Фармоза, востраў у Ціхім ак., каля ўсх. берагоў мацерыковага Кітая, ад якога аддзелены Тайваньскім пралівам. Выцягнуты з Пн на Пд на 394 км, шыр. да 140 км, пл. каля 36 тыс.км². Уздоўж усх. берага Тайваньскія горы (выш. да 3997 м), на Пн — група патухлых вулканаў, на З — прыбярэжная раўніна. Частыя землетрасенні. Карысныя выкапні: каменны вугаль, гаручы газ, нафта, золата. Клімат на Пн субтрапічны, на Пд трапічны мусонны. Т-ра паветра ў студз. 15—20 °C, у ліп. 25—30 °C. Ападкаў на раўнінах 1500—2500 мм за год у гарах месцамі больш за 5000 мм. У жн. і верасні частыя тайфуны. Больш за 50% тэр. займаюць горныя лясы (больш за 3000 відаў, у т. л. больш за 1500 эндэмічных). У ніжняй ч. схілаў — вільготныя вечназялёныя лясы з панданусаў, пальмаў, бамбукаў, ліян; вышэй — шыракалістыя лістападныя і мяшаныя лясы з камфарнага лаўру, кіпарысу, елкі, піхты, дрэвападобных папарацяў, псеўдатсугі і інш. Вышэй 3300 м хмызнякі з рададэндрану і горныя лугі. Раўніны і нізіны асвоены. Пра насельніцтва і гаспадарку гл. ў арт.Тайвань (правінцыя Кітая).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТШЦІНЕ́ЦКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямён, якія ў 15—11 ст. да н.э. насялялі тэр.ўсх. Польшчы, паўн. Украіны і паўд. Беларусі. Назва ад могільніка каля в. Тшцінец (Польшча). Насельніцтва жыло на паселішчах у зямлянках і наземных жытлах слупавой канструкцыі па берагах рэк і азёр. Асн. яго занятак — земляробства і жывёлагадоўля. Вырабляла гаршкі, глыбокія міскі, кубкі, сіта- і вазападобныя пасудзіны, арнаментаваныя гарыз., дугападобнымі і касымі пракрэсленымі лініямі, ружанцавым, вусеневым і шнуравым арнаментам, а таксама бронз. кінжалы, бранзалеты, шпількі, падвескі. каменныя і крамянёвыя сякеры, наканечнікі стрэл, скрабкі і інш. Пахавальны абрад — трупапалажэнне на баку ў скурчаным становішчы ў курганных і грунтавых могільніках. Сляды Т.к. трапляюцца на стаянках Здзітаў, Камень, Хомск (Іванаўскі р-н), Востраў, Горнава, Грыўковічы, Сошна (Пінскі р-н), у бас. Нёмана. Каля в. Прылукі (Брэсцкі р-н) выяўлены тшцінецкі грунтавы могільнік з абрадам трупаспалення. У межах Бел. Палесся найб. канцэнтрацыя помнікаў у нізоўях Гарыні, на берагах Прыпяці, на Тураўшчыне.
М.М.Крывальцэвіч.
Да арт.Тшцінецкая культура. Гліняны посуд і прылады працы, выяўленыя пры даследаванні помнікаў гэтай культуры ў Прыпяцкім Палессі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСТАЎНЫ́Я СЛО́ВЫ,
сінтаксічныя адзінкі, якія ўводзяцца ў сказ для ўдакладнення, паяснення выказанай у ім думкі або перадачы розных дадатковых звестак, заўваг, паведамленняў.
У.с. і словазлучэнні размяшчаюцца, як правіла, у сярэдзіне або канцы сказа за тымі словамі, якія яны паясняюць ці ўдакладняюць. Уводзяцца ў сказ бяззлучнікавым спосабам. зрэдку пры дапамозе злучнікаў: «Практыка паказвае, што байка прыхільна сустракаецца чытачом (і слухачом) і стварае належны эфект» (К.Крапіва). У адрозненне ад пабочных слоў У.с. не выражаюць суб’ектыўна-мадальных значэнняў і звязаны са зместам выказвання ўсяго сказа. Яны шырока выкарыстоўваюцца ў розных жанрах маст. л-ры, дзе выражаюць шматлікія сэнсавыя адценні: удакладняльна-акалічнасныя — «Пачула трывожнае вуха нечыя крокі (у сне ці праз сон)» (П.Глебка); няпэўна-ўдакладняльныя — «Яны (ці не ў Капылі) на завод быка купілі» (К.Крапіва); удакладняльна-азначальныя — «Гэтае месца (востраў, акружаны з розных бакоў балотам) яму спадабалася» (М.Лынькоў) і інш.
