Бадзыго́н 1 ’ежа з дранай бульбы, запечанай у чыгуне’ (Вешт.). Параўн. укр. (валын.) бадзьоні ’тс’ (Казачук, Бел.-укр. ізал., 32), бадзі ’від ежы з дранай бульбы, мукі, алею або сала, якая запякаецца і падаецца цёплай’ (Яварніцкі, Словник). Слова няяснае. Магчыма, запазычанне (адкуль?). Параўн. укр. бандз ’бульба’, будз ’высушаны тварог’, бундз ’авечы тварог; вялікі кусок авечага сыру’ (якое, відаць, мае рум. сувязі; да рум. слова bulz ’кусок мамалыгі з брынзай’, параўн. Губшмід, Schläuche, 25–27).
Бадзыго́н 2 ’штосьці грувасткае, вялізнае’ (Клім.). Можна меркаваць, што гэта метафарычнае ўжыванне бадзыго́н 1 (гл.): ’ежа, бабка, запечаная ў чыгуне (ежа няпэўнай формы, вялікая бабка)’ → ’штосьці няпэўнае, вялікае’ (параўн. розныя значэнні слоў ба́ба, ба́бка, якія азначаюць і ’ежу з бульбы’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ба́йкі (прым.) прыгожы, харошы’ (Інстр. лекс., Сцяшк. МГ). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. (бойк.) ба́йки (ба́йка) ’нядрэнны’ і польск. bajki ’тс’. Цяжка сказаць, адкуль паходзіць гэта слова. Зыходзячы з геаграфіі (зах.), магчыма, запазычанне з польск. мовы, дзе гэты выраз вельмі пашыраны ў гаворках. Карловіч (1, 38) адносіць польск. bajki да bajka ’дробязь, глупства, лухта’ (параўн. ба́йка 1).
Ба́йкі (прысл.) ’многа’ (Сцяшк. МГ), ’надта многа, вельмі’ (Інстр. лекс.), нішто сабе’ (Бесар.). Гэтаму прыслоўю, бясспрэчна, звязанаму з ба́йкі (прым.), ёсць дакладная адпаведнасць ва ўкр. (бойк.) ба́йки, ба́йка (прысл.) ’нядрэнна, нічога сабе, не бяда’ і ў польск. мове (bajki). Зыходзячы з геаграфіі слова ва ўсх.-слав. мовах (толькі зах. гаворкі) і з пашырэння яго ў польск. мове, можна думаць пра запазычанне (з польск.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рым ’дрыгва, топкае месца’ (Ян.), укр. дыял. рим ’яма з вадой’, ’лог, заліты вадой’, ’глыбокі роў’. Няяснае слова. Можна меркаваць роднасць да польск. ryma ’насмарк’, чэш. rýma ’насмарк’, славац. réma ’насмарк’, ст.-слав. рема ’выцяканне’, роума, рюма ’сцяканне’, ст.-ням. reuma ’насмарк’, фр. rhume ’прастуда, катар’, лац. rheuma, reuma ’выцяканне’, нова-грэч. ῥεῦμα ’насмарк’, літ. rymà ’насмарк’. Польская і чэшская лексемы лічацца запазычаннямі з франц. rhume, якое з грэч. ῥεῦμα (Мацэнаўэр, 301; Махэк₂, 527). Але гэта няпэўна. Здзіўляе падабенства з рус. ры́мбаць, ры́нда́ть ’гразнуць у балоце’, ’правальвацца нагамі ў балота, праз лёд або снег’, ры́ндало ’балота’, якое з доляй верагоднасці лічаць запазычаннем з фін. rämpiä ’ісці праз балота, снег’, ’рухацца наперад з цяжкасцю’ (Фасмер, 3, 528). Параўнай ры́маць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́вязь ’узаемныя адносіны’, ’блізкасць’, ’зносіны, камунікацыя’ (ТСБМ), ’асацыяцыя’, ’канфедэрацыя’, ’саюз, федэрацыя’ (Ласт.), ’паштовае аддзяленне’ (Жд. 1), сувя́зак ’звязка апрацаванага льну’ (Сцяшк.). Укр. рэдкае су́вʼязь ’сувязь, згода’, рус. дыял. суя́зно ’суладна’, серб.