. Беларусі (2001). Скончыла Бел. харэаграфічнае вучылішча (1983). З 1983 артыстка Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Выконвае вядучыя партыі ў балетах сучаснага, у т. л.нац., а таксама класічнага рэпертуару: Рагнеда [«Страсці» («Рагнеда») А.Мдывані], Раўнівая жонка («Кругаверць» А.Залётнева), Маша, Адэта, Блакітная птушка, Дзяўчына [«Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Серэнада» (на муз.) П.Чайкоўскага], Джульета («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Дзева-выбранніца, Нявеста («Вясна свяшчэнная», «Пацалунак феі» І.Стравінскага), Каханая («Карміна Бурана» на муз. К.Орфа), Кармэн («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Дзяўчына («Балеро» на муз. М.Равеля), Ева («Стварэнне свету» А.Пятрова), Медора і Гюльнара («Карсар» А.Адана), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева і «Прывал кавалерыі» І.Армсгеймера), Вакханка («Вальпургіева ноч» з оперы «Фауст» Ш.Гуно), Іпаліта («Сон у летнюю ноч» на муз. Ф.Мендэльсона), мазурка («Шапэніяна» на муз. Ф.Шапэна), Радысачка («Чыпаліна» К.Хачатурана) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Зда́рыцца ’адбыцца’. Укр.уст.зда́ритися ’ўдавацца’ (Жэлях.), польск.zdarzyć się ’адбыцца’, н.-луж.zdariś se ’ўдавацца’, чэш.zdařiti se, славац.zdariť sa. Традыцыйнае тлумачэнне ад darъ < dati (Бернекер, 1, 179; Брукнер, 649; Голуб-Копечны, 434) з улікам чэш. разм. прывітання na zdar ’на шчасце, на здароўе’ выклікае семантычныя цяжкасці — перш за ўсё значэнне прэфікса, складаны шлях утварэння zdar (da‑ti > darъ > dariti > sъdariti > sъdarъ?), няпоўную вытлумачальнасць семантыкі ў цэлым. На гэта звярнуў увагу Зубаты (I, 1, 131–138), прапануючы сувязь з іншым *dar‑, якое прадстаўлена ва ўдар, ударыць (паводле Фасмера, 4, 149, да драць, гл.), што падтрымлівае Махэк₂, 110–111. Гэта, аднак, не рашае праблемы. Магчыма, трэба шукаць яе рашэння ў суадносінах з карнямі, што маюць значэнне ’тварыць’. Магчыма, zьdariti (’стварыцца’ >) ’адбыцца’ < zьdarъ ’стварэнне’ < zьdati ’тварыць’ (< ’будаваць’ < ’ляпіць’). Пра корань гл. здань. Іншае тлумачэнне праз суадноснасць з і. е. *dher‑, *dherǝ‑ ’трымаць’ (Покарны, 1, 253), прадстаўленым літ.derė́ti ’быць патрэбным’, darýti ’рабіць’, лат.derêt, darît ’тс’; семантычны ход: ’атрымацца’ > ’адбыцца’ ці ’зрабіцца’ > ’адбыцца’. Патрэбны далейшыя даследаванні.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛУКАШЭ́НКА Аляксандр Рыгоравіч (н. 30.8.1954, г.п. Копысь Аршанскага р-на Віцебскай вобл.). Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Скончыў гіст.ф-т Магілёўскага пед. ін-та (1975),
Беларускую с.-г. акадэмію (1985). У 1975—77, 1980—82 праходзіў службу ў пагранічных войсках і ва Узбр. Сілах СССР. У 1977—78 на камсамольскай і сав. рабоце ў Магілёве. У 1978—80 адказны сакратар Шклоўскай раённай арг-цыі т-ва «Веды». З 1982 на адказных пасадах у аграпрамысловым комплексе. У 1990—94 дэпутат Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. Узначальваючы камісію Вярх. Савета па вывучэнні дзейнасці камерцыйных структур, створаных пры органах дзярж. кіравання (камісія па барацьбе з карупцыяй, крас. 1993 — ліп. 1994), зарэкамендаваў сябе як непрымірымы праціўнік карупцыі, як прадстаўнік новай генерацыі палітыкаў са сваёй цвёрдай і паслядоўнай пазіцыяй па галоўных кірунках рэфармавання і дэмакратызацыі бел. грамадства. 