1. У невялікай колькасці, нямнога. Мяса патроху клалі ў булён, які варылі на полудзень.Пташнікаў.
2. Паступова, памаленьку. Расходзіцца цемра патроху, Тхне вільгаць з нізін.Колас.Толькі пад восень стала патроху аціхаць, зацягвацца рана.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суб’екты́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Пазбаўлены аб’ектыўнасці, аднабаковы; уласцівы толькі дадзенай асобе. Суб’ектыўны метад у філасофіі. Суб’ектыўная ацэнка.
2.Які мае адносіны да суб’екта, чалавека, да яго асобы, дзеяння, паводзін. Суб’ектыўныя прычыны. Суб’ектыўныя перажыванні.// Прадузяты, знарочысты. Суб’ектыўныя адносіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чарнано́гі, ‑ая, ‑ае.
1. У якога чорныя ногі; з чорнымі нагамі. Чарнаногія птушкі.
2.Разм. З бруднымі, запэцканымі нагамі. Бачыў [Руневіч] і хлопчыка, які ні слова не сказаў, чарнаногі свіны пастушок, толькі глядзеў на дзядзьку-партызана спадылба.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Вяшня́к1, вешня́к ’вясенні вецер, які вельмі сушыць дровы’ (КСТ). Укр.вешняк, рус.дыял.вешняк ’вясенні вецер’ (перм., варон., СРНГ), ве́шни́к ’вясенні вецер, паўднёва-ўсходні вецер’ (асташ., пск., цвяр., СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’, параўн. рус. формы ў Даля, або < вясняк3 (гл.). Паводле Фасмера, 1, 309, рус.вешний < *vesni̯o ад весна; параўн., аднак, рус.дыял.вешна, вёшна, ’вясна і да т. п.’, вешный, вешной ’вясенні’ (СРНГ), якія могуць уяўляць і іншую праформу або пазнейшыя трансфармацыі.
Вяшня́к2, вешня́к ’вадзяны млын, які працуе толькі пры высокім узроўні веснавой вады’ (Яшк.). Рус.дыял.вешняк ’тс’ (СРНГ). Ад *вешний ’вясенні’; параўн. вяшняк1 або < вясняк. Суфіксацыя, як у сіняк, скразняк і да т. п.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кастры́чнік ’кастрычнік’ (назва месяца). Гісторыя гэтага слова цесна звязана з іншай назвай 10‑га месяца ва ўсходніх славян — паздерник, у бел. крыніцах таксама паздзерник. Апошнія назвы з’яўляюцца запазычаннем з польск.październik. Польскае слова, таксама серб.-харв.дыял.паздерник ’тс’, відавочна, з’яўляюцца вытворнымі ад pazderьje ’адходы ільну, які апрацоўваецца восенню’ (прэфікс *paz‑ і дзеяслоў *dьrati *derǫ). Уплывы польскай мовы на бел. і ўкр. былі значнымі і праяўляліся не толькі ў прамым запазычанні, а і ў калькаванні. Такой калькай можна лічыць бел.кастры́чнік (< кастрыца ’кастрыца’; слав.*kostrica), які калькуе паланізм паздзернік. Гл. Шаур В. К вопросу о реконструкции праславянских названий меcяцев. — Этимология–1971., М., 1973, с. 97–98.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́дны ’які знаходзіцца ў кроўнай роднасці па прамой лініі’, ’звязаны з месцам нараджэння (пра горад, вёску)’, ’дарагі, блізкі сэрцу’ (ТСБМ, Гарэц., Нас., Шат., Стан., Байк. і Некр., Растарг., ТС, Сл. ПЗБ; слуц., Жыв. НС), ’айчынны’ (Байк. і Некр.), родный ’родны’ (Бяльк.). Укр.рі́дний, рус.родно́й, ро́дный ’тс’, польск.rodnyтолькі ў словазлучэнні narządy rodne ’палавыя органы’; н.-луж.rodny ’родны па крыві’, ’які датычыць паходжання’, чэш., славац.rodný ’родны’, славен.rôden, серб.ро̏дан і харв.rȍdan ’родны (месца нараджэння, родная старонка)’, макед.роден, балг.рождѐн ’родны’. Прасл.*ordьnъ. Да род1 (гл.). Сюды ж ро́дныя ’сваякі’, ро́днасны ’звязаны агульным паходжаннем’, ро́днасць ’блізкасць, падабенства’ (ТСБМ, ЛА, 3), радню́сенькі ’самы родны’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
разумо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны з дзейнасцю розуму, свядомасцю. Разумовыя здольнасці. Разумовае напружанне. Разумовае развіццё.//Які патрабуе напружанай працы розуму, думкі. Разумовая праца.
2.Які існуе або ўяўляецца толькі ў думках. І разумоваму зроку слухачоў упершыню з-за шыза-ліловай заслоны стагоддзяў паўставалі вобразы, тварэнні невядомых забытых майстроў, дойлідаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ríchtigesubm, f -n, -n
1) той чалаве́к, які́ мне патрэ́бен;
du bist mir geráde der ~! цябе́ мне то́лькі не хапа́ла!
