ТО́МСАН (Thomson) Джордж Паджэт (3.5.1892, г. Кембрыдж, Вялікабрытанія — 10.9.1975),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1930). Сын Дж.Дж.Томсана. Скончыў Кембрыджскі ун-т (1914), дзе працаваў з 1919. З 1922 праф. Абердзінскага ун-та (Шатландыя), з 1930 — Імперскага каледжа навукі і тэхналогіі (Лондан), у 1952—62 узначальваў адзін з каледжаў у Кембрыджы. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, квантавай механіцы, тэорыі рассеяння мікрачасціц, эл. разрадах у газах. Незалежна ад амер. фізікаў К.Дж.Дэвісана і Л.Джэрмера адкрыў дыфракцыю электронаў, што эксперыментальна пацвердзіла хвалевыя ўласцівасці мікрааб’ектаў. Распрацаваў апаратуру і метады вывучэння электронаграм, што дало пачатак электронаграфіі. Нобелеўская прэмія 1937 (разам з Дэвісанам).
Тв.:
Рус.пер. — Атом. М.; Л., 1932;
Предвидимое будущее. М., 1958;
Дух науки. М., 1970.
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 404—405.