Ге́та ’гета’ (БРС). Рус. ге́тто, укр. ге́тто. Запазычанне з рус. ге́тто. У рус. мове слова ўзята (у XIX ст.) з іт. ghetto (падрабязна аб гісторыі гэтай лексемы ў Шанскага, 1, Г, 65).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паводзіны ’спосаб жыцця; сукупнасць дзеянняў; манера трымаць сябе’, ’рабіць што-н.; характар учынкаў’ (ТСБМ). Уласна беларускае. Ад паводзіць (< вадзіць, вясці) сябе з суф. ‑ін‑ы (Аб суф. гл. Сцяцко, Афікс. наз., 156).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паві́ха ’від асакі’ (Сл. ПЗБ), повіха ’павіліца’ (ТС). Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад *павіхаць < віхаць (гл.)., ’віхляць, хістаць’ і далей да віць. У аснове намінацыі ляжыць ўяўленне аб тонкім хісткім сцябле. Параўн. яшчэ вікла.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Меткі ’здольны беспамылкова пападаць у цэль’, ’дакладна накіраваны ў цэль’, ’трапны’ (ТСБМ), паўд.-усх. меткій ’хуткі’, ’лоўкі’ (КЭС). Ст.-рус. мѣтъкъ. Да ме́та1 (гл.). Аб утварэнні гл. Аткупшчыкоў, Этимология–1984, 197.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мосны1 ’здаровы’ (Рам. 1; рагач., Нар. Гом.). Да моцны, моц (гл.). Аб мене ц > с гл. Карскі, 1, 362–363.

Мосны2 ’мошчаны’ (Крыў., Са сл. Дзіс.). Да мост, масці́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Муцю́н, мутю́н, мутюне́ц, мутюнэ́ско, муту́н ’ілгун, манюка, хлус’ кобр., Сл. Брэс.; пін., Доўн.-Зап., 1; пін., драг., Нар. лекс. і КЭС). Да муці́ць ’падманваць’ (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 68.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мярцвіца ’мёртвая вада’ (Яруш.). У выніку кандэнсацыі словазлучэння. Аб суфіксе ‑іца гл. Сцяцко, Афікс. наз., 110. Аналагічна жывіца, дажджавой і да таго пад. Параўн. макед. мртвица ’мёртвая вада; вада, якая не цячэ’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Наву́шніца ’шапка-вушанка’ (акцябр., Мат. Гом.). Відаць, мясцовы наватвор ’шапка, што адзяваецца на вушы, закрывае іх’, параўн., аднак, рус. пск. наушница ’тс’, што можа сведчыць аб адноснай старажытнасці слова на ўсходнеславянскай тэрыторыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лададзе́ць ’тарахцець, шмат гаварыць (аб дзіцяці) ’*(Нар. лекс.). Відаць, уграфінізм. Параўн. вепск. лoдęita, лodaita ’гаварыць, гутарыць, расказваць’, Aodaizoitta ’займаць размовай’. Не выключана магчымасць утварэння гэтай лексемы анаматапеічным шляхам. Параўн. лататы, лататоніць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Па́ска1 ’Вялікдзень’, ’велікодная булка, святочны пірог’ (Мат. Гом., Сл. Брэс., Ян., ТС). Да па́сха (гл.).

Па́ска2 ’пасьба’ (круп., Сл. ПЗБ). Да па́сці (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 47.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)