род кветкавых раслін сям. агурочнікавых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Міжземнамор’і і часткова ў Еўропе. На Беларусі Н. руская (N. rossica) трапляецца ўздоўж дарог, на пустках, чыг. насыпах.
Адна- і шматгадовыя травы. Сцёблы прамастойныя ці ўзыходныя, галінастыя, залозістаапушаныя. Лісце вузкае, лінейна-ланцэтнае або падоўжанае. Кветкі правільныя, белыя, жоўтыя, фіялетавыя або чырванаватыя ў завітках, сабраныя ў шчыткападобна-мяцёлчатыя суквецці. Плод — арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́РАТ,
у беларусаў традыцыйная рыбалоўная прылада; стаўная пастка ў выглядзе сеткавай камеры, нацягнутай на драўляны каркас, падобны да аднагорлага буча. Былі пашыраны Н. двух тыпаў: у форме поўнага конуса (Палессе) і паўконуса (Паазер’е). Рыба ў Н. трапляе праз горла, якое перашкаджае ёй выйсці назад. З дапамогай тоўстага кала, які мацавалі да каркаса, Н. устанаўлівалі ў вадаёмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕФРАЛЕ́ПІС (Nephrolepis),
род папарацей сям. даваліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў тропіках абодвух паўшар’яў. На Беларусі ў пакоях і аранжарэях вырошчваюць Н. узвышаны (N. cordifolia).
Карэнішчавыя расліны. Лісце перыстае, раскідзістае, паніклае, даўж. да 3 м, сорусы са спорамі размешчаны на канцах жылак. Укарочаныя сцёблы даюць гарыз. парасткі, на якіх развіваюцца новыя разеткі лісця. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЗЫРАПЛО́ДНІК (Physocarpus),
род кветкавых раслін сям. ружавых. Каля 10 відаў. Пашыраны ва Усх. Азіі і Паўн. Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана 8 відаў. Найб. вядомы П. каліналісты (Ph. opulifolius).
Лістападныя кусты выш. да 4 м з густой кронай. Лісце 3—5-лопасцевае. Кветкі белыя або ружовыя ў шчытках. Плод — складаная лістоўка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЫЛКАГАЛО́ЎНІК (Cephalanthera),
род кветкавых раслін сям. ятрышнікавых. 14 відаў. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі. На Беларусі 2 віды П.: даўгалісты (C. longifolia) і чырвоны (C. rubra), занесеныя ў Чырв. кнігу. Трапляюцца ў лясах, хмызняках.
Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце падоўжанае, завостранае. Суквецце — рыхлы колас. Кветкі званочкавыя з дробнымі прыкветкамі. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗЕ́Ц,
адна ці шматлязовы металарэзны інструмент. Найб.пашыраны прызматычны Р. складаецца з галоўкі з рабочай (рэзальнай) часткай пэўнай геам. формы і стрыжня — трымалкі для замацавання яго ў разцатрымальніку. Рэзальную частку Р. вырабляюць з матэрыялаў (вугляродзістай, легіраванай сталі, цвёрдых сплаваў, кампазіцыйных і інш.), цвёрдасць якіх перавышае цвёрдасць дэталей, што апрацоўваюцца. Выкарыстоўваюць пры апрацоўцы вырабаў на такарных, карусельных, даўбёжных, стругальных, зубастругальных і інш.спец. станках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕ́РНАСЦЕЙ АНА́ЛІЗ, размернасцей тэорыя,
матэматычны метад вызначэння формул, якія выражаюць залежнасць паміж фіз. велічынямі пры даследаванні розных з’яў. Заснаваны на супастаўленні размернасцейфіз. велічынь. Выкарыстоўваецца ў выпадках, калі адшуканне фіз. велічыні патрабуе складаных разлікаў або ведання механізму працэсу, працяканне якога не вызначана. Пашыраны ў многіх раздзелах фізікі і сумежных навуках (механіцы, гідрадынаміцы, цеплатэхніцы і інш.). Гл. таксама Падобнасці тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэйтэраміцэ́ты
(н.-лац. deuteromycetes, ад гр. deuteros = другі + mykes, -etos = грыб)
клас вышэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне вегетатыўным спосабам і канідыямі, пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты; недасканалыя грыбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зігаміцэ́ты
(н.-лац. zygomycetes, ад гр. zygon = пара, двое + mykes, -etos = грыб)
клас ніжэйшых грыбоў, для якога характэрна размнажэнне ў выніку зігагаміі; пашыраны па ўсім зямным шары; пераважна сапратрофы, ёсць паразіты, зігаміцэтавыя грыбы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
бактэ́рыі
(гр. bakterion = палачка)
мікраскапічныя, пераважна аднаклетачныя арганізмы, якія паводле структуры клеткі належаць да пракарыётаў, размнажаюцца дзяленнем; маюць палачкападобную, шарападобную або звілістую форму; пашыраны ў глебе, вадзе, паветры, у арганізмах жывёл і чалавека.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)