СЕМЯНІ́ХІН Уладзімір Сяргеевіч (9.2.1918, г. Сумы, Украіна — 27.11.1990),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Акад.АНСССР (1972; чл.-кар. 1968). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1941). З 1963 кіраўнік шэрагу НДІ. Адначасова з 1966 праф. Маскоўскага ін-та радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі. У 1971—74 нам. міністра радыёпрамысловасці. Навук. працы ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і спец. прыладабудавання. Дзярж. прэміі СССР 1970, 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛАЛІ́ХІН Віктар Васілевіч (18.9.1918, с. Цяплоўка Вольскага р-на Саратаўскай вобл., Расія — 28.10.1941),
лётчык-знішчальнік. Герой Сав. Саюза (1941). Скончыў Барысаглебскую ваен.авіяц. школу лётчыкаў (1938). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна, нам. камандзіра эскадрыллі. У 1941 упершыню здзейсніў таран у начным паветр. баі, знішчыў бамбардзіроўшчык ворага на подступах да Масквы. У наступных баях збіў яшчэ 5 самалётаў праціўніка. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАДАНО́ВІЧ Леў Сяргеевіч (н. 15.11.1923, в. Струмень Кармянскага р-на Гомельскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. Скончыў Гомельскі рачны тэхнікум (1950). У Вял.Айч. вайну з 1942 падрыўнік 1-й Гомельскай партыз. брыгады, з 1943 на Бел., 2-м Бел. франтах. Нам. камандзіра ўзвода разведкі ст. сяржант Х. вызначыўся ў 1944 у час аперацыі «Баграціён» і ў 1945 у баях на тэр. Польшчы. Пасля вайны да 1983 у рачным флоце Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
марнатра́вец, ‑траўца, м.
1. Той, хто неразумна, марна траціць грошы, маёмасць. У той час калі эксплуататары з’яўляюцца марнатраўцамі, .. «галодны і абдзёрты люд» ёсць сапраўдны творца жыцця на зямлі.Майхровіч.
2. Аб дрэнным, нягодным чалавеку. [Рыгор:] — Ёсць многа розных марнатраўцаў, якіх нам трэба карміць сваёю працаю.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жалюзі́, нескл., н.
Мнагастворчатыя аканіцы, а таксама шторы са звязаных паміж сабой пласцінак, якія скарыстоўваюцца для рэгулявання светлавой і паветранай плыні. Мы заўважылі, што вокны многіх кватэр былі і ўдзень цёмныя, закрытыя жалюзі — гэта, сказалі нам, вокны парыжан, што пакінулі горад, выехалі на адпачынак.Мележ.
[Фр. jalousie.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
неабхо́дна, прысл.
1.узнач.вык. Патрэбна, абавязкова. Хіба гэта было неадступна, неабходна?Мележ.
2.безас.узнач.вык. Трэба, належыць. [Камлюк:] — У бой неабходна пусціць усё ўзбраенне.М. Ткачоў.[Начдыў:] Нам неабходна прарваць фронт, прайсці лес, і, заняўшы пераправу ля Цітвян, адрэзаць палякам шлях адступлення.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
раме́снічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Займацца рамяством; быць рамеснікам (у 1 знач.). [Валодзя:] — Нам бы цяпер друкарню... Хоць бы маленькую, на шматтыражку.. Гэта справа размаху патрабуе, а мы пакуль што рамеснічаем.Новікаў.
2.перан. Працаваць без творчай ініцыятывы; быць рамеснікам (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расталкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
Зрабіць зразумелым; растлумачыць. Слова рэвалюцыя абавязкова было звязана са словам зямля. — То як жа зямля ўсё-такі: будзе мужыку, ці не? .. — Нам пра зямлю расталкуйце. Чыя зямля будзе?Скрыган.Маці тут усё мне расталкуе. Агарод да каліўца пакажа.Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Разм. Намагацца, старацца пайсці куды‑н., зрабіць што‑н. — Нам, Якаў Пятровіч, загадана сядзець на месцы, і не рыпацца...Паслядовіч.[Баранавіч:] — Сядзі ты, кажуць, бацькаў хаце, ды не рыпайся, без цябе, кажуць, дагледзім.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саха́ты, ‑ая, ‑ае.
1. З галінастымі рагамі, рагаты. Пазірае сахаты алень. Пажадаць нам удачы выбег.Барадулін.
2.узнач.наз.саха́ты, ‑ага, м. Лось. Падрастай, сахаты, падрастай! Для тваіх паслуг я, твой і гай, І палонка гэта — вадапой, І пад снегам твой пушысты мох...Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)