капра́л, а, м.

Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і ў рускай арміі з 17 да першай палавіны 19 стагоддзя. // Асоба, якая мае гэта званне. Хвіліны праз дзве з’явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў. Колас.

[Фр. caporal.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

жулікава́ты, ‑ая, ‑ае.

Схільны да жульніцтва, ашуканства, махлярскіх учынкаў. Жулікаваты хлопец. // Уласцівы жуліку; хітры. Белая манішка і прылізаныя валасы казалі аб яго зухаватасці, а хітрыя вочкі і жулікаватая ўсмешка сведчылі аб здольнасцях вывуджваць грыўні і саракоўкі з паляшуцкіх кішэняў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напрасткі́, прысл.

Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам. Сабаленка. Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нябы́т, ‑у, М ‑быце, м.

Адсутнасць быцця, існавання, жыцця. Лічаныя дні, а можа гадзіны аддзяляюць .. [Нявіднага] ад цёмнага, жудаснага ў сваёй пустаце і маўклівасці нябыту. Колас. Мяне кудысьці імчыць, як лісцінку. У жыццё? У нябыт? Бядуля.

•••

Адысці ў нябыт гл. адысці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няло́ўкасць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць нялоўкага.

2. Пачуццё ніякаватасці, сораму; няёмкасць. Аграном глядзеў на.. [Язэпа] з той нялоўкасцю, з якой заўсёды здаровы глядзіць на хворага. Бядуля. Саханюк апусціў вочы, як бы пачуўшы нейкую нялоўкасць, а потым ускінуў іх на калегу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

няспры́тны, ‑ая, ‑ае.

Які не мае спрыту ў рухах; непаваротлівы, нялоўкі. Загрубелыя і няспрытныя пальцы .. [Аксёна] з намаганнем трымалі асадку, сціскаючы яе, як абцугамі. Колас. Без работы .. [Цімох] быў марудны, няспрытны, а на працы, калі яна прыходзілася яму па душы, кіпеў. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

падбрэ́хіч, а, м.

Пагард. Той, хто ўгодліва, з якой‑н. мэтай дагаджае каму‑н., падтрымлівае каго‑н. Васіль Бусыга быў яго [пана] верным памочнікам. Калі пан Крулеўскі вёў рэй галоўнага свата польскасці, то роля Васіля Бусыгі зводзілася да ролі панскага падбрэхіча. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пакла́сціся, ‑кладзецца; ‑кладзёмся, ‑кладзяцеся, ‑кладуцца; зак.

Палегчы, улегчыся — пра ўсіх, многіх. Не запальваючы святла, [члены сям’і] павячэралі, а потым і спаць паклаліся. Сабаленка. Нагуляюцца [мужчыны] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры .. доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўгадзі́ны, ж.

Прамежак часу ў трыццаць мінут; палова гадзіны. Так мінула хвілін дзесяць, а можа, і паўгадзіны, пакуль ён не пачуў за спіною ўзрушаны голас радыста: — Таварыш Рабінка.. Хутчэй! Паслядовіч. З паўгадзіны не мог заснуць Сцёпка, думаючы аб вучонасці Алёнкі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паху́чы, ‑ая, ‑ае.

Які мае моцны прыемны пах; духмяны. Пахучыя яблыкі. Пахучае мыла. □ Конік весела згрызаў маладую пахучую траўку. Колас. Іду, а над крыніцаю Туман бялявы сцелецца, І дыхае аселіца Пахучай медуніцаю. Гілевіч. Ляжаць на пахучай саломе прыемна і ўтульна. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)