10.7.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Пачаў ажыццяўляць актыўную ўнутраную і знешнюю палітыку Рэспублікі Беларусь. Паслядоўна адстойвае курс на кансалідацыю грамадства, дзярж. ўздзеянне на эканам. і сац. пераўтварэнні, вывад краіны з эканам. і сац.-паліт. крызісу, развіццё нац. культуры і навукі, паляпшэнне дабрабыту народа, умацаванне бел. дзяржаўнасці. Яму належыць ініцыятыва выпрацоўкі новага стратэгічнага кірунку на развіццё сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі. Па яго ініцыятыве праведзены рэферэндум 14.5.1995, на якім большасць насельніцтва Рэспублікі Беларусь адобрыла ідэю інтэграцыі з Расіяй, выказалася за новую дзярж. сімволіку, наданне рус. мове роўнага статуса з беларускай; на рэферэндуме 24.11.1996 — за стварэнне замест Вярх. Савета двухпалатнага парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, інш. змены ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994. Ініцыятар падпісання Дагавораў аб стварэнні Супольнасці (2.4.1996) і Саюза (2.4.1997) Беларусі і Расіі. Выбраны старшынёй Вышэйшага Савета Саюза Беларусі і Расіі. 8.12.1999 разам з Прэзідэнтам Рас. Федэрацыі падпісаў Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Разам з кіраўнікамі інш. дзяржаў на саміце АБСЕ у Стамбуле падпісаў Хартыю еўрапейскай бяспекі (19.11. 1999). Развіваючы інтэграцыю, Л. адначасова ўмацоўвае суверэнітэт, нац. незалежнасць Рэспублікі Беларусь, праводзіць шматвектарную знешнюю палітыку ў развіцці сяброўскіх адносін і супрацоўніцтва з усімі краінамі свету, актывізуе ўдзел Рэспублікі Беларусь у міжнар. арг-цыях. Выступае за стварэнне бяз’ядзернай зоны ў Цэнтр. і Усх. Еўропе, супраць пашырэння НАТО на Усход. Л. з’яўляецца Галоўнакамандуючым Узбр. Сіламі Рэспублікі Беларусь, узначальвае Савет Бяспекі. У 1995 абраны ганаровым акадэмікам Расійскай акадэміі сацыяльных навук, у маі 1997 — прэзідэнтам Нац. алімпійскага камітэта Беларусі. У 1997 яму прысуджана Міжнар. прэмія імя М.А.Шолахава.
Літ.:
Александр Лукашенко — Президент Республики Беларусь. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУКО́ВА-ТЭХНІ́ЧНЫ ПРАГРЭ́С (НТП),
працэс бесперапыннага ўзаемазвязанага, паступальнага развіцця навукі і тэхнікі, які праяўляецца ў пастаянным уздзеянні навук. ідэй (адкрыццяў і ведаў) на ўзровень удасканалення сродкаў і прадметаў працы, тэхналогіі і арг-цыі вытв-сці. Ажыццяўляецца ў форме паступовага эвалюцыйнага ўдасканалення матэрыяльнай вытв-сці і яго навук.-тэхн. асноў або ў форме карэннага якаснага пераўтварэння вытв. сіл на базе выкарыстання прынцыпова новых навук. і тэхн. дасягненняў, што забяспечваюць пераход да больш прагрэс. этапу развіцця грамадскай вытв-сці; мае рэв. характар развіцця і прымае форму навукова-тэхнічнай рэвалюцыі. У рэальных працэсах развіцця грамадства эвалюцыя і рэвалюцыя — неабходныя ўзаемазвязаныя формы (роўныя кампаненты) НТП. Эвалюцыя падрыхтоўвае рэвалюцыю і стварае для яе неабходныя ўмовы, а рэвалюцыя адкрывае якасна новыя магчымасці эвалюцыі, садзейнічае яе далейшаму развіццю.