-харв. су́вез ’умова аб сумесным ужыванні цяглавых жывёлін для сельскагаспадарчых работ’. Борысь (Prefiks., 100–101) узнаўляе прасл. дыял. усх. *sǫvęzь і паўдн. *sǫvezь як дэрываты ад *sъvęzati ’звязаць’, але заўважае, што гэта могуць быць незалежныя ўтварэнні, на што ўказвае вакалізм. Гл. таксама Трубачоў, Проспект, 81. Стварэнне слова для перадачы рус. сою́з прыпісваецца Ластоўскаму (Станкевіч, Язык, 617); слова ў далейшым ужыванні набыло сучаснае значэнне, для якога Ластоўскі выкарыстоўваў зьвязь, што этымалагічна адпавядае рус. связь (< *sъvezь). Пра штучны характар слова гл. Пацюпа (там жа, 1160).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Та 1 ’то’ злучнік (Сержп.; гродз., Нар. лекс.), та ’гэта’ (Ян.). Укр. та ’і; але’, стараж.-рус. та ’і; і, ды’, серб.-харв. та ’ды, так, от жа’, макед. та ’і, ды’, балг. та ’і, ды; таму, каб’, ст.-слав. та ’і, ды’. Відаць, стары дублет то (гл.), што ўзыходзіць да прасл. займенніка *tъ ’той’, роднаснага літ. tuojaũ, tuõj ’зараз, адразу, неадкладна’, грэч. τῶ ’тады, потым’; далей да хец. ta ’і’, ст.-інд. tāt ’у выніку чаго’ (Фасмер, 4, 5; ESSJ SG, 2, 627–631; Сной₁, 651; ЕСУМ, 5, 498). Адносна магчымай сувязі са злучнікам да ’ды’ (Бяльк.), ’ды, і; а потым, але’ (ТС) гл. Копечны, Этимология–1967, 26–27.
Та 2. Гл. тая.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трох 1: трёх‑трёх — пра трасенне (Юрч. СНЛ), трёх‑трёх — пра язду трушком (мсцісл., Нар. лекс.). Гукаперайманні, у аснове якіх ляжыць апакопа дзеяслова трохаць, гл. Магчыма, сюды ж трох-трох — калі нехта падпраўляе ношку (вязку галля, закручанае дзіця), якая спаўзла (полац., Нар. лекс.).
Трох 2 ‘трое’ (Сл. ПЗБ), ‘утрох (асобна аб мужчынах і аб жанчынах)’ (Мат. Маг. 2). Форма трох (тут Н. скл.) утворана ад формы М. скл. лічэбніка ст.-бел. трие, три, параўн. трьхъ (‘аб трох’). Відаць, адбылося гэта пад уплывам старапольскай мовы, дзе trzech (з М. скл.) пашырылася на лічэбнік Н. скл. (абазначала ‘тры’) з XIV ст. — па ўзоры скланення лічэбнікаў і прыметнікаў, у якіх Р. і М. скл. мелі агульную форму.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тыня́цца ‘шкандыбаць, кульгаць’ (Аніч., Вопыт), тыня́тысь ‘чыкільгаць’ (Клім.), тинʼатис’ ‘блытацца, перашкаджаць’ (Горбач, Зах.-пол. гов.). Параўн. укр. ти́нятися, тиня́тись ‘соўгацца’, ‘сноўдацца, бадзяцца, валэндацца’, ‘штурхацца (сярод натоўпу)’, ‘блукаць, вандраваць’. Экспрэсіўнае арэальнае ўтварэнне няяснага паходжання. Паводле ЕСУМ (5, 570) — гэта відазмененая форма *тинутися ‘ціха хадзіць, сноўдацца’, якая ўзнікла з прасл. *ti(p)nǫti ‘ўдарыць’, ‘ціхенька хадзіць’ і звязана з *te(p)ti: рус. ти́пать ‘злёгку удараць’, ‘ісці, крадучыся’, н.-луж. typotaś ‘чыкільгаць’, ‘дробненька ступаць’, польск. ciepnąć, ciepać ‘удараць’, cipać ‘ісці ціха, але без перапынку (пра дождж)’, серб. те̏псти се ‘бадзяцца, блукаць’. Магчыма, можа выводзіцца з прасл. *tynʼati ‘быць ціхім, мірным’, якое Сной (у Бязлай, 4, 181) параўноўвае са ст.