амерыканскі сацыёлаг і эканаміст. Скончыў Іельскі і Оксфардскі ун-ты. У 1951—60 праф. Масачусецкага тэхнал. ін-та, з 1969 — Тэхаскага ун-та. Дарадчык прэзідэнтаў Дж.Кенэдзі і Л.Джонсана. Адзін са стваральнікаў тэорыі індустрыяльнага грамадства. Аўтар тэорыі стадый эканам. росту. У працах «Стадыі эканамічнага росту. Некамуністычны маніфест» (1960), «Палітыка і стадыі росту» (1971) вылучаў 5 асн. этапаў, праз якія праходзіць кожнае грамадства: традыцыйнае грамадства (агр. грамадства з прымітыўным узроўнем вытв-сці, навукі і тэхнікі); пераходнае грамадства (першапачатковае накапленне капіталу, узнікненне цэнтралізаванай дзяржавы); стадыя зруху (перыяд прамысл. рэвалюцыі); стадыя сталасці (індустр. грамадства); эра высокага масавага спажывання (праблемы спажывання пераважаюць над праблемамі вытв-сці, гал. кірункі вытв-сці — паслугі і тавары масавага спажывання). Адзін з гал. прадстаўнікоў канвергенцыі тэорыі ў саветалогіі. Навук. працы Р. паслужылі адной з крыніц постіндустрыяльнага грамадства тэорыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СФЕРЫ́ЧНАЕ ЛЮСТЭ́РКА,
выпуклае ці ўвагнутае люстэрка, якое мае форму сферычнага сегмента. Разам з лінзамі ўтварае люстрана-лінзавыя аптычныя сістэмы астр., фатагр. і інш. прылад.
Цэнтр сферычнай паверхні, з якой выразана С.л., — аптычны цэнтр люстэрка; любы прамень, што праходзіць праз яго, адбіваецца ад С.л. ў адваротным напрамку. Вяршыня сферычнага сегмента з’яўляецца полюсам люстэрка. Паралельны пучок прамянёў (ці іх працяг) пасля адбіцця ад С.л. збягаецца ў фокусе люстэрка. Выпуклае люстэрка заўсёды дае ўяўны зменшаны відарыс (гл.Відарыс аптычны) аб’екта, увагнутае — уяўны павялічаны відарыс, калі аб’ект знаходзіцца паміж полюсам люстэрка і яго фокусам, сапраўдны павялічаны — калі паміж фокусам і аптычным цэнтрам і сапраўдны зменшаны — калі па-за аптычным цэнтрам. Увагнутыя С.л. выкарыстоўваюцца ў тэлескопах, пражэктарах, устаноўках для зоннай плаўкі і інш.
Пабудова відарыса ва ўвагнутым сферычным люстэрку: C — полюс; F — галоўны фокус; O — аптычны цэнтр люстэрка; AB — аб’ект; A1B1) — яго відарыс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭРЫТРАЦЫ́ТЫ (ад грэч. erythros чырвоны + ...цыт),
бяз’ядзерны форменны элемент крыві чалавека, пазваночных жывёл і некат. беспазваночных (ігласкурыя). Маюць форму дваякаўвагнутага дыска. Запоўнены гемаглабінам (35% масы), валодаюць уласцівасцю пераносіць кісларод ад лёгкіх да тканак і двухвокіс вугляроду з тканак у кроў у органах дыхання; праходзіць праз сістэму кровазвароту больш за 100 тыс. разоў (шлях больш за 1000 км).
