возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Пл. 3,18 км², даўж. 5,72 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 19,3 м, даўж. берагавой лініі 17,8 км. Пл. вадазбору 22,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавінывыш. 6—10 м (на Пн 12—16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя і аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пн месцамі абразійныя. На ПнЗ пойма шыр. да 100 м. Дно карытападобнае, глыбокія ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. Амаль усё дно ўкрыта ілам, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невял. астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРСЦВЯ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарсцвяты,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзіва, каля в. Слабада, за 15 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 9,35 км², даўж. 6,9 км, найб.шыр. 2,5 км, найб.глыб. 4,3 м, даўж. берагавой лініі 19,2 км. Пл. вадазбору 152 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавінывыш. 5—10 м, на Пд і З 10—18 м, стромкія, на З і ПдЗ тэрасаваныя. Берагі нізкія, пясчаныя, паступова пераходзяць у вузкую забалочаную пойму, якая на ПдЗ, ПдУ і ПнУ месцамі шыр. да 150 м. Дно да глыб. 0,5—1 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 8 астравоў агульнай пл. 0,8 км². Шыр. паласы надводнай расліннасці ад 20 да 200 м. Упадае р. Выдрыца і 3 ручаі, выцякае ручай у воз. Павульскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НАВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА У Віцебскім р-не ў бас.р. Вымнянка, каля г.п. Янавічы за 30 км на ПнУ ад г. Віцебск. Пл. 1,46 км², даўж. 2,82 км, найб.шыр. 870 м, найб.глыб. 7 м, даўж. берагавой лініі 7,43 км. Пл. вадазбору 31,3 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з У на 3. Схілы катлавінывыш. 4—8 м, спадзістыя (на ПнУ і ПнЗ стромкія), сугліністыя і супясчаныя, у верхняй ч. разараныя, у ніжняй задзернаваныя, пад хмызняком. Берагі выш. да 0,5 м, пясчаныя, месцамі пясчана-галечныя, на Пн і Пд участкамі зліваюцца са схіламі, на З у месцы ўпадзення ручая нізкія, увільготненыя. Вакол возера надпоймавая тэраса выш. да 0,8 м. Дно да глыб. 1,5—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае. Зарастае да глыбіні 1,8 м. Упадаюць 3 ручаі, выцякае ручай у р. Вымнянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРО́ВІЦКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Грыўда, за 30 км на ПдУ ад г. Івацэвічы. У межах гідралагічнага заказніка Выганашчанскі. Пл. 9,47 км², даўж. 4,9 км, найб.шыр. 3,3 км, найб.глыб. 8 м, даўж. берагавой лініі 14,4 км. Пл. вадазбору 79,2 км².
Катлавіна рэшткавага тыпу, злёгку выцягнутая з Пн на Пд. Схілы катлавінывыш. да 2 м, затарфаваныя і забалочаныя. Берагі нізкія, тарфяністыя, параслі хмызняком. На ПдЗ, З і ПнЗ пясчаны вал выш. да 4 м. Дно плоскае, сапрапелістае, мелкаводдзе пясчана-глеістае. Моцна зарастае чаротам, трыснягом, рагозам і інш. Мінералізацыя вады да 160 г/л, празрыстасць да 1 м. Эўтрофнае, праточнае, упадаюць 2 канавы, выцякае канал Дзевяты (прыток Галоўнага канала, бас. Ясельды). Месца гнездавання і адпачынку ў час асенне-веснавых пералётаў вадаплаўных птушак. На паўн.-ўсх. беразе археал. Помнік — мезалітычная стаянка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 25 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 4,5 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 21 км. Пл. вадазбору 65,4 км 2. Схілы катлавінывыш. 10—15 м (на ПнЗ і ПдУ да 50 м) параслі пераважна ялова-хваёвым лесам і хмызняком. На мысах схілы — озавыя грады. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, на Пн і Пд нізкія, часта забалочаныя. Дно да глыб. 10—20 м выслана сапрапелем, ніжэй глеямі. Востраў пл. 0,2 га. Шыр. паласы надводнай расліннасці 5—10 м. У возеры расце палушнік азёрны, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Злучана ручаямі з азёрамі Сосенка, Усая, Жэнна, Паўазер’е, выцякае ручай у р. Дзіва. У 1979 возера і прылеглая да яго тэрыторыя аб’яўлены гідралагічным заказнікам Крывое.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНЫЯ АЗЁРЫ, салёныя азёры,
