злучэнні, чужародныя для арганізмаў і біясферы: пестыцыды, прэпараты быт. хіміі, лек. сродкі, пластмасы і інш. Пры пападанні ў навакольнае асяроддзе ў значных колькасцях могуць выклікаць гібель арганізмаў, парушаць нармальны ход прыродных працэсаў у біясферы. Ператварэнні К. шляхам іх дэтаксікацыі і дэградацыі ў арганізмах і ў знешнім асяроддзі вывучаюць і выкарыстоўваюць для арганізацыі сан.-гігіенічных мерапрыемстваў, мер па ахове прыроды. Гл. таксама Забруджвальнікі, Забруджванне антрапагеннае, Забруджванне атмасферы, Забруджванне вод, Забруджванне глеб, Забруджванне навакольнага асяроддзя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧКУНО́ЎСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1988). За 1 км на Пн ад в. Кучкуны Валожынскага р-на Мінскай вобл. Валун чырвона-бурага граніту рапаківі кіроўнага тыпу з авоідамі палявога шпату ад 8 да 12 см у папярочніку. Даўж. 2,8 м, шыр. 2,5 м, выш. 0,95 м, у абводзе 7,7 м, аб’ём 3,5 м³, маса каля 9,4 т. Прынесены ледавіком больш за 150 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі (Выбаргскі масіў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́КІ (ням. Lack),
растворы плёнкаўтваральных рэчываў у арган. растваральніках. Тонкія слаі Л., нанесеныя на паверхню, высыхаюць з утварэннем цвёрдых, бліскучых, празрыстых пакрыццяў (гл.Лакафарбавыя пакрыцці). У састаў Л. звычайна ўваходзяць пластыфікатары, сікатывы, ацвярджальнікі і інш.спец. дабаўкі. Класіфіцыруюць Л. паводле хім.прыроды плёнкаўтваральніка, напр., алкідныя лакі (гл.Алкідныя смолы), поліэфірныя лакі, эфірацэлюлозныя лакі, а таксама паводле галін выкарыстання (напр., мэблевыя, кансервавыя, электраізаляцыйныя). Выкарыстоўваюць як аснову пры атрыманні эмаляў, грунтовак, шпаклёвак, для апрацоўкі драўніны, металу, пластмасы, паперы, тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКАМБ, Ліпскам (Lipscomb) Уільям Нан (н. 912.1919, г. Кліўленд, штат Агайо, ЗША), амерыканскі фізіка-хімік. Чл.Нац.АН ЗША (1961). Скончыў Каліфарнійскі тэхнал.ін-т (1946). З 1946 у Мінесоцкім (з 1954 праф.), з 1959 у Гарвардскім ун-тах. Навук. працы па квантава-хім. мадэляванні пераўтварэнняў малекул у ферментатыўных працэсах, па даследаванні прыродыхім. сувязі ў боравадародах. На аснове прапанаванага ім уяўлення аб двухэлектронных трохцэнтравых сувязях распрацаваў тэорыю будовы разнастайных гідрыдаў бору, карбаранаў, гетэракарбаранаў. Нобелеўская прэмія 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУСА́КА (Lusaka),
горад, сталіца Замбіі. Знаходзіцца ў цэнтр.ч. краіны, на выш. 1280 м. Адм. ц.прав. Лусака. 1307. тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харч., швейная, цэм., хім., аўтазборачная. Ун-т. Этнагр.ін-т. Ін-тафр. даследаванняў. Нац. архіў. Бат. сад. Таварыства па ахове дзікіх жывёл і прыроды Замбіі.
Засн. ў 1905 як чыг. станцыя паблізу аднайм. вёскі. З 1935 адм. цэнтр брыт. пратэктарата Паўн. Радэзія. З 1964 сталіца незалежнай Замбіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІШКІНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1993). За 500 м на ПнУ ад в. Мікулішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Валун граніту парфірападобнага з асобнымі крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак (1 × 3 см), біярыту і зернямі ружовага кварцу. Даўж. 2,2 м, шыр. 1,1 м, выш. 2,7 м, у абводзе 6,2 м, аб’ём 6,5 м³, маса каля 17 т. Мае форму кліна. Прынесены ледавіком каля 20 тыс.г. назад з тэр. Ленінградскай вобл. Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
На ПдУМяшчорскай нізіны (Расія). Засн. ў 1935 з мэтай аховы прыроднага комплексу Мяшчоры і захавання хахулі. З 1984 біясферны запаведнік. Пл. 22,9 тыс.га. Рэльеф нізінны. Поймавыя лугі, старыцы, азёры. Хваёвыя, яловыя лясы, дубровы. У флоры больш за 800 відаў раслін. У фауне звычайныя лось, дзік, ліс, бабёр, куніца, вавёрка і інш. У арнітафауне 220 відаў тушак. Гадавальнікі рэдкіх відаў жывёл: зубра, жураўлёў белага, чорнага і японскага, сапсана, крэчата і інш. Музей прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАЛЯЎНІ́ЧЫ І РЫБАЛО́Ў»,
газета для паляўнічых, рыбаловаў, аматараў прыроды. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах 2 разы ў месяц Беларускім таварыствам паляўнічых і рыбаловаў. Асвятляе дзейнасць паляўнічых і рыбалавецкіх арг-цый Беларусі, прапагандуе паляванне і рыбную лоўлю як формы рацыянальнага прыродакарыстання, барацьбу з браканьерствам, знаёміць з афіц. распараджэннямі па пытаннях палявання і рыбнай лоўлі, арганізуе праблемныя дыскусіі. Друкуе вершаваныя і празаічныя замалёўкі пра прыгажосць роднага краю, жыццё і звычкі звяроў і птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎВО́СТРАЎ НАНО́СЫ,
геалагічны (геамарфалагічны) помнік прыродырэсп. значэння (з 1997). Каля в. Наносы Мядзельскага р-на Мінскай вобл., на зах. беразе воз. Нарач. Пл. 0,9 км². На паўвостраве вузкая града (выш. да 11 м), якая ўтварылася каля 17 тыс.г. назад у шчыліне ледавіка ў выніку адкладання пяску, жвіру і валуноў. Ва ўзбярэжных пясках адзначаны намнажэнні (шліхі) галацэнавага ўзросту паўкаштоўнага мінералу гранату-альмандзіну. П.Н. — адзінае месца ў краіне, дзе трапляюцца магутныя гранатавыя шліхі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКСІ́ДЫ АРГАНІ́ЧНЫЯ,
арганічныя пераксідныя злучэнні, у якіх пераксігрупа злучана з 2 атамамі вугляроду. Маюць агульную ф-лу ROOR′, дзе R,R′ — арган. радыкалы. Паводле прыроды радыкалаў адрозніваюць пераксіды алкілаў і аралкілаў, цыклічныя (напр., 1,2-дыаксетан і яго вытворныя), дыацылпераксіды (напр., бензаілу пераксід), пераксідныя вытворныя карбанільных злучэнняў, а таксама элементаарган. пераксіды, у якіх адзін ці абодва радыкалы далучаны да пераксігрулы праз гетэраатам (фосфару, серы, крэмнію і інш.).
Да арт.Пераксіды арганічныя: а — 1,2-дыаксетан; б — 1,2-дыаксетандыён.