клёв рыб. / хоро́ший, плохо́й клёв (ры́ба) до́бра, дрэ́нна бярэ́цца;

клёв щу́ка начина́ет весно́й шчупа́к пачына́е бра́цца вясно́й.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нерасці́лішча Месца, дзе нерастуе рыба (БРС). Тое ж не́расцішча, нерасце́лішча (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

лешч, ляшча, м.

Прэснаводная рыба сямейства карпавых з плоскім целам. Вільнуўшы некалькі разоў бліскучым хвастом, ля маёй лодкі вынырнуў шырокі, як дошка, лешч і лёг на бок. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Невялікая прэснаводная рыба сямейства карпавых. Цяпер па рацэ плылі плоткі і малыя акуні, вусцёркі і яшчэ нейкая дробязь. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склява́ць, склюю, склюеш, склюе; склюём, склюяце, склююць; зак., каго-што.

Клюючы, з’есці. Скляваць зерне. □ Вішанькі ў садочку Могуць пераспець, Вераб’і склююць іх... Корбан. / Пра рыбу. Рыба склявала чарвячка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лёд, лёду, ільду́ і (пасля галосных) льду, мн. ільды́ і (пасля галосных) льды, ільдо́ў (льдо́ў), м.

Вада, якая замерзла і перайшла ў цвёрды стан.

Палярныя льды.

Біцца як рыба аб лёд (разм.) — жыць у бядзе, дарэмна дабіваючыся лепшага.

|| памянш. лядо́к, -дку́, м.

|| прым. ледзяны́, -а́я, -о́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Жыро́ўка ’востраў’ (Яшкін). Параўн. рус. алан. жиро́вкарыба, што нерастуе ў месцы, дзе яна звычайна водзіцца’, жирови́ще ’месца, дзе жыруе рыба’. Відаць, першапачаткова не проста востраў, а такі, дзе адбываецца жыраванне (гл. жыр). Параўн. яшчэ жыраво.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ЛІНЬ (Tinca tinca),

рыба сям. карпавых атр. карпападобных. Пашыраны ў прэсных вадаёмах Еўразіі. На Беларусі трапляецца ўсюды, пераважна ў азёрах і поймавых вадаёмах.

Даўж. да 60 см, маса да 1 (рэдка да 7,5) кг. Цела шырокае і тоўстае з кароткім хваставым сцяблом, укрыта дробнай луской і густым слоем слізі. Спіна цёмна-зялёная, бакі бурыя з залацістым бляскам, плаўнікі цёмна-шэрыя. Корміцца доннымі беспазваночнымі і раслінамі. Аб’ект развядзення і промыслу.

Лінь.

т. 9, с. 271

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛЯТУ́ЧЫЯ РЫ́БЫ (Exocoetidae),

сямейства рыб атр. сарганападобных. 7 родаў, больш за 60 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных водах Атлантычнага, Індыйскага і Ціхага акіянаў. Трымаюцца чародамі.

Даўж. да 50 см. Грудныя плаўнікі размешчаны высока, доўгія і шырокія, прыстасаваны да планіруючага палёту над вадой (сродак ратавання ад драпежнікаў). Пралятаюць у паветры да 400 м на выш. да 10 м. Орган РУХУ — хваставы плаўнік. Планктафагі. Аб’ект промыслу.

Лятучая рыба хейлапагон.

т. 9, с. 432

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Залатая Рыба (сузор’е) 4/556—557 (карта), 597; 6/492

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)