Які мае адносіны да ссыпкі. Ссыпныя аперацыі.//Якіслужыць, прызначаны для ссыпання чаго‑н. Ссыпны пункт. Ссыпны свіран. Ссыпны чан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́беневы, ‑ая, ‑ае.
1.Які складаецца або зроблены са шчэбеню; пакрыты шчэбенем. Шчэбеневы насціл.
2.Які прызначаны, служыць для вырабу шчэбеню. Шчэбеневы завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЙСБЕРГ (англ. iceberg), ледзяная гара,
вялікі масіў мацерыковага або шэльфавага лёду, які плавае ў акіяне, моры або ляжыць на мелі. Утвараецца ад абломвання ледавіка, што спускаецца ў ваду. Над вадой узвышаюцца да 70—100 м, б.ч. аб’ёму (да 90%) пад вадой. Асн. раёны ўтварэння айсберга — шэльфавыя ледавікі Антарктыды, а-вы Канадскага Арктычнага архіпелага, Грэнландыя. Могуць служыць крыніцай прэснай вады пры буксіроўцы да засушлівых прыбярэжных раёнаў Аўстраліі, Паўд. Амерыкі, Афрыкі і Аравійскага п-ва. Сутыкненне з айсбергам — прычына гібелі многа суднаў («Тытанік» у 1912, «Хедтафт» у 1959).
Утварэнне айсберга.Айсберг каля берагоў Грэнландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЕ́ЛІЯ (Bonellia),
род марскіх беспазваночных жывёл тыпу эхіўрыд. Некалькі відаў. Вядуць рыючы спосаб жыцця. Найб. вядома Bonellia viridis. Пашыраная ў прыбярэжнай ч. Міжземнага м. і Атлантычнага ак., каля берагоў Еўропы.
Цела самкі Bonellia viridis (да 7 см) з доўгім, раздвоеным на канцы хобатам, які можа выцягвацца (да 1 м) і служыць для захопу грунту з ежай (расліннымі рэшткамі). Самец карлікавы, даўж. не болей як 1—3 мм, паразітуе ў палавых пратоках самкі — з’ява, адкрытая рус. вучоным А.А.Кавалеўскім (1870).
Банелія: 1 — самка (паменшаная ў 2 разы); 2 — самец (павялічаны ў 35 разоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЙМО́,
1) у выяўл. і дэкар.-прыкладным мастацтве невял. закончаная кампазіцыя з самаст. сюжэтам, якая з’яўляецца ч. адзінай агульнай задумы твора. Служыць для найб. поўнага, шматбаковага ўвасаблення маст. ідэі твора. Звычайна змяшчаецца абапал або па перыметры асн. сюжэта. У іканапісе — часта жанравая сцэна з быт. і этнагр. дэталямі, недапушчальнымі ў асн. сюжэце, якую адмяжоўвае маляваная або рэльефная рамка, граф’я. Часам адлюстраванне ў К. заменена манаграмай.
2) Невялікі знак на вырабах (пераважна дэкар.-прыкладнога мастацтва), які абазначае месца яго вытворчасці, назву прадпрыемства і інш. Пашыраны ў вырабах маст. прам-сці (фарфор, фаянс і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІКЛЕ́Т (Polykleitos) Малодшы, старажытнагрэчаскі архітэктар 4 ст. да н.э. Працаваў у Эпідаўры, дзе стварыў грабніцу-толас (з дарычнай каланадай звонку і карынфскай — унутры) і т-р на 14 тыс. месцаў (350—330 да н.э.). Т-р адметны велічнай гармоніяй кампазіцыі, арганічна ўпісанай у ландшафт, якіслужыць фонам для дзеяў, а таксама асобных арх. элементаў (урачыстыя парталы праходаў, якія аддзяляюць скене ад тэатрона). Выдатная акустыка т-ра забяспечваецца спец. профілем тэатрона і рэзанатарамі пад лавамі. Грабніца і т-р П. ўваходзяць у археал. запаведнік, уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Паліклет Малодшы. Тэатр у Эпідаўры. 350—330 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРЭ́ДНІ МОСТ,
комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш.трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежнай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ТАР (англ. stator які стаіць нерухома, ад лац. sto стаю),
нерухомая частка ротарных машын. Канструкцыі С. — разнастайныя, залежаць ад віду машыны.
У эл.пераменнага току машынах С. звычайна складаецца з асяродка — магнітаправода з эл.-тэхн. сталі (магн. поле яго абмоткі ўзаемадзейнічае з магн. полем абмоткі ротара) і станіны. С. пастаяннага току машыны складаецца з ярма, замацаванага ў станіне, галоўных і дадатковых полюсаў, на якія накладзены абмоткі. У гідратурбінах С. — стальная кальцавая дэталь, якая служыць нясучай канструкцыяй (фундаментнай часткай) турбіны. С ёсць і ў іншых машынах (напр., вентылятарах, лінейных электрарухавіках, у якіх асяродак С. разгорнуты ў лінію).