Літ.:
Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1964;
Граматыка беларускай мовы. Т. 2. Сінтаксіс. Мн., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІТРУ́К Фёдар Савельевіч (н. 1.5.1917, Масква),
расійскі кінарэжысёр-аніматар, мастак. Нар.арт. Расіі (1977). Нар.арт.СССР (1987). Скончыў маст. тэхнікум (1937). У 1937—11 і з 1947 на кінастудыі «Саюзмультфільм». Арганізатар і кіраўнік мультыплікацыйнай майстэрні на Вышэйшых рэжысёрскіх і сцэнарных курсах; выкладае ў Школе-студыі «ШАР». Як мастак удзельнічаў у стварэнні каля 200 мультфільмаў. З 1961 рэжысёр маляваных фільмаў. Творчасць Х. адметная грамадзянскасцю тэмы, арыгінальнасцю выяўл. мовы, лаканічнасцю формы: «Гісторыя аднаго злачынства» (1962, прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1964), «Канікулы Баніфацыя» (1965, гал. прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1966), «Чалавек у рамцы» (1967), «Фільм, фільм, фільм!» (1968), «Віні-Пух» (серыя мультфільмаў, 1969—72), «Юнак Фрыдрых Энгельс» (1970, з В.Курчэўскім і мультыплікатарамі ГДР, прызы Міжнар. кінафестываляў у Лейпцыгу і Обергаўзене, Нац. прэмія ГДР, 1971), «Востраў» (1973, прызы Усесаюзнага і Міжнар. кінафестываляў у Кракаве, Польшча, Кане, Францыя, 1974), «Ікар і мудрацы» (1976, прыз Міжнар. кінафестывалю ў Лейпцыгу), «Дару табе зорку» (1979), «Леў і бык» (1983, прыз Усесаюзнага кінафестывалю, 1984) і інш. Піша сцэнарыі. Дзярж. прэміі СССР 1976, 1982.
Ф.С.Хітрук. Кадр з фільма «Віні Пух ідзе ў госці».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ШЫН (сапр. Папоў) Аляксандр Якаўлевіч
(27.3.1913, в. Блуднова Нікольскага р-на Валагодскай вобл., Расія — 11.7.1968),
рускі пісьменнік Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага ў Маскве (1941). Друкаваўся з 1928. Першы зб. вершаў «Песні Поўначы» (1934). У зб-ках «На Балтыцы» (1942), «Горад гневу» (1943) пройдзенае і перажытае ў Вял.Айч. вайну. Асн. тэмы твораў — любоў да роднага краю, роздум пра жыццё і смерць, маральныя каштоўнасці, прызванне творцы: зб-кі вершаў «Землякі» (1946), «Сумленне» (1961), «Басанож па зямлі» (1965), «Дзень тварэння» (1968), паэма «Алёна Фаміна» (1949). Аўтар аповесцей «Сірата», «Валагодскае вяселле» (абедзве 1962), цыклаў апавяд. «Разам з Прышвіным» (1963—74), «Салодкі востраў» (1969), кнігі крытыкі «Рагаты Пегас» (1976), дзённікаў і інш.Дзярж. прэмія СССР 1950. Яго апавяд. «Частую рабінамі» на бел. мову пераклаў А.Кудравец.
Тв.:
Собр. соч.Т. 1—3. М., 1984—86;
Границы души: Стихи из дневников. Строфы. Лирические записи. Поэмы. М., 1982.
Літ.:
Михайлов А.Л. Александр Яшин. М., 1975;
Рулева А.С. Александр Яшин: Личность. Поэт. Прозаик. Л., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
парашы́ць, ‑рашу, ‑рашыш, ‑рашыць; зак., што, начым і зінф.
Разм.
1. Прыняць якое‑н. рашэнне, рашыць, вырашыць. Гадзіны праз дзве маці парашыла паглядзець, што робіць яе сын, бо ніякіх гукаў з пакоя не чулася.Арабей.[Домна:] — От, сынок, што мы тут парашылі. Трэба табе падалей адсюль схавацца.Асіпенка.Усё астатняе Стасіка ўжо не цікавіла. Ён не чуў, пра што гаварылі хлопцы далей, на чым яны парашылі.Няхай.
