МЯДЗВЕ́ДСКІ Яўген Нікандравіч (н. 25.12.1918, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Канд.мед.н. (1966). Засл. ўрач Беларусі (1968). Засл. работнік вышэйшай школы (1978). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1941), у 1954—90 працаваў у ім (у 1965—79 рэктар). Навук. працы па абязбольванні пры аперацыях на верхніх дыхальных шляхах і вуху, эпідэміялогіі злаякасных новаўтварэнняў, прафілактыцы ангін, хранічнага танзіліту і інш.
Тв.:
Научно-исследовательская работа студентов. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯКІ́ННІКАВА Марыя Вікенцьеўна (н. 3.1.1917, г. Гомель),
бел.вучоны ў галіне отарыналарынгалогіі. Д-рмед.н. (1968), праф. (1970). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1939), у 1946—80 працавала ў ім. Навук. працы па эпідэміялогіі, клініцы, дыягностыцы і лячэнні склеромы і азены.
Тв.:
Озена: Этиология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з А.П.Красільнікавым, І.А.Крыловым);
Озена: Клиника, диагностика, лечение и эпидемиология. Мн., 1980 (з імі ж).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛАЙЧУ́К Лідзія Уладзіміраўна (н. 3.6.1941, с. Траешчына Палонскага р-на Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел.вучоны ў галіне радыеэкалогіі і фітатэрапіі. Канд.мед.н. (1969), праф. (1994). Скончыла Вінніцкі мед.ін-т (1963). З 1983 у Брэсцкім ун-це. Навук. працы па выкарыстанні метадаў фітатэрапіі ў лячэнні і прафілактыцы эндакрынных захворванняў.
Тв.:
Сахароснижающие растения. Мн., 1989;
Лечение сахарного диабета растениями. Мн., 1998;
Секреты траволечения. Мн., 1998 (разам з Л.А.Бажэнавай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКО́ЛЬ (Nicolle) Шарль Жуль Анры (21.9.1866, г. Руан, Францыя — 28.2.1936),
французскі вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Скончыў Руанскі ун-т (1893). З 1903 дырэктар Пастэраўскага ін-та ў Тунісе. Навук. працы па вывучэнні ўзбуджальнікаў сыпнога тыфу, скурнага і вісцэральнага лейшманіёзу, трахомы, шкарлятыны, грыпу, міжземнаморскай ліхаманкі і інш., распрацоўцы спосабаў прыгатавання вакцын і сываратак. У 1909 эксперым. даказаў, што пераносчыкам узбуджальніка сыпнога тыфу з’яўляецца адзежная вош. Нобелеўская прэмія 1928.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАШ Уладзімір Іванавіч (н. 29.3.1924, Мінск),
бел.вучоны ў галіне электраэнергетыкі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1976). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў БПІ (1950). З 1953 у БПА (у 1973—89 заг. кафедры). Навук. працы па аўтаматызацыі і рэлейнай ахове электраэнергет. установак.
Тв.:
Управление, сигнализация и защита электрических установок. Мн., 1961;
Информационное обеспечение вычислительного эксперимента в релейной защите и автоматике энергосистем. Мн., 1998 (разам з Ф.А.Раманюком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНФЁРАЎ Вадзім Паўлавіч (н. 16.9.1934, г. Дзмітраў Маскоўскай вобл.),
расійскі і бел.вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1976), праф. (1979). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1959). З 1990 у Брэсцкім аддзяленні Ін-та тэхн. кібернетыкі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па аўтаматызацыі схематэхн. праектавання, сістэмах лагічнага мадэліравання, апісанні алгарытмаў тэнзарнымі ўраўненнямі.
Тв.:
Проектирование и применение систем математического обеспечения. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАСА́ДА Вольга Анатолеўна (н. 20.1.1953, Мінск),
бел.вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1999). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1976), з 1979 працуе ў ім. Навук. працы па імуналогіі запаленчых працэсаў жан. палавых органаў, гомеапатычных метадах лячэння ў акушэрстве і гінекалогіі, этыяпатагенезе і лячэнні генітальнага эндаметрыёзу.
Тв.:
Гомеопатическое лечение акушерских и гинекологических нарушений: Справ. Мн., 1998;
Клинико-статистический анализ заболеваемости эндометриозом в Минске // Здравоохранение. 1998. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТУХО́Ў Іван Антонавіч (н. 27.4.1917, в. Кісялёва Дарагабужскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1940). У 1956—98 у Віцебскім мед. ін-це (у 1968—84 заг. кафедры). Навук. працы па захворванні шчытападобнай залозы, пасляаперацыйных ускладненнях, анкалогіі, рэаніматалогіі, анестэзіялогіі.
Тв.:
Пособие по онкологии. Мн., 1977 (разам з Я.П.Дзямідчыкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ВІЧ Марыя Людвігаўна (н. 3.8.1933, в. Валоўшчына Мінскага р-на),
бел.вучоны ў галіне інфарматыкі. Канд.эканам.н. (1972). Сястра І.Л.Пятровіча. Скончыла БДУ (1958). З 1962 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі. З 1992 у Ін-це кіравання і прадпрымальніцтва. Навук. працы па праграмным забеспячэнні ЭВМ і выліч. метадах прыкладной статыстыкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1982.
Тв.:
Статистическое оценивание и проверка гипотез на ЭВМ. М., 1989 (разам з М.І.Давідовічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧКО́Ў Юрый Міхайлавіч (н. 9.9.1952, с. Верхаважжа Валагодскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне радыёфізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1996), праф. (1999). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1983 у Гродзенскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па фіз. электроніцы, прыкладной электрадынаміцы. Выявіў іонна-кластэрны механізм кантактных з’яў у вадкіх слабаправодных асяроддзях.
Тв.:
Контактные явления в жидких слабопроводящих средах // Инженерно-физ. журн. 1997. Т. 70, № 6;