Навука і вытв-сць пачалі збліжацца ў 16—18 ст., калі развіццё гандлю, мараплавання, мануфактурнай вытв-сці і інш. патрабавалі тэарэт. і эксперым. вырашэння практычных задач; 2-1 яе этап звязаны з машыннай вытв-сцю ў канцы 18 ст., калі навука і тэхніка ўзаемна стымулявалі паскораныя тэмпы развіцця. Бурнае развіццё навукі з канца 19 ст. і ў 20 ст. прывяло да значных адкрыццяў, што стала пачаткам новага кірунку НТП. Хуткае развіццё і практычнае выкарыстанне эл. энергіі, стварэнне рухавіка ўнутр. згарання, рост хім. і нафтахім. прам-сці, укараненне новых тэхналогій, выкарыстанне энергіі атамнага ядра, атрыманне штучных алмазаў, вынаходства і развіццё ЭВМ, асваенне космасу і інш.
Асн. кірункі НТП: комплексная аўтаматызацыя і камп’ютэрызацыя вытв-сці; пошук новых крыніц энергіі, стварэнне новых сродкаў транспарту і сувязі, асваенне новых тэхналогій, у т. л. біятэхналогій. Многія кірункі НТП цесна ўзаемазвязаны, іх размежаванне ўмоўнае. Затраты на НТП пастаянна павялічваюцца і ў эканамічна развітых краінах складаюць значную долю валавога ўнутр. прадукту. Усё большае значэнне набывае павышэнне эфектыўнасці выкарыстання навукова-тэхнічнага патэнцыялу.
На Беларусі НТП развіваўся ў непасрэднай сувязі з развіццём мануфактурнай і машыннай вытв-сці, прамысл. пераваротам 19 — пач. 20 ст.; яго тэмпы паскорыліся ў ходзе індустрыялізацыі ў 1930-я г. і асабліва ў 2-й пал. 20 ст., калі ўзніклі новыя галіны вытв-сці: аўтамабіле-, трактара-, прыладабудаванне, электра-, радыётэхнічная, электронная, хім., нафтаперапрацоўчая і інш.прам-сць. Паводле Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай навукова-тэхнічнай палітыкі» ў бюджэце краіны ўстанаўліваецца ліміт агульных расходаў на навук.-тэхн. дзейнасць і нарматыў фінансавання фундаментальных і пошукавых даследаванняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСПЕРТЫ́ЗЫ МЕ́ДЫКА-САЦЫЯ́ЛЬНАЙ І РЭАБІЛІТА́ЦЫІ НДІМіністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1973 на базе Бел.н.-д. лабараторыі экспертызы працаздольнасці і арганізацыі працы інвалідаў (дзейнічала з 1967). Галаўная арг-цыя па выкананні дзярж.рэсп. і галіновых праграм па папярэджанні інваліднасці і рэабілітацыі інвалідаў. У складзе ін-та: 3 лабараторыі медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі (пры наступствах тэрапеўтычных, неўралагічных і артапеда-траўматалагічных захворванняў); лабараторыі медыка-сац. праблем дзяцей-інвалідаў, псіхал. праблем рэабілітацыі, клініка-фізіялагічных метадаў даследавання, эпідэміялогіі прафілактыкі інваліднасці, медыка-сац. праблем пажылых асоб, арганізац.-метадычных праблем санаторна-курортнага лячэння; аддзел навук.-тэхн. інфармацыі і аргработы. У клініцы ін-та са стацыянарам на 260 ложкаў функцыянуюць 5 рэабілітацыйна-экспертных аддзяленняў, а таксама кансультацыйна-паліклінічнае аддзяленне, аддзяленні лячэбнай фізкультуры, псіхатэрапіі, працатэрапіі, функцыянальнай дыягностыкі і інш.