-прус. tusnan ‘ціхі’, ст.-інд. tūṣṇī́m ‘ціха, моўчкі’. Гл. таксама тыпаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ По́ўраз ’самаробны паясок; кавалак вяроўкі’ (Скарбы), ’вяроўка’ (Нас.), поўразка ’завязка ў фартуху’ (смарг., Сл. ПЗБ; Мат. Гом., Ян.), ст.-бел. поврозь, паврозь ’вяроўка’ (XVI ст.), поворозь (Альтбаўэр, 147), укр. павроз, повороз. польск. powróz ’шнур, пастронак, вяроўка’, славац. povraz ’вяроўка, канат’, чэш. ρονζ ’вяровачка’ (< *povraz), славен. povraz, серб.-харв. тіовраз ’дужка вядра’, ’вяроўка, пятля’. Прасл. *po‑vorzь ’вяровачка з нітак’ < *vьrzti ’вязаць’, ^поўнагалосныя формы запазычаны з польскай мовы, гл. Карскі (I, 251): поврозы — ’несомненные полонизмы”), Цвяткоў (Запіскі, 62), Кюнэ (Poln., 88: ’wegen га und Betonungsübereinstimmung”). Гл. паўроза. Аднак нельга выключыць і рэдукцыю поўнагалосся: повараз > поўраз, што дае падставы разглядаць некаторыя ўсходнеславянскія формы як другасныя, у карысць чаго сведчыць шырокая геаграфія слова. Пра гэта гл. Векслер, Пет., 119.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́віла ’палажэнне, якое выражае тую або іншую заканамернасць’, ’норма паводзін, прывычка’ (ТСБМ), праві́ло ’ачэп’ (ганц., Сл. ПЗБ), правы́ло ’тс’ (бяроз., Шатал.), праві́ла ’тоўстая доўгая жардзіна, пры дапамозе якой злучаюць зад і перад калёс, калі возяць бярвенне’ (в.-дзв., Шатал.). Рус. пра́вило ’правіла’, прави́ло ’руль, лінейка’, укр. прави́ло ’руль; частка шавецкай калодкі’, польск. prawidło ’правіла; частка шавецкай калодкі і да т. п.’, чэш., славац. pravidlo ’правіла’, в.-луж. prawidło, н.-луж. pšawidło, серб.-харв. пра̏вило, славен. pravilo, балг. правило ’правіла’. Прасл. *pravidlo. Як сведчаць значэнні слова ў рус. і інш. славянскіх мовах, першапачаткова гэта было nomina instrumenti з суф. ‑dlo ад praviti (гл. правіць). Адцягненае значэнне з’явілася ў выніку пераносу ’тое, што вызначала прыладай’, параўн. лац. rēgula ’лінейка’ і ’правіла’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жо́рсткі (ТСБМ), жо́сткій (Нас.). Рус. жесткий, дыял. паўд. жёрсткий ’жорсткі’, укр. жорсткий ’жорсткі, суровы’. Ст.-рус. жестый ’жорсткі’, жестокий ’жосткі, суровы’. Ст.-слав. жест‑ (у складаных словах). Паводле Шанскага (1, Д, Е, Ж, 288), рус. жесткий, як і жестокий, запазычана са ст.-слав. Фасмер (2, 50) гэта не лічыць. Слав. *žest‑ звязана, відаць, з с.-в.-ням. kes ’цвёрды грунт, глетчар’, ст.-ісл. kǫs ’куча (камення)’, ст.-ірл. gall ’камень’ (?). Праабражэнскі, 1, 231; БЕР, 1, 538. Міклашыч (410) параўноўваў з коранем *žeg‑, абапіраючыся на дыял. жегче ’больш жорстка’. Скок (3, 667) дапускае такую магчымасць побач з папярэдняй. З’яўленне ‑p‑ у бел., укр. пад уздзеяннем шорсткі (гл.), якое магло ўплываць і на значэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)