Пы́пла1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ.pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).
Пы́пла2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш.гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен.гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг.фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маладзе́нец1 ’грудное дзіця, немаўля’ (Нас., Яшк. Назвы, Інстр. II), ’дзіця’ (калінк., Мат. Гом.). З рус.младенец ’тс’, якое з ц.-слав., ст.-слав.младеньць (і младѣньць). Такое ж значэнне і ў макед., балг.младенец. Дывергентная інавацыя ў прасл. (параўн. прус.maldenikis ’дзіця’). Гл. малады.
Маладзе́нец3, маладзе́няц ’маладзік’ (даўг., Сл. ПЗБ). Утворана ў выніку намінацыі з малады месяц ’тс’ (ваўк., гарад., Сл. ПЗБ) пры ад’ідэацыі маладзе́нец ’малады чалавек’.
*Маладзе́нец4, мыладзе́ніц ’прыпадак’ (Бяльк.). Рус.пск., смал., разан.молоденец ’тс’, ’радзімёд’. Магчыма, знаходзіцца ў генетычнай сувязі з маладзе́нец3 (?).
Ры́нда2 ’воін царскай аховы на Русі’ (ТСБМ), рус.ры́нда ’аружаносец, целаахоўнік’, ст.-руск.рында. Цяжкое слова, верагодна іншамоўнага паходжання. Вывядзенне са ст.-ісл.rǫnd ’край шчыта, шчыт’ ставіцца пад сумненне з фанетычнага пункту гледжання. Зусім неверагоднае тлумачэнне з дац.rinde, rende ’бегчы’ і з ням.Ronde ’дазор’ (Фасмер, 3, 529). Магчыма, сюды ж рус.ры́ндель ’знамяносец’ з наступным з’яўленнем насавога (Фасмер, 3, 529).
Ры́нда3: рынду біць ’у парусным флоце — тройчы ўдарыць у звон у поўдзень’ (ТСБМ), рус.ры́нда ’звон карабельнага колакала’. Тлумачыцца як утварэнне з англ.to ring the bell ’званіць у колакал’ (Фасмер, 5, 529). Малаверагоднай падаецца версія аб запазычанні са швец. ringa ’званіць’ (Мацэнаўэр, LF 18, 245).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
kawaler
м.
1. халасцяк, кавалер, дзяцюк;
stary kawaler — стары халасцяк;
2. кавалер; залётнік; малады чалавек;
3.гіст. кавалер;
kawaler Orderu Odrodzenia — кавалер Ордэна адраджэння;
3. рыцар;
kawaler maltyjski — мальтыйскі рыцар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)