СКОК (Skok) Петар (1881, Юркава Сяло, Харватыя — 1956),
харвацкі і югаслаўскі мовазнавец. Чл.-кар. Сербскай Акадэміі навук і мастацтваў. Д-рфілал. й. (1912). Скончыў Венскі ун-т (1904). Выкладаў у школе, у Заграбскім ун-це. Даследаванні ў галіне славянскіх і раманскіх моў, параўнальнай лінгвістыкі, балканалогіі, анамастыкі і этымалогіі, гісторыі югаславянскіх і замежных л-р. Аўтар прац «Прыход славян у Міжземнамор’е» (1934), «Нарыс французскай граматыкі» (т. 1—2, 1938—39), «Асновы раманскай лінгвістыкі» (т. 1—3, 1940), «Славянства і раманства на астравах Адрыятыкі» (т. 1—2, 1950), «Этымалагічнага слоўніка харвацкай ці сербскай мовы» (т. 1—4, 1971—74).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМЯЯ́Н Мікалай Іванавіч (н. 3.1.1932, в. Бабічы Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1989), акад. Аграрнай АН Беларусі (1992), д-рс.-г.н. (1981), праф. (1990). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Скончыў БДУ 1958). З 1958 у Бел.НДІ глебазнаўства аграхіміі (з 1969 нам. дырэктара). Навук. працы па генезісе, класіфікацыі, агравытв. групоўцы і баніціроўцы глеб Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Почвы Белорусской ССР. Мн., 1974 (у сааўт.);
Пригодность почв БССР под основные сельскохозяйственные культуры. Мн., 1980;
Почвы и структура посевных площадей. Мн., 1990;
Полевое исследование и картографирование почв БССР. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЫРЫКО́ВІЧ Міхаіл Адольфавіч (3.11.1902, С.-Пецярбург — 27.10.1995),
расійскі вучоны ў галіне цеплаэнергетыкі і цеплафізікі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1972). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1927). У 1928—46 у Цэнтр. котлатурбінным ін-це, адначасова ў 1938—60 заг. лабараторыі Энергет. ін-та АНСССР. У 1961—66 заг. лабараторыі Ін-та высокіх т-р пры Маскоўскім энергет. ін-це. У 1964—88 акад.-сакратар, нам.акад.-сакратара Аддз. фіз.-тэхн. праблем энергетыкі АНСССР. Навук. працы па даследаванні цепласілавых агрэгатаў і рабочых працэсаў паравых катлоў, цепламасаабмене і прагназіраванні развіцця энергетыкі, па стварэнні норм цеплавога і аэрадынамічнага разлікаў кацельных агрэгатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКАЧО́Ў Уладзімір Мікалаевіч (7.6.1880, с. Аляксандраўка Харкаўскай вобл., Украіна — 9.2.1967),
расійскі батанік, лесавод і географ. Акад.АНСССР (1943, чл.-кар. 1920). Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Пецярбургскі лясны ін-т (1902). У 1919—41 праф. гэтага ін-та, у 1925—41 Ленінградскага і ў 1948—51 Маскоўскага ун-таў. Адначасова дырэктар Ін-та лесу АНСССР (1944—59), з 1962 у Бат. ін-це АНСССР. Навук. працы па фітацэналогіі, лесазнаўстве, балотазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыі раслін. Адзін са стваральнікаў біягеацэналогіі. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Заснавальнік і прэзідэнт Усесаюзнага бат.т-ва (1946).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЫ́РКІН Якаў Ківавіч (5.12.1894, Мінск — 8.1.1974),
савецкі фізікахімік. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1943). Скончыў Іванава-Вазнясенскі політэхн.ін-т (1919), дзе і працаваў (з 1925 праф., заг. кафедры). У 1931—74 заг. кафедры Маскоўскага ін-та тонкай хім. тэхналогіі. З 1967 заг. аддзела Ін-та агульнай і неарган. хіміі АНСССР. Навук. працы па хім. тэрмадынаміцы і кінетыцы, квантавай хіміі арган. і неарган. злучэнняў, эксперым. даследаванні будовы малекул. Даў тлумачэнне электроннай будовы малых цыклаў (разам з М.Я.Дзяткінай). Дзярж. прэмія СССР 1943.
