РЭ́ЙНУО́ТЭР (Rainwater) Леа Джэймс (9.12.1917, г. Каўнсіл, штат Айдаха, ЗША — 31.5.1986),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1968). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1939). З 1939 у Калумбійскім ун-це (з 1952 праф., у 1951—53 і 1956—61 дырэктар Невіскай цыклатроннай лабараторыі). Навук. працы па нейтроннай спектраскапіі, ядз., нейтроннай і мезоннай фізіцы. Выказаў гіпотэзу аб несферычнасці ядзер з прычыны дэфармавання нейтронных абалонак цэнтрабежнымі сіламі (сфераідальная мадэль ядра Р.; 1950), якую ў 1953 пацвердзілі О.Н.Бор і Б.Р.Мотэльсан. Вызначыў масу µ+-мезона (разам з В.Л.Фітчам), вымераў радыусы ядзер з атамнымі нумарамі ад 13 да 83 і ўдакладніў значэнне радыуса пратона (1953). Удзельнічаў у стварэнні атамнай бомбы. Нобелеўскаяпрэмія 1975 (разам з Борам і Мотэльсанам).
Тв.:
Рус.пер. — Как возникла модель сфероидальных ядер // Успехи физ. наук. 1976 Т. 120, вып. 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́НТГЕ́Н (Röntgen) Вільгельм Конрад (27.3.1845, г. Рэмшайд, Германія — 10.2.1923),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай АН (1896). Вучыўся ў Вышэйшай тэхн. школе ў Цюрыху (1865—68), атрымаў ступень доктара ў Цюрыхскім ун-це (1868). Працаваў у розных ун-тах Германіі. У 1900—20 праф. Мюнхенскага ун-та і дырэктар Фіз. ін-та. Навук. працы па электрамагнетызме, фізіцы крышталёў, оптыцы і малекулярнай фізіцы. Выявіў магн. поле дыэлектрыка (1885), які рухаецца ў эл. полі (т.зв. рэнтгенаўскі ток), што мела важнае значэнне для стварэння электроннай тэорыі. Адкрыў рэнтгенаўскія прамяні і даследаваў іх уласцівасці (гл.Рэнтгенаўскае выпрамяненне), прапанаваў канструкцыю трубкі для атрымання рэнтгенаўскіх прамянёў і зрабіў першыя рэнтгенаўскія фотаздымкі. Нобелеўскаяпрэмія 1901 (першая сярод фізікаў).
Тв.:
Рус.пер. — О новом виде лучей. М.; Л., 1933.
Літ.:
Бобров Л.В. Тени невидимого света. М., 1964;
Гернек Ф. Пионеры атомного века: Пер. с нем. М., 1974.
французскі паэт; прадстаўнік групы «Парнас». Чл.Франц. акадэміі (з 1881). Вывучаў права і дакладныя навукі ў Парыжскім ун-це. Як пісьменнік фарміраваўся пад уплывам рамантыкаў. Вядомасць прынёс першы зб. «Стансы і вершы» (1865). Зб-кі «Адзінота» (1869), «Дарэмная пяшчота» (1875), паэма «Лёсы» (1872) адметныя пластычнасцю вобразаў, жывапіснасцю, філас. праблематыкай. У працяг ант. традыцыі (пераклаў 1-ю ч. паэмы Лукрэцыя «Аб прыродзе рэчаў», 1869) напісаў філас.-алегарычныя паэмы «Справядлівасць» (1878) і «Шчасце» (1888), у рэчышчы філасофіі пазітывізму — трактаты «Прадмова» (1869), «Псіхалогія свабоднага выбару» (1906) і інш. Аўтар шматлікіх нарысаў, сацыялагічных і мастацтвазнаўчых прац.Нобелеўскаяпрэмія 1901.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. стихотворения. М., 1924;
у кн.: Французские стихи в переводе русских поэтов XIX—XX вв. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТО́МСАН (Thomson) Джордж Паджэт (3.5.1892, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 10.9.1975),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1930). Сын Дж.Дж.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1914), дзе працаваў з 1919. З 1922 праф. Абердзінскага ун-та (Шатландыя), з 1930 — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі (Лондан), у 1952—62 узначальваў адзін з каледжаў у Кембрыджы. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, эл. разрадах у газах. Незалежна ад амер. фізікаў К.Дж.Дэвісана і Л.Джэрмера адкрыў дыфракцыю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў. Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак электронаграфіі. Нобелеўскаяпрэмія 1937 (разам з Дэвісанам).