Энергію для выканання розных функцый Э. атрымліваюць у форме адэназінтрыфосфарнай к-ты, шляхам утылізацыі глюкозы на аснове глікалітычнага працэсу або акісляльнага пентоза-фасфатнага цыкла. Постэмбрыянальна ўтвараюцца ў чырв. касцявым мозгу. Э. жывуць каля 120 дзён, пасля чаго фагацытуюцца і разбураюцца макрафагамі селязёнкі. У 1 л крыві дарослага мужчыны 3,9—5,5∙1012 Э., у жанчыны 3,7—4,9∙1012. Памяншэнне агульнай колькасці Э. адбываецца пры анеміях, павелічэнне — пры поліцытэміях; бывае змена формы Э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Казе́лкі ’кружкі ў «чапёлках» красён, па якіх праходзіць вяровачка і рухае ніты’ (Інстр. II). Калі дэфініцыя правільная, можна меркаваць аб субстытуцыі назвы кабылка, якая абазначае гэтыя і іншыя дэталі красён. Незалежная дэрывацыя ад казёл, казёлак менш верагодная па семантычных прычынах. Можна, аднак, дапусціць, што тут адлюстраваны выпадак адвольнага выбару тэрміна для дэталі, якая ў ліку іншых традыцыйна называецца рознымі дэрыватамі ад заонімаў і жорсткая прывязка тэрміна неабавязковая. Звяртае на сябе ўвагу другая назва рэаліі — качолкі, якая магла зрабіць уплыў на структуру разглядасмага слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Трыбу́на ‘ўзвышэнне для выступлення прамоўцы’, ‘месца, дзе праходзіць грамадская дзейнасць каго-небудзь’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘месца для выступоўца’ (Вруб.), трібу́на ‘тс’ (Бяльк.). Праз рускую ці польскую мовы запазычана з франц.tribune ці італ.tribuna, якое з с.-лац.tribuna ‘трон епіскапа’, а апошняе — з лац.tribūnal ‘вышэйшае, узнятае месца для абвяшчэння прамоў’, ‘трыбуна суддзі, правадыра’ < tribūnus ‘начальнік гарадскога квартала, які ў Старажытным Рыме называўся tribus ‘чыноўнік, народны трыбун’ (Чарных, 2, 262; Голуб-Ліер, 489; SWO, 1980, 779; ЕСУМ, 5, 634).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
dúrchgehen*I
1.vi(s)
1) прахо́дзіць (да канца)
2) прайсці́ (аб прапанове)
3):
es geht ihm álles durch яму́ ўсё сыхо́дзіць з рук
4) пане́сці (пра каня)
5) разм. уцяка́ць
2.vt
1) прахо́дзіць (пакоі)
2) праціра́ць (падэшвы)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
verráuchen
1.vt
1) куры́ць
2) пракуры́ць (грошы)
2.vi(s)
1) выдыха́цца, выпара́цца
2) прахо́дзіць (пра гнеў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
zurücklegen
1.vt
1) адкла́дваць
2) прахо́дзіць (якую-н. адлегласць)
3) кла́сці наза́д
2.~, sich адкі́нуцца (у крэсле)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ляту́чы, ‑ая, ‑ае.
1. Які лятае, носіцца ў паветры. Лятучыя воблакі.// Здольны лятаць, насіцца ў паветры. Лятучае насенне. Лятучыя пяскі. □ Там-сям серабрылася ў паветры лятучае павуцінне.Караткевіч.//перан. Здольны хутка перамяшчацца з месца на месца, мяняць месца. Лятучы партызанскі атрад.
2.перан. Які хутка праходзіць, кароткачасовы (пра час, з’яву і пад.). Хай час пралятае лятучы, Усмешка заўжды, як вясна.Зарыцкі.// Мімалётны, які хутка мяняецца, няўлоўны. У часе прыязнай гамонкі, Лятучых жартаў і прыкрае Ускочыў хлопчык з крыкам звонкім, Каханак Богутаў, Адась.Колас.
3. Які праводзіцца раптоўна і хутка (пра сходы, мітынгі і пад.). Лятучы рэйд. Лятучы мітынг.
4. Які раптоўна пачынаецца і хутка праходзіць (пра хваробы). Лятучая ліхаманка. Лятучы рэўматызм.
5.Спец. Які хутка выпараецца. Лятучы эфірны алей. Лятучыя кіслоты.
•••
Лятучая мыш — гл. мыш.
Лятучая поштагл. пошта.
Лятучыя рыбыгл. рыба.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)