2) subn то́е, што патрэ́бна;
er hat das ~ getán ён дзе́йнічаў [зрабі́ў] пра́вільна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ВАЛЮ́ТНЫ КУРС,
цана грашовай адзінкі (валюты) адной краіны, выражаная ў грашовых адзінках інш. краін ці міжнар. валютных адзінках (СДР, ЭКЮ). Фактычна гэта прапорцыя абмену валют ці каэфіцыент пераліку адной валюты ў другую. Валютны курс неабходны для ўзаемнага абмену валютамі пры гандлі таварамі, паслугамі і руху капіталаў, параўнання цэн на сусв. і нац. рынках, вартасных паказчыкаў развіцця краін, пераацэнкі рахункаў у замежнай валюце. Адрозніваюць валютны курс: фіксаваны, плаваючы і зменлівы. Пры фіксаваным валютным курсе афіцыйна ўстанаўліваюцца суадносіны нац. валют на аснове валютнага парытэту; гэта характэрна для краін — членаў Міжнароднага валютнага фонду (МВФ), якія ўстанавілі залатую вартасць сваёй нац. валюты, яе парытэт адносна долара ЗША і не дапускалі ваганняў ад яго больш як на 1%. Аднак большасць краін — членаў МВФ вымушаны былі дэвальвіраваць свае валюты, і валютны курс фактычна вагаўся пад уплывам попыту і прапановы (зменлівы валютны курс). У 1973 уведзены плаваючы валютны курс, які прадугледжвае свабоду выбару рэжыму валютнага курсу пры ўвязцы яго змен з дынамікай курсу валют інш. краін ці валютнага кошыка. Напр., краіны — члены Еўрапейскай валютнай сістэмы ў рамках рэжыму плаваючага курсу практыкуюць узгадненне адносных ваганняў валютнага курса. Для афіц. ўстанаўлення курсу замежных валют нац. ці буйныя камерцыйныя банкі краіны праводзяць каціроўку: курс грашовай адзінкі замежнай валюты выражаюць у пэўнай колькасці нац. валюты (прамая каціроўка, прынятая ўсімі краінамі); толькі ў Вялікабрытаніі існуе адваротная валютная каціроўка: за адзінку прыняты фунт стэрлінгаў, які выражаецца ў пэўнай колькасці замежнай валюты. Механізм фарміравання і вагання валютнага курса істотна залежыць ад ступені эканам. развіцця, дзелавой актыўнасці і прынцыпаў валютнай сістэмы краіны. Для стабілізацыі курсу нац. валюты дзяржава прымае адпаведныя загады, у т. л. і валютную інтэрвенцыю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТЫТУ́ЦЫЯ (ад лац. constitutio устанаўленне, пабудова),
асноўны закон дзяржавы, які вызначае грамадскі і дзярж. лад, парадак і прынцыпы ўтварэння прадстаўнічых органаў улады, выбарчую сістэму, правы і абавязкі грамадзян; аснова заканадаўства дзяржавы. У матэрыяльным сэнсе К. — пісаны акт, сукупнасць актаў або канстытуцыйных звычаяў, якія перш за ўсё абвяшчаюць і гарантуюць правы і свабоды чалавека і грамадзяніна, а таксама вызначаюць асновы грамадскага ладу, форму праўлення і тэр. пабудовы, асновы арганізацыі цэнтр. і мясц. органаў улады, правасуддзя, іх кампетэнцыю і ўзаемаадносіны, дзярж. сімволіку, сталіцу; у фармальным сэнсе — закон, які валодае найвыш.юрыд. сілай адносна ўсіх астатніх законаў. Яна афіцыйна замацоўвае каштоўнасці, ін-ты і нормы канстытуцыйнага ладу, асновы дзярж.-прававога рэгулявання грамадскіх сувязей і адносін дзярж. улады. Паводле формы К. падзяляюцца на кадыфікаваныя (калі яна ўяўляе сабой адзіны пісаны акт, што рэгулюе ўсе асн. пытанні канстытуцыйнага характару), некадыфікаваныя (калі тыя ж пытанні рэгулююцца некалькімі пісанымі актамі) і змешаныя (калі апрача парламенцкіх законаў, суд.прэцэдэнтаў, уключае звычаі і дактрынальныя тлумачэнні — меркаванні вучоных). Паводле спосабу ўнясення ў іх змяненняў К. бываюць гібкія (змены ўносяць шляхам звычайнага закона) і цвёрдыя (папраўкі ўносяць толькі праз спец. ўскладненую працэдуру, якая патрабуе кваліфікаванай большасці галасоў членаў парламента, а часам правядзення рэферэндуму). Паводле тэрмінаў дзеяння К. падзяляюцца на пастаянныя і часовыя. Кантроль за выкананнем К. ў розных краінах ускладаецца на вярх. або канстытуцыйныя суды.
Тэрмін «К.» існуе з часоў Стараж. Рыма, дзе К. наз. кадыфікацыя публічна-нарматыўных актаў (т.зв. імператарскія К.). Першымі К. ў сучасным сэнсе лічацца паліт. акты перасяленцаў у Амерыку, а таксама канстытуцыйныя акты Вялікабрытаніі (13—16 ст.). На Беларусі ў 16 ст. своеасаблівымі феад. К. былі Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588.