КРУЦІ́ЛІНА (Ніна Іванаўна) (н. 30.7.1941, г.п. Павелец Скапінскага р-на Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі і прамянёвай тэрапіі. Д-рмед.н., праф. (1994). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1967). З 1978 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1992 заг. кафедры). Навук. працы па прамянёвай тэрапіі анкалагічных хворых, спосабах прафілактыкі і карэкцыі парушэнняў гемапаэза. Дзярж.прэмія Беларусі 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НЕН ((Lynen) Феадор Фелікс Конрад) (6.4.1911, г. Мюнхен, Германія — 6.8.1979),
нямецкі біяхімік. Чл.Герм. акадэміі даследчыкаў прыроды «Леапальдзіна» (1959) і Нац.АН ЗША (1962). Скончыў Мюнхенскі ун-т (1937). З 1945 дырэктар Ін-та хіміі клеткі імя М.Планка ў Мюнхене. Навук. працы па біяхіміі абмену рэчываў, акісленні тлустых кіслот у арганізме, актываванні ацэтату. Нобелеўская прэмія 1964 (разам з К.Блохам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Цярэнцій Сямёнавіч) (10.11.1895, с. Мальцава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 1994),
савецкі раслінавод, наватар с.-г. вытворчасці. Ганаровы акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1955). Аўтар новай сістэмы апрацоўкі глебы: глыбокага безадвальнага ўзворвання ў спалучэнні з паверхневай апрацоўкай і аптымальных тэрмінаў сяўбы. Дзярж.прэміяСССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́ЛІС ((Mullis) Кэры Бэнкс) (н. 28.12.1944, г. Ленар, ЗША),
амерыканскі біяхімік. Скончыў тэхнал.ін-т у Джорджыі (1966). З 1979 у карпарацыі «Цэтус» у г. Эмервіль, з 1986 у карпарацыі «Ксітронікс» у г. Сан-Дыега. Навук. працы па генетычнай інжынерыі. Распрацаваў метад полімеразнай ланцуговай рэакцыі — атрыманне неабмежаванай колькасці новых малекул ДНК з дапамогай ферменту ДНК-полімеразы. Нобелеўская прэмія 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКІ́ФАРАЎ (Аляксандр Сяргеевіч) (4.5.1926, с. Афанасава Краснахолмскага р-на Цвярской вобл., Расія — 29.5.1991),
расійскі хімік. Акад.АНСССР (1987, чл.-кар. 1981). Герой Сац. Працы (1971). Скончыў Маскоўскі ін-т сталі і сплаваў (1948). З 1977 ва Усесаюзным НДІ неарган. матэрыялаў. Навук. працы па радыяхіміі, тэхналогіі атрымання асабліва чыстых металаў, пытаннях аховы навакольнага асяроддзя. Ленінская прэмія 1962. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД ((Rowland) Шэрвуд) (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разам з М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разам з П.Крутцэнам, Маліна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛЬНІКАЎ (Уладзімір Аляксандравіч) (4.8.1924, г. Гусь-Хрустальны Уладзімірскай вобл., Расія — 22.9.1982),
бел. канструктар радыёэлектроннай апаратуры і выліч. тэхнікі. Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1952). З 1953 на Віцебскім з-дзе электравымяральных прыбораў, з 1963 дырэктар Брэсцкага электрамех. з-да. Распрацоўваў перыферыйныя прылады для АС ЭВМ, апаратуру для тэлеапрацоўкі даных і вылічальных комплексаў спец. прызначэння. Дзярж.прэміяСССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ПА ((Skupa) Іосеф) (16.1.1892, г. Страканіцы, Чэхія — 8.1.1957),
чэхаславацкі тэатр. дзеяч, акцёр, рэжысёр, мастак тэатра лялек. Нар.арт. Чэхаславакіі (1948). З 1916 мастак, лялькавод у Пльзенскім марыянетачным тэатры. У 1930 арганізаваў у Пльзене «Тэатр Спейбла і Гурвінека», гал. героі якога зроблены паводле эскізаў С. З 1945 выступаў у Празе. У 1933—57 прэзідэнт Міжнар. саюза лялечнікаў. Дзярж.прэмія Чэхаславакіі 1955.