Тв.:
Химическая связь и строение молекул. М.; Л., 1946 (разам з М.Я.Дзяткінай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАПЕ́ЗНІКАЎ Вадзім Аляксандравіч (28.11.1905, Масква — 15.8.1994),
расійскі вучоны ў галіне аўтаматыкі і сістэм кіравання. Акад.Рас.АН (1960, чл.-кар. 1953), Герой Сац. Працы (1965). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1928). З 1941 у Ін-це праблем кіравання АНСССР (з 1951 дырэктар). З 1959 старшыня Нац.к-таСССР па аўтам. кіраванні. У 1965—78 нам. старшыні Дзярж.к-та Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы. Навук. працы па разліках і канструяванні эл. машын і трансфарматараў, аўтаматыцы і працэсах кіравання, метадах мадэліравання сістэм аўтам. рэгулявання, эфектыўнасці навук.-тэхн. прагрэсу. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1976. Ленінская прэмія 1981.
Тв.:
Управление и научно-технический прогресс. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІ Мікалай Яўгенавіч (28.4.1852, с. Качкова Валагодскай вобл., Расія — 16.9.1922),
рускі фізіёлаг. Чл.-кар.Пецярб.АН (1909). Скончыў Пецярб.ун-т (1879). Вучань І.М.Сечанава. Працаваў у фізіял. лабараторыях Германіі, Аўстрыі і Швейцарыі (1881—82, 1884, 1887). З 1884 у Пецярб. ун-це. Навук. працы па заканамернасцях рэагавання жывых тканак на раздражняльнікі. Распрацаваў вучэнне аб парабіёзе, оптымуме і песімуме раздражненняў, адкрыў закон лабільнасці тканак, сфармуляваў шэраг палажэнняў аб прыродзе і ўзаемасувязі працэсаў узбуджэння і тармажэння.
Тв.:
Полн. собр. соч.Т. 1—7. Л., 1951—63.
Літ.:
Аршавский И.А. Н.Е.Введенский, 1852—1922. М., 1950;
Уфлянд Ю.М. Основные этапы развития учения Н.Е.Введенского. М., 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛІПО́ВІЧ Арцём Мікітавіч (6.4.1901, в. Еўлічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.12.1961),
бел. вучоны ў галіне інфекц. хвароб. Чл.-кар.АМНСССР (1960). Д-рмед.н., праф. (1951). Скончыў Ленінградскі мед.ін-т (1926). З 1939 заг. кафедры Іжэўскага, з 1951 — Мінскага мед. ін-таў. Навук. працы па пытаннях клінікі, дыягностыкі, лячэння вострага сезоннага менінгіту, бруцэлёзу, зваротнага тыфу, грыпу і інш.інфекц. хвароб.
К характеристике клинического течения бруцеллезной инфекции у людей по материалам клиники инфекционных болезней // Сб. научных работ Минского гос. мед. ин-та. 1956. Т. 16.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙДЛІНА Рахіль Хацкелеўна (20.9.1906, в. Самацеевічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1986),
расійскі хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1930). У 1935—39 і 1941—54 у Ін-це арган. хіміі, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР (заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган., элементаарган. і квазікомплексных злучэнняў, тэламерызацыі і ізамерызацыі. Адкрыла дваістую рэакцыйную здольнасць алкіл- і алкенілмеркургалагенідаў, з’яву перагрупоўкі (ізамерызацыі) полігалоідаліфатычных радыкалаў у вадкай фазе (у сааўт.); распрацавала шэраг метадаў сінтэзу хім. злучэнняў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Методы элементоорганической химии. Хлор. Алифатические соединения. М., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКО́ (Foucault) Жан Бернар Леон (18.9.1819, Парыж — 11.2.1868),
французскі фізік-эксперыментатар. Замежны чл.-кар. Пецярбургскай ΛΗ (1860). Чл. Парыжскай АН (1865). З 1855 у Парыжскай абсерваторыі, з 1862 чл. Бюро даўгот у Парыжы. Навук. працы па оптыцы, механіцы і электрамагнетызме. Вызначыў скорасць святла ў паветры і вадзе метадам вярчальнага люстэрка (1850; метад Ф.), што канчаткова пацвердзіла хвалевую прыроду святла. Правёў дослед з маятнікам на доўгім падвесе (гл.Фуко маятнік), што з’явілася доказам сутачнага вярчэння Зямлі. Выявіў эл. віхравыя токі (токі Ф.). Вынайшаў гіраскоп (1852), сканструяваў шэраг аптычных прылад.