Асн. кірункі даследаванняў: распрацоўка навукова абгрунтаваных крытэрыяў ацэнкі парушэнняў і абмежаванняў працаздольнасці пры назалагічных формах захворванняў; распрацоўка крытэрыяў адбору на розныя этапы рэабілітацыі (стацыянарны, амбулаторна-паліклінічны, санаторны); мед. рэабілітацыя хворых і інвалідаў з вісцэральна-метабалічнымі, статадынамічнымі і сенсорнымі парушэннямі; распрацоўка мед. асноў і стварэнне новых тэхналогій рэабілітацыі пасля высокатэхнал. і аператыўных умяшанняў (аперацыі на сэрцы і сасудах, трансплантацыі органаў, нейрахірургічныя аперацыі і інш.); распрацоўка крытэрыяў вызначэння паказанняў для прафес. дзейнасці інвалідаў 1-й, 2-й і 3-й груп і пераліку прафесій, даступных для прац. занятасці інвалідаў; распрацоўка аўтаматызаванай сістэмы ўліку і аналізу дзейнасці рэабілітацыйных аддзяленняў; стварэннеРэсп. рэгістра дзяцей-інвалідаў. Распрацаваныя ў ін-це новыя падыходы і сучасныя тэхналогіі комплекснай рэабілітацыі хворых і інвалідаў дазволілі захаваць і аднавіць працаздольнасць і эканам. самастойнасць у 1/3 хворых з рухальнымі, маўленчымі, кардыярэспіраторнымі і слыхавымі парушэннямі. Пры ін-це дзейнічае клінічная ардынатура (дзённая і завочная формы навучання), вядзецца падрыхтоўка навук. кадраў; на яго базе працуе кафедра медыка-сац. экспертызы і рэабілітацыі Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі; праводзяцца міжнар. канферэнцыі і семінары. Выпускаецца штогоднік навук. прац «Медыка-сацыяльная экспертыза і рэабілітацыя» (з 1999). Выдадзены працы: «Тыповыя індывідуальныя праграмы рэабілітацыі пры асноўнай інвалідызуючай паталогіі» (1999), «Асновы рэабілітацыі» В.Б.Смычка (2000), «Медыка-сацыяльная экспертыза і рэабілітацыя дзяцей з арганічнымі пашкоджаннямі цэнтральнай нервовай сістэмы» Смычка і Т.М.Бузянковай, «Рэабілітацыя і пратэзаванне інвалідаў пасля ампутацыі ніжніх канечнасцей» У.Т.Пуставойценкі і І.М.Волкава, «Тым, хто шукае шляхі да здароўя і самаўдасканалення» І.С.Гулько (усе 2003) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кампенса́цыя
(лац. compensatio)
1) аплата, узнагарода за што-н., пакрыццё якіх-н. выдаткаў, страт (напр. грашовая к. за нявыкарыстаны адпачынак);
2) мед. рэакцыя арганізма на пашкоджанне, пакрыццё функцый пашкоджанага органа або тканкі за кошт здаровых органаў і тканак (параўн.дэкампенсацыя);
3) псіх. аднаўленне парушанай раўнавагі псіхічных і псіхафізіялагічных працэсаў праз стварэнне процілегла накіраванай рэакцыі ці імпульсу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРАЗІ́ЛІЯ (Brasilia),
горад, сталіца Бразіліі. Размешчана ў цэнтр.ч. Бразільскага пласкагор’я, на беразе штучнага вадасховішча. 1596,3 тыс.ж. (1991, у межах Федэральнай акругі). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Лёгкая і харч.прам-сць. Ун-т.
Рашэнне пра буд-ва Бразіліі прынята Нац. кангрэсам Бразіліі ў 1955 з мэтаю выканання спец. параграфа канстытуцыі 1891 пра перанос сталіцы з Рыо-дэ-Жанейра ў пункт, блізкі да геагр. цэнтра краіны. Буд-ва пачата ў 1957. Афіц. перанос сталіцы адбыўся 21.4.1960.
Будаваўся з 1957 пад кіраўніцтвам арх. Л.Косты паводле яго ген. плана. Горад у плане нагадвае самалёт або птушку ў палёце (у «фюзеляжы» — цэнтр. плошчы з грамадскімі будынкамі, у «крылах» — жылыя раёны). На цэнтр. трохвугольнай пл. Трох улад размешчаны Палац урада, будынкі Нац. кангрэса і Вярх. суда; на беразе вадасховішча — Палац прэзідэнта (Палац Світання). Пабудаваны таксама сабор (1970), будынкі мін-ваў унутр. спраў (1966), узбр. сіл (1974) і інш.Гал. аўтар экспрэсіўных, пластычных і сімвалічных па форме грамадскіх будынкаў арх. О.Німеер. Стварэнне Бразіліі — смелы горадабуд. эксперымент, дзе выявіліся навізна і своеасаблівасць планіроўкі і забудовы, дакладнасць арганізацыі трансп. патокаў, удала выкарыстаны ландшафт.