Тв.:
Рус.пер. — Атом. М.; Л., 1932;
Предвидимое будущее. М., 1958;
Дух науки. М., 1970.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 404—405.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫНГ (Ting) Сэмюэл Чжао Чжун (н. 27.1.1936, г. Ан-Арбар, штат Мічыган, ЗША),
амерыканскі фізік-эксперыментатар. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1975), Нац.АН ЗША (1977). Замежны чл.АНСССР (1988) і АНінш. краін. Скончыў Мічыганскі ун-т (1960). З 1967 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1969 праф.). Навук. працы па фізіцы высокіх энергій і элементарных часціц, квантавай электрадынаміцы, пошуку антырэчыва ў Сусвеце і інш. Разам з Л.Ледэрманам упершыню сінтэзаваў антыдэйтрон (1965). Незалежна ад Б.Рыхтэра адкрыў (1974) першую «зачараваную» часціцу — j/Ψ-мезон. Разам з інш. эксперыментальна пацвердзіў існаванне глюонных струменяў (1979). Нобелеўскаяпрэмія 1976 (з Рыхтэрам).
Тв.:
Рус.пер. — Открытие j-частицы: (Личные впечатления) // Успехи физ. наук. 1978. Т. 125. вып. 2;
Поиски антивещества в космосе: эксперимент АМС (разам з Ю.В.Галакціёнавым, М.А.Чарнаплекавым) // Природа. 1999. № 12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРАНК (Franck) Джэймс (26.8.1882, г. Гамбург, Германія — 21.5.1964),
нямецкі і амерыканскі фізік і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША (1944), Лонданскага каралеўскага т-ва (1964). Замежны чл.-кар.АНСССР (1927). Скончыў Гайдэльбергскі (1902) і Берлінскі (1906) ун-ты, дзе і працаваў. З 1918 у Ін-це фіз. хіміі ў Берліне, з 1920 у Гётынгенскім ун-це (праф., дырэктар Фіз. ін-та). З 1935 у ЗША, з 1938 праф. Чыкагскага ун-та. Навук. працы па атамнай фізіцы, малекулярнай спектраскапіі і фотасінтэзе. Сумесна з Г.Л.Герцам ажыццявіў эксперыменты па ўзбуджэнні і іанізацыі атамаў пары ртуці пры сутыкненні з электронамі (гл.Франка—Герца дослед). Развіў спектральны метад даследавання хім. сувязей, даследаваў фотахім. працэсы ў малекуле хларафілу. Аўтар прац «Фотасінтэз у раслінах» (1949). Удзельнік распрацоўкі атамнай бомбы, у 1945 выступіў супраць яе ваен. выкарыстання. Нобелеўскаяпрэмія 1925 (з Герцам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́МАРШЭЛЬД (Hammarskjōld) Даг Яльмар (29.7.1905, г. Іёнчэпінг, Швецыя — 18.9.1961),
дзяржаўны дзеяч Швецыі, дыпламат, эканаміст. Чл.Швед. акадэміі (з 1954). Сын К.Я.Хамаршэльда, прэм’ер-міністра Швецыі ў 1914—17. Скончыў Упсальскі ун-т (1928). У 1930—34 сакратар швед. Камісіі па беспрацоўі. У 1936—45 статс-сакратар Мін-ва фінансаў, адначасова ў 1941—48 старшыня праўлення Нац. банка. З 1949 ген. сакратар Мін-ва замежных спраў, з 1951 міністр без партфеля; у 1952—53 узначальваў швед. дэлегацыі пры ААН. З крас. 1953 ген. сакратар ААН (у вер. 1957 перавыбраны). Садзейнічаў вырашэнню міжнар. канфліктаў у Егіпце (вакол Суэцкага канала, 1956), Венгрыі (паўстанне і сав. ўмяшанне 1956), хваляванняў у Ліване (1952) і Конга (1960). Загінуў у авіякатастрофе ў час пасрэдніцкага візіту ў Конга. Аўтар кн. «Знак на шляху» (выд. 1963). Нобелеўскаяпрэмія міру 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІ́ГЕР (Heeger) Алан Джэй (н. 22.1.1936, г. Сіу-Сіці, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (2001), Нац.