азёры, вада якіх моцна мінералізавана (змяшчае вял. колькасць солей). Пры салёнасці вады да 1 г/л азёры прэсныя, ад 1 да 24,7 г/л саланаватыя або слабамінералізаваныя, больш за 24,7 г/л — салёныя або мінеральныя. Пры высокіх канцэнтрацыях солей воды М.а. з’яўляюцца насычанымі растворамі або блізкімі да насычэння, адбываецца крышталізацыя солей і іх выпадзенне ў асадак (самасадачныя М.а.), вада ў іх — рапа. М.а. — характэрны кампанент засушлівых ландшафтаў. Намнажэнне солей адбываецца за кошт наносаў у бяссцёкавыя катлавіны раствораных солей, газаў, біягенных элементаў рэкамі, падземнымі водамі і атм. ападкамі, інтэнсіўнага выпарэння вады з паверхні азёр. М.а. бываюць таксама марскога паходжання (ліманы, адасобленыя залівы і інш.). Паводле хім. саставу падзяляюцца на карбанатныя (содавыя), сульфатныя (горка-салёныя) і хларыдныя (салёныя). З М.а. здабываюць кухонную соль, соду, злучэнні брому, ёду, бору і інш.хім. элементаў; некаторыя іх донныя адклады (мінер., пераважна серавадародныя гразі) выкарыстоўваюцца ў лекавых мэтах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́ТНА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца, за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,83 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 970 м, найб.глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 7,2 км. Пл. вадазбору 8,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу. Схілы выш. 8—9 м, параслі лесам і хмызняком, на Пдвыш. да 17 м, у верхняй ч. разараныя. Пойма шыр. 10—40 м, укрытая хмызняком, на ПнЗ пераходзіць у вярховае балота. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн тарфяныя. У крайніх паўд.-зах. і паўн.-ўсх. частках катлавіны мелі з глыб. 1,2, 1,7 і 2,3 м. Дно да глыб. 4 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей — сапрапелем. Мінералізацыя вады 120—150 мг/л. празрыстасць 1,9 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае. Шыр. паласы расліннасці да 200 м, пашырана да глыб. 3,2 м. На Пд выцякае ручай у воз. Сіценец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЁСТА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Сяло. Пл. 5,35 км², даўж. 6,25 км, найб.шыр. 1,1 км, найб.глыб. 11,7 м, даўж. берагавой лініі 21,4 км. Пл. вадазбору 426 км². Катлавіна складанага тыпу, выцягнута з Пн на Пд, падзяляецца на тры плёсы: паўн. мелкаводны, цэнтр. з найб. глыбінёй і паўд. з глыб. да 8 м. Схілы катлавіны невысокія, разараныя, на У і Пд забалочаныя, на 3, ПнЗ і ПдУвыш. да 8 м, параслі лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пд забалочаныя, ва ўсх. заліве сплавінныя. Дно на глыб. да 2—2,5 м пясчанае, ніжэй ілістае, у паўн.-ўсх. частцы сапрапелістае. Расліннасць пашырана да глыб. 2,4 м. У паўн.-ўсх. і паўд. залівах расце рэдкі ахоўны від — вадзяны арэх. Упадаюць 6 ручаёў і р. Марысіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАПЕ́ЦКАЕ ВО́ЗЕРА, Чарпецкае возера, Чарпет,
у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нішча, за 2 км на ПнУ ад в. Глаты, за 6 км на Пн ад г.п. Расоны. Пл. 2,03 км², даўж. 5,45 км, найб.шыр. 940 м, найб.глыб. 5 м, даўж. берагавой лініі 14,8 км. Пл. вадазбору 194 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, складанай лопасцевай формы, выцягнута з З на У. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 2—4 м, на Пд 5—9 м, на У да 15 м, пераважна пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя або затарфаваныя, на ПнУ зліваюцца са схіламі. Месцамі на Пн і Пд пойма шыр. 30—200 м, забалочаная і ўкрытая хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2,5—3 м. Праз возера цячэ р.Чарапяціца, якая злучае яго з азёрамі Мыленскае, Валькоўскае. Упадае р. Рудня і 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРБАМЫ́СЛА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна, за 4 км на ПнУ ад в. Вялікае Сітна, за 48 км на ПнУ ад Полацка, у межах гідралаг. заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Пл. 0,5 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 6,9 м, даўж. берагавой лініі 3,2 км. Пл. вадазбору 2 км².
Катлавіна лагчыннага тыпу, авальная, выцягнутая з ПнУ на ПдЗ. Схілы катлавіны на Пн і Звыш. 15—20 м, на У да 8 м, пад хваёвым лесам, на Пд да возера прымыкае верхавое балота. Берагі высокія, на З, Пн і У зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пд тарфяныя. Дно да глыб. 1,5—2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, ніжэй сапрапелем. На глыб. да 2 м расце рэдкі ахоўны від — палушнік азёрны, да 4—4,5 м імхі. Ёсць пасяленні баброў, водзяцца ракі.