вы́вадка, ‑і, ДМ ‑дцы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выводзіць — вывесці (у 11 знач.).

2. Вывад коней для агляду ці размінкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выгна́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выганяць — выгнаць (у 2 знач.).

2. Стан выгнанніка; ссылка. Асудзіць на выгнанне. Вярнуцца з выгнання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́куп, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. выкупляць — выкупіць (у 1 знач.).

2. Грошы, рэчы, прызначаныя для аплаты выкупленага. Даць багаты выкуп.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кігі́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кігікаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Над куп’ём з пранізлівым кігіканнем пабіліся чарнакрылыя кнігаўкі. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клеката́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. клекатаць (у 1, 2 і 3 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Клекатанне буслоў. Клекатанне вады.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

клёў, клёву, м.

Дзеянне паводле дзеясл. кляваць (у 3 знач.). Найбольш ажыўлены клёў судака назіраецца ў пачатку і ў канцы зімы. Матрунёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кня́жанне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. княжыць; кіраванне княствам.

2. Час, на працягу якога хто‑н. княжыць. Княжанне Усяслава Полацкага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. кракаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Сіваваронкі з сярдзітым краканнем кружыліся над дуплістымі дзеравякамі. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кручэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. круціць (у 1, 3, 5 і 9 знач.) і круціцца (у 1, 3 знач.). Кручэнне пражы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

замыка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. замыка́ць — замкнуць.

•••

Кароткае замыканне — утварэнне кантакту ў электрычным ланцугу, якое звычайна выклікае аварыю электрычнай устаноўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)