інж. акадэміі ЗША (2002). Бацька нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў ун-т штата Небраска ў г. Омаха (1957) і Каліфарнійскі ун-т у г. Берклі (1961). З 1962 у Пенсільванскім ун-це (з 1967 праф.), з 1982 у Каліфарнійскім ун-це ў г. Санта-Барбара. Адначасова з 1990 у карпарацыі «Юнякс» (прэзідэнт, з 1994 навук. кіраўнік і старшыня савета дырэктараў). Навук. працы па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы металаў, фізіцы і хіміі палімераў. Разам з А.Мак-Дыярмідам (гл. Дадатак) і Х.Шыракавай адкрыў новы тып матэрыялаў — электраправодныя палімеры з высокай удзельнай праводнасцю (1977), што прывяло да стварэння і практычнага выкарыстання палімераў з эл. і аптычнымі ўласцівасцямі паўправаднікоў і металаў. Нобелеўскаяпрэмія 2000 (з Мак-Дыярмідам і Шыракавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ (Chu) Стывен (н. 28.2.1948, г. Сент-Луіс, штат Місуры, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1993), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1992). Скончыў Рочэстэрскі (1970) і Каліфарнійскі (1976, г. Берклі) ун-ты. З 1978 у фірме «Бел лаборатарыс», з 1987 праф. Станфардскага ун-та. Навук. працы па эксперым. атамнай фізіцы, лазернай фізіцы, квантавай электроніцы, фізіцы палімераў, біяфізіцы. Эксперыментальна даказаў парушэнне цотнасці ў атамных пераходах, чым пацвердзіў адзіную тэорыю электраслабага ўзаемадзеяння (1978). Распрацаваў метады адначасовай візуалізацыі і маніпуліравання адзінкавымі біямалекуламі (1991). Прапанаваў механізм лазернага ахаладжэння атамаў ніжэй за тэарэтычны доплераўскі ліміт (1998, незалежна ад К.Н.Каэна-Тануджы). Нобелеўскаяпрэмія па фізіцы 1997 (з У.Д.Філіпсам і Каэнам-Тануджы).
Тв.:
Рус.пер. — Лазерный захват нейтральных частиц // В мире науки. 1992. № 4;
Управление нейтральными частицами // Успехи физ. наук. 1999. Т. 169, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОН (Kohn) Вальтэр (н. 9.3.1923, Вена),
амерыканскі фізік-тэарэтык. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1963), Нац.АН ЗША (1969). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1998). Скончыў ун-т Таронта (1946) і Гарвардскі ун-т (1948). З 1950 праф.Тэхнал. ін-та Карнегі (г. Пітсбург), з 1960 Каліфарнійскага ун-та (г. Сан-Дыега), з 1979 Каліфарнійскага ун-та (г. Санта-Барбара; у 1979—84 дырэктар Ін-та тэарэт. фізікі). Навук. працы па электроннай структуры рэчыва. Прапанаваў метад функцыянала шчыльнасці, які шырока выкарыстоўваецца для разлікаў электроннай зоннай структуры цвёрдых цел і вадкасцей (1964). Нобелеўскаяпрэмія 1998 (з Дж.Э.Поплам; гл. Дадатак). Нац.навук. медаль ЗША (1988). Залаты медаль Н.Бора ЮНЕСКА (1998).
Тв.:
Рус.пер. — Электронная структура вещества — волновые функции и функционалы плотности // Успехи физ. наук. 2002. Т. 172, №3.