2. Падумаўшы, разважыўшы, прыйсці да якога‑н. вываду, заключэння. — Значыцца, чалавек прыходзіў не на гэты востраў, а на наш, — парашылі хлопцы.Маўр.Але па тым, як страляніна гусцела і набліжалася, .. Пракоп цвёрда парашыў, што немцы адыходзяць.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́чышча, ‑а, н.
1. Паглыбленне на паверхні зямлі, па якім цячэ рака. За манастырскімі садамі рака зноў зліваецца ў адно рэчышча, утвараючы вялікі, выцягнуты востраў.Лобан.[Свіслач] выходзіла з берагоў, заліваючы ўсе нізкія мясціны ўздоўж рэчышча.Лужанін.Летам такія рэчкі перасыхаюць, і тады мясцовыя жыхары нярэдка ходзяць і ездзяць па сухіх камяністых рэчышчах, як па дарогах.В. Вольскі.
2.перан. Напрамак, шлях, па якім ідзе развіцця чаго‑н. [Жэні] вельмі пасуе роля гаспадыні: умее запрашаць, камандаваць хлопцамі, накіраваць гаворку ў патрэбнае рэчышча.Навуменка.У рэчышчы асноўных заканамернасцей развіцця новай беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя знаходзіліся творы М. Багдановіча па пытаннях эстэтыкі.Лойка.У рэчышчы рамантычных традыцый развівалася таксама творчасць Міхася Сеўрука.Шматаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ша́рпаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Утвараць сухі шум, дакранаючыся да чаго‑н. або ад дотыку чаго‑н.; шуршэць. На дварэ курылася замець. Шарпалі па шыбах голыя галінкі бэзу, нібы прасіліся ў хату пагрэцца.Шашкоў.Шарпае пад лёгкімі лапцікамі колкае і яшчэ поўнае соку ржышча.Гарэцкі.
2.што. З шумам дакранацца да чаго‑н., кратаць, драпаць што‑н. Чутно стала, як аб пясок разбіваюцца хвалі, нібы якісьці звер шлёпае лапамі па вадзе і шарпае гальку.Дуброўскі.// Шукаць. Мусатаў збялеў. — Вось якія справы. Калі ўжо шарпаць, то не ў Хаданоўскай пушчы, а ў Янавай. Ды і Кортаўскі востраў памацаць не шкодзіла б.Караткевіч.
3.што. Драць. Шарпаць адзенне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Града́ ’града (у розных знач.)’ (БРС, Шат., Касп.). З прасл.*gręda. Параўн. рус.гряда́, укр.гряда́, польск.grzęda, чэш.hřada, балг.греда́ і г. д. Прасл.*gręda (значэнні: ’бэлька, перакладзіна, мураваная сцяна, градка, мель, востраў, узвышша і да т. п.’). Роднасным лічацца літ.grindà ’дошка для падлогі і да т. п.’, лац.grunda ’дах, страха, дахавыя кроквы’, ст.-ісл.grind ’рама і г. д.’ Корань *gręd‑ мае аблаўтную форму *grǫd‑, якая прадстаўлена ў бел.груд ’узгорак, груда’, гру́да ’глыба, кавалак, камяк’, рус.гру́да, укр.гру́да́, чэш.hruda, hrud, польск.gruda, grąd і г. д. Агляд гл. у Трубачова, Эт. сл., 7, 120–122, 146–148 (з літ-рай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Зато́н ’невялікі заліў, завадзь’. Рус., укр.затон ’заліў з мала рухомай вадой; завадзь’, польск.zatona ’тс’, н.-луж.zatoń ’бездань, яма ў вадзе, дрыгва’, чэш.zátoń, zátuň ’заліў, мель’, славац.zátoň ’ціхае месца’, славен.zatòn ’заход сонна’, ’заліў’, ’востраў’, ’балота’, серб.-харв.за́тон ’заліў’, балг. (у тапонімах) загон. Ст.-рус.затонъ ’затон’ (з XV ст.). Прасл.zaton, za‑topn‑ъ, відаць, ад za‑top‑nǫ‑ti, магчыма, пры ўздзеянні topnja > тоня (гл.) з першасным значэннем ’месца, што затапляецца’. Гл. тапіць, тануць. Фасмер, 2, 83; Шанскі, 2, З, 69; Аткупшчыкоў, Из истории, 234; Талстой, СГТ, 170; БЕР, 1, 613; Нітшэ, 297; Шутц, Georgaph., 83; Юркоўскі, Ukr. hydrogr., 85.