2) (j-m) выкрыва́ць, абвінава́ціць (каго-н. у чым-н.);
j-méinen Írrtum ~ абвінава́ціць каго́-н. у памы́лцы, паказа́ць каму́-н. памы́лку
3) (j-m) знайсці́, падшука́ць (каму-н. кватэру, работу шляхам пасрэдніцтва)
2.vi:
j-m mit dem Fínger ~ пака́зваць па́льцам усле́д каму́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
вы́явіць, ‑яўлю, ‑явіш, ‑явіць; зак., каго-што.
1.Знайсці, адшукаць; заўважыць. Ноччу пры святле ракет гітлераўцы яшчэ раз прачасалі ўчастак паўднёвых варот, але, як і першы раз, нікога не выявілі.Лупсякоў.Не пакідаць жа хлопца ў лесе або ў чужых людзей, дзе яго лёгка маглі б выявіць.Колас.// Выкрыць што‑н. Выявіць злачынства. □ [Свірыд] толькі што зрабіў вялікую шкоду і баіцца, каб яго не выявілі.Сабаленка.
2. Праявіць, выказаць якую‑н. скрытую якасць, уласцівасць. Выявіць талент. Выявіць спрыт. □ Навічок, калі яго абступіла дзетдомаўская дзетвара, адразу выявіў свой характар.Васілевіч.//Разм. Паказаць сябе. Сцёпка адчуваў патрэбу выявіць сябе хоць чым-небудзь у гэтую ноч.Колас.
3. Вызначыць па якіх‑н. прыкметах; высветліць. Выявіць запасы карысных выкапняў. Выявіць падрыхтоўку вучняў.// Бясспрэчна даказаць што‑н., выкрыць. У дакладзе.. Грышка выявіў прычыны ўсіх вясковых бед.Чорны.
4.Разм. Выпісаць, выключыць са складу. Выявіць кватарантаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каме́ль, камля; мн. камлі, ‑ёў; м.
1. Ніжняя патоўшчаная частка дрэва, расліны, якая прылягае да кораня. Сталі відаць спачатку верхавіны дрэў, потым уся крона, ствалы і так аж да камлёў.Шахавец.[Сасна] стаяла ў калгасным двары, якраз насупраць канюшні, таму некалі шурпаты камель яе быў так выцерты жывёлай, што блішчэў, як наглянцаваны.Шамякін.// Тоўсты канец бервяна. Змітрок бярэ прывезенае з лесу дрэва звычайна за камель, Ганна — за верхавіну.Кавалёў.Лявон Здрок меў такую сілу, што падымаў за камель і клаў на перадок воза самае тоўстае бервяно.Сабаленка.// Самае тоўстае бервяно, калода, адрэзаныя ад ствала дрэва. Толькі адна дарога і ведае, колькі было перавезена ў вёску стромкіх, гладкаствольных бярозак, цяжкіх дубовых камлёў.Асіпенка.
2. Перавязаны канец снапа, веніка і пад. Мацалі снапы, прабіваючы іхнія калючыя камлі і затыкаючы глыбока руку, каб знайсці, ці няма дзе мокрага ці гнілога.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кане́шнеікане́чне,
1.пабочн.сл. Само сабой зразумела, без сумнення. Аб гэтым канцэрце яшчэ задоўга прагудзелі ўсе вушы, і я вырашыў не прамінуць яго і, канешне, запрасіць Соню.Ракітны.Канечне, вельмі добра ведаць мову суседзяў, але найперш трэба ведаць сваю.Арабей.
2.прысл. Абавязкова, што б там ні было. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан...Якімовіч.//безас.узнач.вык.(часцейзадмоўем). Разм. Абавязкова. — А ты, брат Янка, пільнуй адзежу, бо прыдзецца зняць усё, апроч шапак... Не канечне стаяць над ёю крукам, — зрабіў агаворку Марцін, — а з вока спускаць не трэба.Колас.Пасля пачалі казаць: «Няхай сабе жывуць здаровенькі, а мне не канешне зрывацца з бацькаўскіх сцежак».Чорны.
3.сцвярдж.часціца. Так, зразумела, вядома. — [Ваш сын] служыў разам з маім Андрушам, хацела праведаць, пагаварыць... — А-а, яно канешне, канешне, — няпэўна прамовіў стары.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ніць, ‑і, ж.
1.пераважнамн. (ні́ці, ‑цей). Тонка ссуканая пража, якая ўжываецца для шыцця, вязання і інш. Клубок ніцей. □ [Пальцы Тапурыя] хутка перабіралі тонкія ніці і.. спрытна працавалі чаўнаком.Самуйлёнак.
2.перан. Аб чым‑н., што падобна на нітку, нагадвае нітку. Срабрыстыя ніці павуціння насіліся ў паветры.С. Александровіч.Па шляху, праз хмызнякі, праз поле, Да лугоў, дзе ўецца рэчкі ніць, Гоніць вецер стромкія таполі, Каб вадой сцюдзёнай напаіць.Кірэенка.
3.перан. Тое, што злучае адно з адным, служыць для сувязі. Ніці сваяцтва. □ Было відаць, што ў гэты невялікі домік цягнуліся ніці кіравання велізарнымі партызанскімі сіламі.Пятніцкі.Гаворачы з Аляксеем, .. [Наталля Міхайлаўна] часта раптам траціла ніць размовы.Мележ.// Рад, чарада чаго‑н. І раптам спыніўся дзед Сёмка, Разваг абарвалася ніць.Колас.
•••
Праходзіць чырвонай ніццюгл. праходзіць.
Пуцяводная ніць — тое, што дапамагае знайсці верны шлях у дасягненні чаго‑н., выйсці з цяжкага становішча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпе́рціся, ‑пруся, ‑прэшся, ‑прэцца; ‑промся, ‑працеся; пр. прыпёрся, ‑перлася; зак.
1. Абаперціся аб што‑н., прываліцца да чаго‑н., стаўшы або сеўшы дзе‑н. Прыперціся спінай да дзвярэй. □ Сцяпан кінуўся на двор, доўга чагосьці шукаў там, .. пасля знайшоў: прыпёрся ілбом да мокрага ствала старой ігрушы.Чорны.Падышоў. Сеў на вільготную зямлю, прыпёрся плячамі да шурпатай кары.Пянкрат.//Разм. Прысесці, прымасціцца. — Прыпрыся ж ты, вось хоць тут на зэдліку.Крапіва.
2.Разм.груб. Прыйсці, прыбыць. — Хіба ты не ведаеш майго нязгрэбу, — адказала сястра Магда. — Часам, як з прывязі сарваўшыся, першы прыпрэцца, а сёння хоць аглобляй падважвай...С. Александровіч.— І мая дачка, Жэня, старэйшая, там засталася. Сам я толькі здурнеў, прыпёрся з бежанства сюды.Брыль.
3.Разм.Знайсці сабе прыстанішча, прыстроіцца дзе‑н. — За плячыма павінна што-небудзь у чалавека быць, каб заўсёды прыперціся да чаго льга было...Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)